Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Катэгорыі: Навіны |

Што адбывалася потым у Жодзіне, у Менску, па ўсёй Беларусі …- ведае кожны.
Чым гэта было выклікана кожны (нават калі не кажа ўслых) цудоўна разумее …
А да чаго ж тое, што адбылося прывядзе … – ведае толькі Ўсявышні.

Мае віншаваньні ўсім тым, хто калісьці адчуваў свабоду, нясе яе ў сэрцы, альбо ўсім сэрцам да яе імкнецца, вынішчаючы парэшткі рабскага страху й няўпэўненасьці …
Свабода як і любоў вартая, каб у ёй нараджаліся й жылі. Гэта лепшы падарунак сабе і нашым нашчадкам, асабліва на Дзень Волі …

НЕШТА НАТХНІЛА НАПІСАЦЬ ВАМ УСІМ НАСТУПНЫЯ РАДКІ
ЗАМЕСТ ЗВЫЧАЙНАГА ВІНШАВАНЬНЯ.

КАМУ ПАДАЛОСЯ НЕ ДАСПАДОБЫ – ВЫБАЧАЙЦЕ.

СПРАБАВАЎ ДАКЛАДНА ПЕРАДАЦЬ ТОЕ,
ЧЫМ РАПТАМ ШЧЫРА ЗАХАЦЕЛАСЯ ПАДЗЯЛІЦЦА З КОЖНЫМ …

Прывітаньне ўсім!

У гэтыя перадсьвяточныя дні пранікся гэткімі сьветлымі пачуцьцямі –
адчуваю на столькі невытлумачальна прыемнае ўсьведамленьне спакою й радасьці, якія ідуць ад усюль, праз розум і сэрца, што нават на ўзроўні асязаньня ў памяці ўзьнікаюць гэткія яскравыя вобразы зь мінулага (фантастычна рэалістычныя, быццам зараз прысутныя: атмасфэра, гукі, пахі, адчуваньне прасторы й ейнага ўзаемадзеяньня з табою …), якія быццам жывой вадою працякаюць наскрозь праз самы цэнтар сэрца і разьліваюцца ў памяці нэктарам тых хвілінаў і імгненьняў,
калі душа й цела былі за адно, бо знаходзіліся ў надзвычай чароўным, цудоўным стане нерухомае рухомасьці, адсутнасьці вагі й прыцягненьня дый нейкага ўзаемапранікаючага самадастатковага й поўнага самаўсьведамленьня,
калі здавалася ўвесь сусьвет раптам і адразу становяцца адзіным цэлым і пазапрастора-часавая існасьць судакранаецца з табою адразу ад усюль, быццам абдымае і ўтрымлівае высока па-над зямлёю ў паветры, перадавая сваю пяшчоту, напаўняючы Радасным усеабдымным Спакоем, Любоўю і Свабодаю …

СПАКОЮ, ЛЮБОВІ і СВАБОДЫ усім Вам!

Дзякуй Госпаду Богу НАШАМУ Ісусу за Ягоную Любоў і Ласку, за цярплівасьць і прабачэньне нашых недасканаласьцяў і памылак!
Тое, што заўсёды з намі цяпер у сэрцах – Сьвятло ад Сьвятла Жыцьця й Любові –
было заўсёды раней і будзе назаўсёды бязконца!
Кожны з нас – працяг жыцьця Боскага, бязконцая рака ягонага неабдымнага
самаспасьціжэньня й самаўсьведамленьня …

Зь Сьвятамі Вас усіх!
Радасьці й Любові Вам, Вашым родным і блізкім!

ЦІКАВАЕ СПАЛУЧЭНЬНЕ СЬВЯТАЎ:
25 сакавіка 2008-га –
90 год з дня АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАЕ БЕЛАРУСІ (БНР), а таксама
СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ НАЙСЬВЯЦЕЙШАЕ БАГАРОДЗІЦЫ,
заступніцы БЕЛАРУСІ …

Будзьма РАЗАМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline