Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
...

Учора ў Смалявічах затрымалі актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», аднак адзін з затрыманых Андрэй Дзмітрыеў настойвае на тым, каб журналісты не зьмяшчалі «цэнтар цяжару» на затрыманьне, а расказвалі пра сапраўдную праблему Смалявіцкага раёну.

«Я ўдзячны журналістам і праваабаронцам, якія інфармавалі грамадзкасьць аб нашым затрыманьні ў Смалявічах, - распавёў Андрэй Дзмітрыеў. - Але я хацеў бы, каб на затрыманьні не рабіўся акцэнт. Важна, што мы ўжо змаглі дамагчыся таго, што ўлады прыслухоўваюцца да меркаваньня дачнікаў і жыхароў Смалявіцкага раёну. Гэтая праблема - зусім не праблема асобна ўзятага рэгіёну. Гэта праблема кожнага жыхара Беларусі! Ніхто ня мае права выносіць лёсавызначальныя рашэньні аб забудове ці адчужэньні беларускіх зямель без думкі грамадзянаў. Той факт, што зараз чыноўнікі сталі асьцярожнічаць - ужо нашая перамога».

У газэце мясцовага райвыканкаму “Край Смалявiцкi” зьявілася інфармацыя пра тое, што ў выканкаме прайшоў круглы стол «Індустрыяльны парк - будучыня Смалявіччыны», на які ніхто з апанэнтаў запрошаны не быў.

Фота: Радыё Свабода

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline