Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Сяргей Каваленка, Віцебск

Сяргей Каваленка, Віцебск

14 лютага быў апублікаваны зварот Праваабрончага цэнтру “Вясна” (прыводзіцца ніжэй) да Сяргея Каваленкі, які доўгі час трымае галадоўку пратэсту ў віцебскай турме. Грамадзянін Беларусі, які перасьледуецца не за крымінальныя ўчынкі, а за ўласныя перакананьні ды шчырую любоў да Радзімы, знаходзіцца ў цяжкім стане й яму пагражае страта жыцьця.

Ён пайшоў на гэткія рызыкоўныя для здароўя й уласнага жыцьця пакуты дзеля зьмены становішча й дасягненьня справядлівасьці. Але … (далей - правапіс першакрыніцы)

Шаноўны спадар Сяргей!

З вялікай трывогай сочым за Вашым прынцыповым учынкам абвесьціць галадоўку, і за тым, як Вы адстойваеце свае перакананьні, сваю грамадзкую пазыцыю за кратамі. Мы заклікаем Вас як мага хутчэй спыніць галадоўку, паколькі сёньняшнія ўлады не паважаюць ні Вашых перакананьняў, ні Вашага жыцьця. Мы лічым Ваш перасьлед выключна палітычным, і заклікаем Вас зьберагчы сваё здароўе для сваёй сям’і, жонкі, дзяцей, а таксама для Беларусі і яе будучыні.

У выпадку, калі судовы вырак 21 лютага будзе зьвязаны з пазбаўленьнем волі, мы будзем змагацца за Вашае вызваленьне, як і за вызваленьне кожнага з палітычных вязьняў. На сумленьні гэтай улады ўжо не адно злачынства, але ня варта такім чынам ахвяроўваць сабой.

Вы ўжо даказалі сваю мужнасьць, прынцыповасьць і непахіснасьць, таму мы вельмі хацелі б, каб вы прыслухаліся да нашай просьбы спыніць галадоўку.

З павагай,
Правабарончы Цэнтр “Вясна”

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline