Аляксей Лапіцкі (пр. Гэдыміна, Вільня, 2012)

Пытаньні й адказы. Сустрэча экспэртаў права зь Беларусі з прадстаўніцтвам Дэпартамэнту Паліцыі Летувы ў Вільні (2012г.)

Ёсьць што пераймаць і ў каго павучыцца. І гэта ўнушае аптымізм. Бо мы – ня горшыя за суседзяў, зь якімі рабілі агульную справу, спраўляліся з аднымі й тымі ж праблемамі, зь якімі спаборнічалі ды ў якіх часьценька й перамагалі …

Мяркуецца, што прадстаўленая інфармацыя будзе актуальнай для нашых прафэсыяналаў права, праваахоўнікаў, судзьдзяў, заканадаўцаў …, а таксама суб’ектаў права ў галіне правоў чалавека, простых грамадзянаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці.

Аляксей Лапіцкі:
– Варта заўважыць, што падчас сустрэчаў з усімі прадстаўнікамі праваахоўна-судовай сытэмы Летувы было відавочным, што ўсе адказныя асобы цалкам усьведамляюць важкасьць і прыярытэтнасьць міжнародных нормаў права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў, адлюстраваных у Асноўным Законе, абавязковасьць іхнага выкананьня ўсімі суб’ектамі права ў краіне на практыцы.

Думаецца, што станоўчы досьвед суседзяў, якія на шляху праўных трансфармацыяў і пабудовы праўнай дзяржавы паставілі за норму поўную імплемэнтацыю міжнародных стандартаў права ў нацыянальнае заканадаўства й практыку, станецца добрым прыкладам ды адпаведным стымулам для пераменаў нашай цяперашняй сапраўднасьці.

Відэа – ТУТ

P/S
У матэрыяле скарыстаныя пытаньні юрыста з Барысава, Алега Мацкевіча, да Начальніка Адзьдзелу Грамадзкай Паліцыі па масавых мерапрыемствах і экстрэмальных сытуацыяў, Саўлюса Казлаўскаса, у часе азнаямляльнага візыту ў 2012 г. экспэртаў права зь Беларусі ў Вільню (Летува)

*
*

Zakon “Ab masavych mierapryjemstvach…” i praktyka jahonaha vykanańnia Departamentam Palicyi Letuvy (Častka 1).

Pytańni j adkazy. Sustreča ekspertaŭ prava ź Biełarusi z pradstaŭnictvam Departamentu Palicyi Letuvy ŭ Vilni (2012h.)

Jość što pierajmać i ŭ kaho pavučycca. I heta ŭnušaje aptymizm. Bo my – nia horšyja za susiedziaŭ, ź jakimi rabili ahulnuju spravu, spraŭlalisia z adnymi j tymi ž prablemami, ź jakimi spaborničali dy ŭ jakich čaścieńka j pieramahali …

Miarkujecca, što pradstaŭlenaja infarmacyja budzie aktualnaj dla našych prafesyjanałaŭ prava, pravaachoŭnikaŭ, sudździaŭ, zakanadaŭcaŭ …, a taksama subjektaŭ prava ŭ halinie pravoŭ čałavieka, prostych hramadzianaŭ, aktyvistaŭ hramadzianskaj supolnaści.

Alaksiej Łapicki:
– Varta zaŭvažyć, što padčas sustrečaŭ z usimi pradstaŭnikami pravaachoŭna-sudovaj sytemy Letuvy było vidavočnym, što ŭsie adkaznyja asoby całkam uśviedamlajuć važkaść i pryjarytetnaść mižnarodnych normaŭ prava ŭ halinie hramadzianskich pravoŭ i svabodaŭ, adlustravanych u Asnoŭnym Zakonie, abaviazkovaść ichnaha vykanańnia ŭsimi subjektami prava ŭ krainie na praktycy.

Dumajecca, što stanoŭčy dośvied susiedziaŭ, jakija na šlachu praŭnych transfarmacyjaŭ i pabudovy praŭnaj dziaržavy pastavili za normu poŭnuju implementacyju mižnarodnych standartaŭ prava ŭva nacyjanalnaje zakanadaŭstva j praktyku, staniecca dobrym prykładam dy adpaviednym stymułam dla pieramienaŭ našaj ciapierašniaj sapraŭdnaści.

Videa – ТUТ

P/S
U materyjale skarystanyja pytańni jurysta z Barysava, Aleha Mackieviča, da Načalnika Adździełu Hramadzkaj Palicyi pa masavych mierapryjemstvach i ekstremalnych sytuacyjaŭ, Saŭlusa Kazłaŭskasa, u časie aznajamlalnaha vizytu ŭ 2012 h. ekspertaŭ prava ź Biełarusi ŭ Vilniu (Letuva)

Паволе Ałvistud, Lićviny-INFA,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline