Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Раман Васільеў, Жодзіна

Раман Васільеў, Жодзіна

Дзень і ноч. Сьвятло й цемра. Крокі ў нішто - у бездань здрады й гвалту. Здрады - сабе й людзям, краіне. Гвалту - над чалавечай годнасьцю й фундамэнтальным грамадзянскім правам.

Калі маеш сумленьне й чалавечую годнасьць, а таксама, калі пра гэта ўжо дакладна ведае “правільны ідэоляг” … - можна чакаць найгоршага … Страшна, часам, нават хадзіць па вуліцах … Ня ведаеш, чым гэта ўсё можа скончыцца. Бо ад цябе нічога зусім не залежыць - рашэньні прымаюць “людзі ў шэрым” і “чорных манціях” … Але й яны толькі перадаткавы мэханізм у ланцугу рэпрэсыяў і паляваньня на іншадумцаў у нашай краіне. Яны - марыянэткі рэжыму!

Больш за трох – не зьбірацца…!?
Зьдзекі над уласным сумленьнем, над ні ў чым непавіннымі - ёсьць ні чым іншым, як катаваньнем ўласнае будучыні. І ўсё – дзеля лепшага кавалку … з «бруднага карыта» ўлады!?

Ці гэтага чакалі? Ці аб гэтым марылі стагодзьдзямі? Ці таго дабіваліся продкі, калі аддавалі ўласныя жыцьці за Радзіму й па-просту называлі сябе Ліцьвінамі?

Сучасны індустрыяльны горад Жодзіна. Постсавецкая, чарговы раз «пасьлявыбарчая Беларусь» рэпрэсыўнага 11-га й пачатку дэпрэсыўнага 12-га - у XXI стагодзьдзі…

Але сыстэма ГУЛАГу тут - “дыміць усімі трубамі”…, няспынна й нястомна працуе мэханізм рэпрэсыяў і перасьледу іншадумцаў… , так званай «пятай калёны» - сучасных «ворагаў народу», «народу», пад якім усе разумеюць выключна «аднаго чалавека» ў краіне …

Людзей, асабліва актыўных і сумленных, тут спрабуюць зламіць рознага кшталту правільныя ідэолягі, выхавацелі, менты й судзьдзі …

Пры гэтым, ім сілаю навязваецца зусім іншы погляд на закон і права. Праз страх згубіць працу, быць арыштаванымі й зкатаванымі - людзям літаральна “ўбіваюць у галовы” рабскую прыніжанасьць і пакорлівасьць перад існуючай сыстэмай - адбіраецца элемэнтарнае права на свабодны й асэнсаваны выбар.

Канстытуцыйныя нормы даўно ня дзейнічаюць, а прызначаная “палатка” - штампуе ўсё новыя зьневажаючыя чалавечую годнасьць і сутнасьць права законы. Спэцслужбы, міліцыя й суды выконваюць “чарнавую работу”. Яны на практыцы скарыстоўваюць зусім не міжнародыя ці канстытуцыйныя праўныя стандарты, а правілы сваіх “рэжымных установаў”. Яны дзень за днём няспынна разпашыраюць і мацуюць ў грамадзтве цынічную дактрыну татальнага кантролю ды ўсеагульнага кіраваньня - інфармацыяй, думкамі… - паводзінамі натоўпу, электарату.

Такім чынам, «машына ГУЛАГу» тут – не спыняе свае хады, нястомна працуе, забіраючы надзею на лепшую свабодную будучыню краіны, на вольную й дэмакратычную, эўрапейскую Беларусь.

Сапраўды, апошнія новыя праўкі да Закону “Аб масавых мерапрыемствах” - яскравы прыклад, што ўсю краіну канчаткова вырашылі пераўтварыць у адзіную “РЭЖЫМНУЮ ЗОНУ”.

Так, пакараць ні за што, проста па загадзе, за маўклівае бязьдзеяньне, якое мае хоць нейкія прыкметы пратэсту … - ужо лічыцца тут “абсалютна законным”!

Гэта яшчэ летась улетку, парушаючы ўсё, што толькі можна, фабрыкуючы адміністратыўныя й крымінальныя справы, запускаючы наладжаны мэханізм ілжэсьведчаньняў і рэпрэсыўных судовых прысудаў … - дадзеная «машына гвалту» ламала й душыла пратэстныя настроі ў грамадзтве.

Больш за трох не зьбірацца! Дый гэтая колькасная мяжа - зусім не вызначальная. Затрымаць могуць і пару закаханых, сям’ю, проста аднаго нязгоднага, які мае сьмеласьці выйсьць на вольнае паветра й не хаваць сваю думку й перакананьні “на кухні”!

Вось такі “тутэйшы стандарт права” кіруе дзеяньнямі купленых за чарговую бюджэтную надбаўку да акладу ды лепшую службовую пасаду чыноўнікаў, прадстаўнікоў канчаткова “вэртыкалізаваных” уладных структураў … - міліцыі й “самых незалежных ды справядлівых у сьвеце” беларускіх судоў …

А тым часам, на Асноўны Закон, на канстытуцыйнае права й свабоду мірных сходаў, у нашых умовах у прыватнасьці, - пастаўлена “тлустая кропка”, альбо - крыж …

Але ці прастаўленыя ўсе кропкі над “і”…?!

На гэта пытаньне – адкажа час!

Час і людзі!

Грамадзяне, якія мусяць, урэшце, выказаць сваю волю й сказаць сваё важкае слова!

Бо, як ніколі раней, кожны сёньня разумее, што без вяртаньня ў Канстытуцыйнае поле, без вяртаньня грамадзянам гарантаваных дзяржаваю агульнапрызнаных міжнародных стандартаў у галіне правоў і свабодаў, без рэальнага абраньня й кантролю за прадстаўнікамі ўлады, нармальнай супрацы з цывілізаваным сьветам і адпаведных пераменаў да лепшага … - краіну чакае сапраўдны хаос і безпрасьветная цемра. А ў нас і нашых дзяцей – не будзе годнай будучыні ўва ўласнай, свабоднай і дэмакратычнай, сапраўды квітнеючай Беларусі.

Відэа ў дадатку:

Пра леташняе затрыманьне жодзінскага юнака, халодныя нары, «справядлівых судзьдзяў» і «чэсных міліцыянтаў» з дзейснай сёньня ў Беларусі «правільнай сыстэмы» - можна паглядзець тут: «Крокі ў нішто…, альбо шлях - у бездань!»

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодинский ГУЛАГ “дымит всеми трубами” … (видео в приложении)

День и ночь. Свет и тьма. Шаги в ничто - в бездну предательства и насилия. Предательства - себе и людям, стране. Насилия - над человеческим достоинством и фундаментальным гражданским правом.

Если имеешь совесть и человеческое достоинство, а также, если об этом уже точно знает “правильный идеолог” … - можно ожидать самого худшего … Страшно, иногда, даже ходить по улицам … Не знаешь, чем это всё может закончиться. Ведь от тебя ничего совершенно не зависит - решения принимают “люди в сером” и “черных мантиях” … Но и они лишь передаточный механизм в цепи репрессий и охоты на инакомыслящих в нашей стране. Они - марионетки режима!

Больше трех - не собираться …!?

Издевательства над собственной совестью, над ни в чём невинными - являются ни чем иным, как пыткой над собственным будущим. И всё - ради лучшего куска … из «грязного корыта» власти!?

Этого ли ждали? Об этом ли мечтали веками? Того ли добивались предки, когда отдавали собственные жизни за Родину и по-просту называли себя Литвинами?

Современный индустриальный город Жодино. Постсоветская, в очередной раз «послевыборчая Беларусь» репрессивного 11-го и начала дэпрессивного 12-го - в XXI веке …

Но система ГУЛАГа здесь - “дымит всеми трубами”, непрерывно и неустанно работает механизм репрессий и преследования инакомыслящих … , так называемой «пятой колонны» - современных «врагов народа», «народа», под которым все понимают исключительно «одного человека» в стране …

Людей, особенно активных и честных, здесь пытаются сломить разного рода “правильные” идеологи, воспитатели, менты и судьи …

При этом, им силой навязывается совсем иной взгляд на закон и право. Через страх потерять работу, быть арестованными и падвергнутыми пыткам - людям буквально “вбивают в головы” рабскую УНИЖЕННОСТЬ и смирение перед существующей системой - отбирается элементарное право на свободный и осознанный выбор.

Конституционные нормы давно не действуют, а назначенная «палатка» - штампует всё новые оскорбляющие человеческое достоинство и сущность права законы. Спецслужбы, милиция и суды выполняют “черновую работу”. Они на практике используют вовсе не международные или конституционные правовые стандарты, а правила своих “режимных учреждений”. Они день за днём ​​неустанно ширят и крепят в обществе циничную доктрину тотального контроля и всеобщего управления - информацией, мыслями … - поведением толпы, электората.

Таким образом, «машина ГУЛАГа» здесь - не прекращает своего хода, неустанно работает, забирая надежду на лучшее свободное будущее страны, на свободную и демократическую, европейскую Беларусь.

Действительно, последние новые поправки к Закону “О массовых мероприятиях” - яркий пример, что всю страну окончательно решили преобразовать в единую “режимную зону”.

Да, наказать ни за что, просто по приказу, за молчаливое бездействие, которое имеет хоть какие-то признаки протеста … - уже считается здесь “абсолютно законным”!

Это ещё в прошлом году летом, нарушая всё, что только можно, фабрикуюя административные и уголовные дела, запуская налаженный механизм лжесвидетельства и репрессивных судебных приговоров … - данная «машина насилия» ломала и душила протестные настроения в обществе.

Больше трёх не собираться! Да и эта количественная граница - совсем не определяющая. Задержать могут и пару влюбленных, семью, просто одного несогласного, который имеет смелость выйти на свежий воздух и не скрывать своё мнение и убеждения “на кухне”!

Вот такой “местный стандарт права” руководит действиями купленных за очередную бюджетную надбавку к окладу и лучшую служебную должность чиновников, представителей окончательно “вертикализированных” властных структур … - милиции и “самых независимых и справедливых в мире” белорусских судов …

А тем временем, на Основной Закон, на конституционное право и свободу мирных собраний, в наших условиях в частности, - поставлена ​​”жирная точка”, либо - крест …

Но проставлены ли все точки над “і” …?

На это вопрос - ответит время!

Время и люди!

Граждане, которые должны, наконец, выразить свою волю и сказать своё веское слово!

Ведь, как никогда раньше, каждый сегодня понимает, что без возвращения в Конституционное поле, без возвращения гражданам гарантированных государством общепризнанных международных стандартов в области прав и свобод, без реального избрания и контроля за представителями власти, нормального сотрудничества с цивилизованным миром и соответствующих перемен к лучшему … - страну ожидает настоящий хаос и безпросьветная тьма. А у нас и наших детей - не будет достойного будущего в собственной, свободной і демократической, действительно процветающей Беларуси.

Видео в приложении:

Об прошлогоднем задержании жодинского юноши, холодных нарах, «справедливых судьях» и «чэсных милиционерах» из действующей сегодня в Беларуси «правильной системы» - можно посмотреть здесь: «Крокі ў нішто…, альбо шлях - у бездань!»

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Ales’ (Licviny-INFA)

Відэа: AlVistud

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline