Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У дзень салідарнасьці ..., Жодзіна

У дзень салідарнасьці ..., Жодзіна

Ужо ў часе падрыхтоўкі матэрыялу аб акцыях салідарнасьці з Алесем Бяляцкім і палітвязьнямі ў Жодзіне сталася вядомым, што тут не абыйшлося без затрыманьняў.

Прыкладна а 19-10 на перакрыжаваньні пр. Міру й вул. 50 год Кастрычніку супрацоўнікі Жодзінскага ГАЎС затрымалі й даставілі ў адзьдзяленьне двух маладых мінакоў, на якіх былі майкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

Міліцэйскі нарад ля крамы "Эўрасетка", Жодзіна (04.08.2012)

Міліцэйскі нарад ля крамы "Эўрасетка", Жодзіна (04.08.2012)

Андрэй Зубра, Жодзіна (04.08.2012)

Андрэй Зубра, Жодзіна (04.08.2012)

Андрэя Зубру й Сяргея Хамуцініна спынілі супрацоўнікі ГАЎС, якія пад’ехалі да іх на дзяжурнай міліцэйскай машыне. Падставаю для затрыманьня - была названая неабходнасьць вызначэньня асобаў жодзінцаў.

У часе дастаўкі ў ГАЎС, арыштаваныя адразу паведамілі па тэлефоне аб здарэньні праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму. Ужо а 19-20, праз 10 хвілінаў з моманту іхнага затрыманьня, пасьля дастаўкі ў ГАЎС і вызначэньня іхных асобаў, а таксама кароткай прафіляктычнай размовы наконт недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах… - жодзінцаў без складаньня пратаколаў адпусьцілі.

У дзень салідарнасьці ..., Жодзіна

У дзень салідарнасьці ..., Жодзіна

Варта адзначыць, што 04 жніўня, у дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю й праваабарончым рухам Беларусі, у горадзе бліжэй да 18-00, ля плянаванай пляцоўкі забароненага Жодзінскім выканкамам пікетаваньня, была заўважаная значная актыўнасьць міліцыі.

Так, акрамя двух перасоўных нарадаў па 3 чалавекі - ля крамы “Эўрасетка” дзяжурыў адмысловы нарад з трох міліцыянтаў і міліцэйская машына, якая спынілася насупраць самой канцэртная пляцоўкі на ўваходзе ў Гарадзкі парк культуры й адпачынку, дзе плянавалася забароненае гарадзкімі ўладамі мерапрыемства.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline