Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У пікеце ..., Жодзіна

У пікеце ..., Жодзіна

У нядзелю 22.07.2012 у Жодзіне насупраць Цэнтральнага Ўнівэрсаму быў заўважаны першы выбарчы пікет па зборы подпісаў за прадстаўніка так званага дзяржаўнага Беларускага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў вайсковых дзеяньняў на тэрыторыі іншых краінаў, Іосіфа Круглікава, які пражывае ў Менску.

Як сьцьвярджаюць відавочцы, сябры ініцыятыўнай групы дадзенага прэтындэнта, ініцыятыўная група якога была зарэгістраваная ў Жодзінскай АВК №64 17.07.2012 пад №3, днямі наведвалі таксама й лецішчы жодзінцаў.

Аднак, як паведамляюць рэдакцыі грамадзяне, было дзіўным назіраць выстаўлены насупраць Цэнтральнага Ўнівэрсаму адзінокі пікет па зборы подпісаў за вэтэрана, адразу й незразумела якой выйны ды ў якой краіне, умоўна кажучы, “побач зь якім” знаходзіўся сталага веку мужчына з цыгарэтай у руцэ (замест асадкі) ды без аніякіх іншых прыкметаў ці атрыбутаў (тэчкі з падпіснымі аркушамі), неабходных для зьдзяйсьненьня неабходнай працэдуры… (!?)

...

...

***

Такім чынам, мала па малу, крок за крокам, выбарчая кампанія, запушчаная з ЦВК, набірае абароты й плянава пачынае разгортвацца на “электаральным поле”. Вось толькі, як гэтая актыўнасьць у гэты раз (пасьля запамінальнага 2010-га й наступных за ім…) падзейнічае на грамадзянаў, навучаных ужо досьведам падобных досыць прадказальных “выбарчых эпапеяў” у Беларусі!

У любым выпадку, грамадзянін, які асэнсаваў сваё права на свабодны выбар і мае ўсьведамленьне аб тым, што сапраўдныя выбары павінны праводзіцца па адзінаабразнай і зразумелай, кантралюемай незалежнымі назіральнікамі й апанэнтамі на выбарах дэмакратычнай працэдуры, свабодна й транспарэнтна, як і выніковы падлік галасоў на гэтых выбарах … - у выніку мае права заявіць сваё рашучае “не” ды цалкам ігнараваць любыя іншыя, акрамя рэальна дэмакртычных, “варыянты” разьвіцьця падзеяў пад “выбарчым брэндам” у краіне.

Такая пазыцыя, мае сваё законнае права. Тым больш, што сапраўдныя выбары - гэта яскравейшы атрыбут дэмакратыі, для якой ясная й кантралюемая працэдура ёсьць краевугольным камянём, асновай асноваў. І сапраўды, па сутнасьці выбары ня могуць праводзіцца аднабакова, ва ўмовах “абязалаўкі” й страху, рэпрэсыяў і адсутнасьці свабоды на звычайную грамадзянскую актыўнасьць (абмен інфармацыі, мірныя сходы, свабоднае выказваньне меркаваньняў, распаўсюд інфармацыі). У такіх умовах магчымыя толькі псэўдавыбары й псэўдаправа на выбар, як і псэўдадэмакратыя.

Іншая справа, калі сам выбарнік зусім ужо абыякавы да адзначанага пытаньня, мала адукаваны ці яго навогул не турбуе праблема невыкананьня дзяржаваю абавязкаў на гарантаванае прадстаўленьне для рэалізацыі грамадзянам іхных асноўных канстытуцыйных правоў і свабодаў, праблема справядлівых і дэмакратычных выбараў у Беларусі. Сустракаюцца, канешне ж, і такія, хто на 100% упэўненыя, што беларускія ўлады й “выканкамаўскія камісыі” зьдзяйсьняюць падлікі не па загадзе, а ў кіраўніцтве краіны знаходзіцца “самы вялікі вяшчун усіх часоў і народаў”, які год за годам бязконца прадказвае з дакладнасью да 1-2 працэнтаў вынікі ўсіх “электаральных баталіяў”.

Хто мы? Што мы сабой уяўляем? Чаго вартыя? Што атрымаем у выніку?

Пакажа ягоная вялікасьць час.

Адзінае, што можна сказаць абсалютна ясна й даходліва.

Большасьці з нас надакучыла быць электаральным матэрыялам! Мы не жадаем скарыстоўвацца ў якасьці аднаразавых прыладаў для бязконцых маніпуляцыяў нашым правам і зьдзеку над Кастытуцыяй!

Права на свабодны выбар, на сапраўдныя дэмакратычныя выбары - нашае адзінае патрабаваньне сёньня, нашая цьвёрдая пазыцыя й найлепшая за цяперашні, фактычна паднявольны стан, пэрспэктыва!

Алесь Вольны,

Licviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline