Сьвятлана Лапіцкая, назіральніца ў Лагойскай АВК №75

Сьвятлана Лапіцкая, назіральніца ў Лагойскай АВК №75

У сувязі з тым, што кіраўніцтва Лагойскай АВК № 75 забараніла назіральнікам знаёміцца з уваходнай дакумэнтацыяй, а супрацоўнікі камісыі час ад часу выдаюць ім супярэчныя зьвесткі, вельмі цяжка дакладна адсочваць нават элемэнтарныя працэдуры ды адпаведную інфармацыю па выбарчай акрузе.

Так, 14 жніўня, пасьля апошняга тэрміну здачы ў АВК пакетаў ад прэтындэнтаў для рэгістрацыі іх кандыдатамі на выбарах, які вызначаны ЦВК 13 жніўня, у камісыі ня ведалі дакладных дадзеных па зарэгістраваных у камісыі прэтындэнтах. (!?) Зьвесткі на гэты конт, адтрыманыя назіральнікамі з словаў супрацоўнікаў акруговай выбарчай камісыі ранкам 14.08 і ўвечары таго ж дня - не супадалі.

На сёньняшні дзень дакладна вядома, што ў Лагойскай АВК №75 зарэгістраваныя й прынятыя да праверкі дакумэнты ад 7 прэтындэнтаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зь іх адзін прэтындэнт вылучаны ад свайго працоўнага калектыву. Гэта Ільля Мурашка, начальнік цэху ААТ Торфа-брыкетнага заводу «Усяж». Супярэчная інфармацыя паступала наконт здачы на праверку 13 жніўня подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай гэтага прэтындэнта. Толькі ўвечары 14 жніўня ў АВК пацьвердзілі факт вылучэньня дадзенай асобы двума спосабамі: ад прадпрыемства й зборам подпісаў.

Свае дакумэнты на праверку ў Лагойскую АВК таксама падалі вылучэнцы ад партыяў ПБНФ, ЛДПБ і «Справядлівы сьвет»: Зьміцер Шэвель, Павал Мірановіч (абодва з Лагойску) і Артур Эшбаеў з Смалявічаў, адпаведна.

Акрамя таго, яшчэ тры ініцыятыўныя групы назьбіралі неабходную колькасьць подпісаў і 13 жніўня сваечасова здалі неабходныя дакумэнты з падпіснымі аркушамі на праверку.

Пры гэтым, назіральнікі адзначаюць, што Лагойская АВК напрацягу ўсяго працоўнага дня, 14 жніўня, не магла прадставіць ім дадзеныя па колькасьці здадзеных на праверку подпісаў ад кожнага з прэтындэнтаў (!?). Больш за тое, інфармацыя аб спосабах вылучэньня Ільлі Мурашкі не была дакладнай. Яшчэ раніцай дзяжурны сябра Лагойскай АВК, Анатоль Сіліцкі, паведамляў, што дадзеная асоба вылучаецца ад працоўнага калектыву, а ўвечары прадстаўніца камісыі, Алена Сьвянціцкая, пацьвердзіла ягонае вылучэньне таксама й шляхам збору подпісаў. Аднак, пры гэтым, яна не магла назваць колькасьць зарэгістравых подпісаў, пададзеную ў АВК за кожнага з прэтындэнтаў.

Толькі пад канец працоўнага дня, а 17-00, дзяжурная ў Лагойскай АВК №75 здолела назваць колькасьць падпісных аркушоў, здадзеных у камісыю: ад ініцыятыўный групы Валянціны Каляка – 135 арк., Ягора Лебядка – 74 арк. і Віктара Жолуда – 79. Чаму пры гэтым суспрацоўніца камісыі не назвала колькасьці здадзеных на праверку падпісных аркушоў ад ініцыятыўнай групы Ільлі Мурашкі - застаецца незразумелым.

P/S
На вечар 15 жніўня у Лагойскай АВК дагэтуль не праводзілася неабходнага паседжаньня камісыі па праверцы подпісаў (!?), назіральнікаў пра пачатак праверкі пададзеных дакумэнтаў іншымі спосабамі не паведамлялі. Пра колькасьць здадзеных на праверку ў камісыю подпісаў назіральнікі атрымалі толькі наступную інфармацыю: Валянціна Каляка - 1116 подпісаў, Ягор Лебядок - 1073. Іншая інфармацыя не прадстаўляецца. (!!!)

Фота: Аляксей Лапіцкі

Гэты артыкул размешчаны 15.08.12 23:21 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 17.08.12 16:58: У Лагойская акруговая камісыя працягвае прыпадносіць сюрпрызы (аўдыёзапіс далучаецца) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] групаў, якія здалі подпісы на праверку, а таксама па колькасьці здадзеных імі подпісаў, блыталіся ў спосаб

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline