трэба ж так афiгець ад БТ)

Трэба ж так афiгець ад "БТ"! :? )

Усё ж такі беларусы ўмеюць здзіўляць і нават агаломшыць не толькі жорсткасьцю й глупствам улады, але й сьмелымі творчымі ўчынкамі. Напярэдадні жаночага сьвята беларускі глянцавы часопіс Pink разьмясьціў незвычайную фотасэсію: голыя й знакамітыя работнікі беларускіх тэлеканалаў - вядучыя, рэжысэры й прадзюсэры.

- Жонка не забараняла мне, - усьміхаецца сьпявак і тэлевядучы Дзядзька Ваня. - І нават прысутнічала на фотасэсіі! Вопыт такіх фотаздымкаў у мяне першы, але ўжо былі відэаздымі аголеным для роліку мюзыклу “Байкэр”, а да гэтага я працаваў MC у сталічных клюбах, фармат быў розны, так што мой голы зад ўжо не раз засьвяціўся на вечарынках!

«Гэта Кубышкін?!» - Не паверылі сваім вачам мае калегі. Прадзюсара Уладзімера Кубышкіна, які зараз на вачах ува ўсёй краіны куе таленты ў «Акадэміі талентаў» (АНТ), мы прызвычаіліся бачыць апранутым і ў некалькі іншым вобразе. Валодзю 43 гады, а фігура - як у маладога хлопца! Няўжо фотошоп?

- Такое пытаньне мяне вельмі цешыць, - нават трохі засаромеўся Кубышкін. - Я доўга думаў - удзельнічаць ці ў такой фотасэсіі? Усё ж такі дарослы мужык, вось, нават па тэлевізары паказваюць, а тут разьдзенуся ьразам з пацанамі … Гэта проста быў момант выкліку самому сабе. Я ж вяду здаровы лад жыцьця й знаходжуся ў добрай спартыўнай форме. Вядома ж, гэта не фотошоп - гэта відавочна.

Праўду жыцьця на беларускіх каналах паказваць нельга, інфармацыйныя службы там даўно альбо зьмерлі, альбо пераўтварыліся ў адзьдзелы прапаганды адміністрацыі прэзыдэнта. Засталося толькі гандляваць натурай.

«Беларускі партызан» віншуе калегаў-журналістаў з адважным учынкам! У срайнім выпадку сусьветная гей-супольнасць пазнае аб Беларускім тэлебачаньні, таму што гэтыя фатаграфіі напэўна шырока разыйдуцца па спэцыфічным сайтам для мужчынаў.

Паводле “Беларускі партызан”,

Ales LETA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline