Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
catalonik

Сайт Рыма-каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі апублікаваў матэрыял пра сьмяротнае пакараньне:

“Касьцёл абараняе кожнае чалавечае жыцьцё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на сьмерць. Шматразова заклікаў да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня блаславёны Ян Павел ІІ.

Так, праціўнікі сьмяротнага пакараньня будуюць свае аргумэнты на глыбокім перакананьні, што кожнае жыцьцё сьвятое, хоць бы чалавек і не быў сьвятым. Іншай прычынай зьяўляецца недахоп часу на навяртаньне й пакаяньне. Не застаецца без увагі й той момант, што судовая пастанова можа быць памылковаю.

А што кажуць тыя, хто «за» сьмяротнае пакараньне? Яны ўказваюць на абавязак дзяржавы забясьпечыць парадак у грамадзтве, бясьпеку насельніцтва й сьцьвярджаюць, што грамадзтва мае права ў пэўных сытуацыях ужываць сьмяротнае пакараньне.

Паводле ж дасьледваньняў крыміналістаў, у краінах, дзе зьдзяйсьняецца сьмяротнае пакараньне, колькасьць злачынстваў не паменшылася. Падобна як і не ўзрасла ў тых краінах, дзе сьмяротнае пакараньне было адменена.

Тыя, хто адмаўляе сьмяротнае пакараньне, робяць акцэнт зусім на іншае: на годнасьць чалавеку — злачынцы. Пры гэтым яны не баналізуюць учыненага зла, якое стаіць за кожным сур’ёзным злачынствам. Яны стараюцца паказаць, што грамадзтву пагражае не існаваньне злачынцы, а ягонае дзеяньне.

Сьмерць забойцы не можа быць кампэнсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта ня зможа вярнуць жыцьця ахвяры альбо зьнішчыць зло, ці хаця б затармазіць ягонае разьвіцьцё”.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline