Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Турма №8, Жодзіна

Турма №8, Жодзіна

Альбо чаму ў XXI стагодзьдзі міліцыянты цалкам забыліся пра тэлекамунікаці!?

Гэта проста зьдзек!

Так назвываецца відэарэпартаж з Жодзіна, зь якога бачны ўвесь цынізм і бязглуздасьць сыстэмы.

Завучанасьць фразаў, якімі адказвае па тэлефоне міліцыянт, нібы чытаючы па паперцы адказы на пытаньні праваабаронцы, набор правілаў, у якіх галоўнае - максымальная сакрэтнасьць і недасягальнасьць праўдзівай інфармацыі… - і ўсё гэта робіцца па самым галоўным парвіле міліцыянта - па загадзе.

І гэта сапраўды зьдзек! Зьдзек над парвам і законам, які робіцца па ўсіх правілах пэнітэнцыярнай установы!? Зьдзек над блізкімі й роднымі палітзьняволеных! Іх таксама, як і асуджаных па ўсё тым жа загадзе, нахабна й цынічна, мэтадычна карае рэпрэсыўная сыстэмы ГУЛАГу, што “дыміць усімі трубамі” сёньня ў Беларусі.

Напарэдадні падзеі, нікому, нават родным Алеся Бяляцкага, не давалі інфармацыю аб ягоным знаходжаньні ў Турме №8 у Жодзіне альбо пераводзе ў іншае месца зьняволеньня. Для таго, каб даведацца, дзе знаходзіцца муж, якога пасьля апошняга рашэньня суду павінны былі эпапаваць з Жодзіна, 13 лютага ранкам Натальля Пінчук, жонка асуджанага праваабаронцы, вымушаная была ехаць у Жодзінскую турму зь Менску.

Дапамагала ёй у гэтым сваімі салідарнымі дзeяньнямі й транспартам Марына Статкевіч, жонка палітвязьня, Міколы Статкевіча. Інфармацыю дадаткова спрабаваў атрымаць праваабаронца, Аляксей Лапіцкі.

У матэрыяле скарыстаныя фрагмэнты запісу 12 лютага па тэлефоне з капітанам жодзінскай міліцыі, Градовічам.

ПРОСТА ГЛЯДЗІМ - І БАЧЫМ …

Робім высновы.

ВІДЭАРЭПАРТАЖ ЗЬ МЕСЦА ПАДЗЕІ МОЖНА ЎБАЧЫЦЬ ТУТ

Падрыхтаваў Алесь Вольны,

Licviny-INFA

Видэа: AlVistud

Гэты артыкул размешчаны 13.02.12 20:42 у катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 13.02.12 23:06: praunik [ ]

    таталітаршчына ў мазгах, што скажаш…

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline