bbb

Cапраўдныя жахі…, убачаныя ў Менску, праз 4 гадзіны пасьля пасьлясьвяточнай Вільні 07.01.2012 году - пьяніцы й агрэсыўныя папрашайкі паводзілі сябе тут як дома. Грамадзяне зь цяжкасьцю выносілі відовішча й чапляючыхся папрашаек, якія “прамышлялі” тут жа, у літаральным сэнсе, “не адыходзячы ад касы”.

Ці гэтыя ўсе “радасьці” сталіцы - у межах існуючага закону?!

А зьверху, на вуліцы Маскоўскай, “радавалі вока” вялікія каляровыя білборды з прапагандай “правільна квітнеючай Беларусі” разам з аўтазакамі …, якія кацілі міма, “пажыраючы” паліва, народныя сродкі … - а можа й нашую будучыню!?

Артыкул 17. 1 КаАП РБ, які актыўна скарыстоўваецца для перасьледу грамадзянаў па ўсёй краіне (гл. артыкул зь відэаматэрыялам “Больш трох не зьбірацца”), аказваецца, у такіх выпадках - маўчыць!?

І ўсё гэта … - ля Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ … Як кажуць, вельмі ілюстратыўна ці паказальна.

Відавочцы таксама адзначаюць, што на станцыі “Інстытут Культуры” у гэты час быў заўважаны й міліцыянт, які нават не зьвярнуў увагі на правапарушальнікаў у грамадзкім месцы … Быццам так і патрэбна, усё лягічна, так і задумана …

А можа міліцыя, проста, не кранае сваіх!?

Свае й чужыя, статак, які можна “спойваць ды паганяць” у “правільным накірунку”…, і грамадзяне - з сумленьнем, з сапраўднай любоўю да Радзімы, веданьнем сваіх каранёў і агульна прызнаных у сьвеце, натуральных для любых цывілізаваных народаў канстытуцыйных правоў і свабодаў…

Дадзеныя назіраньні й высновы - ня “высмактаныя з пальцу”. Рэжым сапраўды не задумваючыся аддае перавагу “першым”. Ён рэпрэсуе й кідае ў турмы, дыскрэдытуе праз “сродкі прапаганды” “другіх”, трымае ў стане жывёльнага страху й бязьдзеяньня ўсіх астатніх…

Жахлівая гісторыя краіны-ГУЛАГу, нажаль, паўтараецца!? І паўтараецца яна тут, у нас, тут і цяпер!

Але хоць сёньня “зіма”… - на дварэ XXI стагодзьдзе! І мы - не рабы на “плянтацыях лаціфундыстаў”! Беларусь - цэнтар цывілізаванае Эўропы!

Таму нашая Бацькаўшчына! Наш Дом! І ВЯСНА АБАВЯЗКОВА ПРЫЙДЗЕ!
Права й справядлівасьць - знойдуць сваё месца ў нашай краіне.
Беларусь - сапраўды зойме “свой пачэсны пасад між народамі”!

Будзьма разам!

Алесь Вольны
.

ДАДАТАКІ:

Відэа ад AlVistud (Сьвяточны вечаровы Менск 07.01.2012 … - ПАЧАТАК)

bbb

(Сьвяточны вечаровы Менск 07.01.2012 … на вул. Маскоўскай … - ПРАЦЯГ, Mara j AŮTAYAKI)

ммм

Гэты артыкул размешчаны 21.02.12 13:20 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Відэа, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 25.02.12 01:15: Стандарты й справядлівасьць права альбо … | Беларускі Праўны Партал [ ]

    [...] відавочных парушальнікаў грамадзкага парадку … (артыкул “МІЛІЦЫЯ НЕ КРАНАЕ СВАІХ…!? і відэа ад [...]

  2. 28.02.12 13:55: ДАКРАНІСЯ ДА МАРЫ … і - РАДУЙСЯ, калі можаш! (відэа) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Пачатак ТУТ [...]

  3. 30.03.12 11:46: Veronica [ ]

    Perfect shot! Thanks for your post!

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline