...
...

Сёлетні Чарнобыльскі Шлях запомніцца надзвычайным станам грамадзтва, у якім ён праходзіў. Дзесяткі палітзьняволеных пасьля чарговага выбарчага фарсу ўладаў 19 сьнежня 2010 году й крывавага разгону мірнай маніфэстацыі пратэсту супраць фальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў.

У турмах апынуліся нават праваабаронцы, якія назіралі за ходам выбарчай кампаніі й сачылі за выкананьнем правоў чалавека. Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які таксама трапіў у няволю за краты - вылучаны сёньня грамадзкасьцю на Нобэлеўскую прэмію … Перад сьветлым Днём Пасхі Гасподняй атрымалі “хісткую свабоду” й вышлі на волю кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў і ягоны паплечнік, лідар “Эўрапескае Беларусі”, Зьміцер Бандарэнка.

Сам марш у памяць аб надзвычайнай трагэдыі для Беларусі, як шмат хто з ягоных удзельнікаў адзначае, прайшоў у абразьлівым фармаце, нібыта этап у “краіне ГУЛАГу”, пад жорсткім канвоем спэцназаўцаў… Людзей зноўку прымусілі йсьці па ходніках і глядзець у вочы сапраўдных зомбі, гатовых выканаць любы, нават злачынны загад, на шматлікіх апэратыўнікаў з камэрамі… У той час - праезная частка для маніфэстантаў была свабодная, але выйсьці на яе людзям не было дазволена.

Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986-га, Чарнобыль у сэрцах 2012-га, Чарнобыль у душах … - найгоршае, што здарылася й робіцца сёньня зь беларускім народам на ягонай, продкамі выпакутаванай зямлі. Грамадзянскія правы й свабоды, беларуская мова затаптываюцца спэцоўскімі ботамі ў бруд гвалту й супрацьстаяньня, мэтанакірванага перасьледу й палітычных рэпрэсыяў …

І сёлета, нават у гэты дзень, пасьля санкцыяванага ўладамі Чарнобыльскага Шляху, у Менску адбыліся затрыманьні, наступныя хуткія й прадказальныя суды над актывістамі Маладога Фронту. Іх, як і многіх грамадзянаў Беларусі, улады перасьледуюць з дапамогаю ўжо цалкам падкантрольнага мэханізму, так званай, праваахоўна-судовай, а па сутнасьці - карнай сыстэмы (!?).

Але гэтаму няма аніякага праўнага тлумачэньня й апраўданьня. Тут дзейнічае дзікунскі закон зграі. Ён бязконца абражае гонар, прыніжаей чалавечую годнасьць. І выйсьце гэтаму - толькі ў СВАБОДЗЕ!

Найдзі сабе месца сярод тых, хто стаў у шэраг змаганьня зь нялюдзкімі ўмовамі існаваньня! Скажы не антынароднаму рэжыму!

Найдзі СЯБЕ сярод тых, хто прыйшоў на маніфэстацыю ДЗЕЛЯ СВАБОДЫ, СВАБОДНАЕ будучыні для сябе й уласных дзяцей! Умацоўвай салідарнасьць! Загартоўвай вытрымку! Перамагай з дапамогаю ВЕРЫ, ПРАЎДЫ й ПРАВА!

Будзьма РАЗАМ!
І - ПЕРАМОЖАМ!

Videa - TUT

...

Алесь Вольны,
Ліцьвіны-ІНФА

*
*

Čоrnaja byl Biełarusi 2012-ha і naša nadzieja (videa)

Sioletni Čarnobylski Šlach zapomnicca nadzvyčajnym stanam hramadztva, u jakim jon prachodziŭ. Dziesiatki palitźniavolenych paśla čarhovaha vybarčaha farsu ŭładaŭ 19 śniežnia 2010 hodu j kryvavaha razhonu mirnaj manifestacyi pratestu suprać falsyfikavanych prezydenskich vybaraŭ.

U turmach apynulisia navat pravaabaroncy, jakija nazirali za chodam vybarčaj kampanii j sačyli za vykanańniem pravoŭ čałavieka. Pravaabaronca Aleś Bialacki, jaki taksama trapiŭ u niavolu za kraty - vyłučany siońnia hramadzkaściu na Nobeleŭskuju premiju … Pierad śvietłym Dniom Paschi Haspodniaj atrymali “chistkuju svabodu” j vyšli na volu kandydat u prezydenty Biełarusi na vybarach 2010 hodu Andrej Sańnikaŭ i jahony paplečnik, lidar “Eŭrapieskaje Biełarusi”, Źmicier Bandarenka.

Sam marš u pamiać ab nadzvyčajnaj trahedyi dla Biełarusi, jak šmat chto z jahonych udzielnikaŭ adznačaje, prajšoŭ u abraźlivym farmacie, nibyta etap u “krainie HUŁAHu”, pad žorstkim kanvojem specnazaŭcaŭ… Ludziej znoŭku prymusili jści pa chodnikach i hladzieć u vočy sapraŭdnych zombi, hatovych vykanać luby, navat złačynny zahad, na šmatlikich aperatyŭnikaŭ z kamerami… U toj čas - prajeznaja častka dla manifestantaŭ była svabodnaja, ale vyjści na jaje ludziam nie było dazvolena.

Čarnobylskaja katastrofa 26 krasavika 1986-ha, Čarnobyl u sercach 2012-ha, Čarnobyl u dušach … - najhoršaje, što zdaryłasia j robicca siońnia ź biełaruskim narodam na jahonaj, prodkami vypakutavanaj ziamli. Hramadzianskija pravy j svabody, biełaruskaja mova zataptyvajucca specoŭskimi botami ŭ brud hvałtu j supraćstajańnia, metanakirvanaha pieraśledu j palityčnych represyjaŭ …

I sioleta, navat u hety dzień, paśla sankcyjavanaha ŭładami Čarnobylskaha Šlachu, u Miensku adbylisia zatrymańni, nastupnyja chutkija j pradkazalnyja sudy nad aktyvistami Maładoha Frontu. Ich, jak i mnohich hramadzianaŭ Biełarusi, ułady pieraśledujuć z dapamohaju ŭžo całkam padkantrolnaha mechanizmu, tak zvanaj, pravaachoŭna-sudovaj, a pa sutnaści - karnaj systemy (!?).

Ale hetamu niama anijakaha praŭnaha tłumačeńnia j apraŭdańnia. Tut dziejničaje dzikunski zakon zhrai. Jon biazkonca abražaje honar, prynižajej čałaviečuju hodnaść. I vyjście hetamu - tolki ŭ SVABODZIE!

Najdzi sabie miesca siarod tych, chto staŭ u šerah zmahańnia ź nialudzkimi ŭmovami isnavańnia! Skažy nie antynarodnamu režymu!

Najdzi SIABIE siarod tych, chto pryjšoŭ na manifestacyju DZIELA SVABODY, SVABODNAJE budučyni dla siabie j ułasnych dziaciej! Umacoŭvaj salidarnaść! Zahartoŭvaj vytrymku! Pieramahaj z dapamohaju VIERY, PRAŬDY j PRAVA!

Budźma RAZAM!
I - PIERAMOŽAM!

Videa - TUT

...

Aleś Volny,
Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 28.04.12 11:02 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы, Экалёгія, Эканоміка.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 29.04.12 13:00: Марш пад канвоем …!? (відэа) | Беларускі Праўны Партал [ ]

    [...] Вольны, Ліцьвіны-ІНФА, Беларускі Праўны Партал, [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline