Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Невясёлыя разважаньні пра ...

У.Пуцін, Расея

Альбо невясёлыя разважаньні пра «пуцінскі дэмакратызм» ды нечаканае «выратаваньне» ад «эўраазыяцкасьці» для простага эўрапейца альбо шэраговага беларуса …

Па выніку прагляду часткі перадвыбанага выступу вылучэнца на прэзыдэнцтва на зьезьдзе «Адзінай Расеі» па Расейскім тэлеканале ды выказваньня П.Якубовіча з «Советской Беларуссии» у праграме «Клюб рэдактароў» на БТ, якія праходзілі 28 лістападу практычна паралельна па адзначаных тэлеканалах і ў спалучэньні выклікалі зусім невясёлыя думкі й асацыяцыі.

Так, выступ Пуціна нагадаў пра высокую школу «савецкага прапагандыскага лахатрону» - ён выглядаў бездакорна адшліфаваным, прафэсыйна пралічаным да апошняй фразы й дробязі, паўзы, інтанацыі… Разам з рытмічнымі й нарастаючымі да фінальнай кульмінацыі скандаваньнямі «Расея-Расея» дзеяньне мела ўсе прэтэнзыі на сапраўдны «магічны акт», разьлічаны на аказаньне максымальнага псыхалягічнага ўзьдзеяньня на аўдыторыю.

Ключавы пасыл праглядаўся ў тым, што новая эпоха адкрываецца для Расеі з новым даўгачаканым прыходам Пуціна, які сваім вяртаньнем быццам бы вяртае “калісьці страчанае” ды ўтварае новы Саюз (маецца на ўвазе праект «Эўразыйскай інтэграцыі»). Прагучала нават, што гэты “Эўразыйскі Саюз” утвараецца пры пасьлядоўных намаганьнях кіраўнікоў іншых краінаў «пры безумоўнай падтрымцы іхных народаў» (аўт.: хто іх і калі толькі пасьпеў спытаць!?) … А гэта, быццам бы, ёсьць асноваю для далейшага канчатковага аб’яднаньня (чытай, далей пры пасьлядоўнай рэалізацыі дадзеных намаганьняў зусім верагоднай становіцца небясьпека далейшай здачы сувэрэнітэту адзначаных краінаў праз новы «правільны акт рэфэрэндуму», які й зафіксуе ў выніку гэты вось ужо быццам бы існуючы «усеагульны народны абдалбрямс»!?) Шоў працягваў камэнтаваць ужо вельмі кепска выглядаючы нязьменны палітычны камэнтатар Кандрацьеў …

Зь цяжкімі думкамі й непрыемнымі пачуцьцямі пераключыўся на БэТэшны «Клюб рэдактароў»…

П.Якубовіч, "Советская Белоруссия"

П.Якубовіч, "Советская Белоруссия"

А тут, як па замове - працяг «тэатру абсурду» … - абмеркаваньне зваліўшайся на галовы беларусаў новай «эўра-азыяцкай саюзнасьці» … “Мінусы” ад дадзенай падзеі, як бы, у перадачы ўжо былі раней агучаныя, і ўдзельнікі выказваліся пра «плюсы» дадзенага ўтварэньня … І вось адразу гучыць ад аднаго з прыхільнікаў «інтэграцыйнага рэваншу» на «постсавецкай прасторы», рэдактара «Советской Белоруссии», П. Якубовіча прыкладна натупнае: «Так, і тут у «эўразыйскім саюзе» не хапае ня толькі Ўкраіны, але й Прыбалтыкі, Каўказу … - тэрыторыі ды насельніцтва ўсяго СССР.” “Аднак,” - далей прызнаецца рэдактар, - “тут трэба ўсё ж улічваць аб’ектыўныя рэаліі.”

- Трэба сказаць, што Эўразыйскі саюз сёньня утвараецца вельмі сваечасова. Казахстан (рэд.: чытай Назарбаеў) імкнуўся як мага хутчэй да гэтага ўтварэньня, бо час ідзе ўжо на месяцы, калі з Афганістану будуць выводзіцца амэрыканскія войскі. А гэта - узмацніць пазыцыі талібаў, пад націскам якіх вельмі хутка хутчэй за ўсё падзе Узбэкістан, дый Арэнбурж’е Расеі будзе ў рэальнай небясьпецы … Казахстану ў такіх умовах тут прыйдзецца вельмі няпроста – ён будзе вымушаны стрымліваць пастаянную вайсковую пагрозу з поўдня. Таму ён разьлічвае такім чынам на ўмацаваньне сваёй бясьпекі й абароназдольнасьці, як і Расея. Ім вельмі выгодна, што тут так сваечасова ўтвараецца гэтае эканамічна-вайсковае ды ў далейшым палітычнае аб’яднаньне … (чытай – эўрапейская Беларусь будзе непасрэдна ўцягнутая ў эпіцэнтар дадзенага векавога міжнацыянальна-рэлігійнага канфлікту ды вайсковага супрацьстаяньня ў дадзеным рэгіёне, а ў межах ужо «агульнасаюзнай абараніцельнай дактрыны» будзе наўпрост удзельнічаць у гэтак непажаданай для ўсіх, але непазьбежна зацяжной, крывавай бойне на ўжо «быццам бы зусім не чужой», а «сваёй» агульна-саюзнай тэрыторыі!?).

Тут жа рэдактар «СБ» адзначыў, што Эўразьвяз слабы, бо як усе дэмакратычныя парлямэнцкія дзяржавы дазваляе выказваньне розных думак, ня хутка прымае рашэньні, якія не заўсёды эфэктыўныя, ня мае агульнай абавязковай для ўсіх краінаў-удзельніцаў зьнешняй палітыкі… (чытай - ва ўмовах глябальнага супрацьстаяньня й вайсковай навалы з паўднёвага ўсходу – новага правобразу «татарскага нашэсьця для Расеі…» тут – патрэбна «вайсковая арганізацыя ўлады дзяржавы», якая ў межах «эўразыйскага саюзнага ўтварэньня» з адзіным цэнтралізаваным кіраўніцтвам магло б выжываць ва ўмовах пастаянных вайсковых пагрозаў і працяглай пэрманэнтна абвастраемай вайны на паўднёвым усходзе Азіяцкага кантынэнту …, вайны за «спрадвечныя этнічныя тэрыторыі», за «правільнасьць веравызнаньня», за кантроль над «невыняшчальным і бязконцым наркатрафікам» з поўдню ў цывілізаваны сьвет і плацёжаздолныя рынкі збыту!?)

Дык што ж цягне Беларусь у гэты «парахавы кацёл», а не да шчыльнай супрацы з цывілізавным сьветам ды пляцёжаздольнымі рынкамі!? Якія меркавньні ўмацаваньня ейнай тэрытарыяльнай цэласнасьці ды дзяржаўнага сувэрэнітэту, бясьпекі для грамадязнаў цягнуць ейнае кіраўніцтва ў падобную «эўра-азыяцкую пастку»!? Куды падзеўся тут выпрацаваны ў сусьветных войнах інстынкт самазахаваньня ды максымальнага неўмяшальніцтва ў вайсковыя канфлікты на іншых тэрыторыях!? Ці гэта сёньня адзіная магчымасьць утрымацца ва ўладзе й падтрымаць тутэйшы аўтарытарны рэжым ва ўмовах створанай ім жа палітычнай ды эканамічнай крызы!? А далей што …!? Будзем разам з «браткамі казахамі дый расейцамі» вайсковую «кашу разхлёбываць на іхных тэрыторыях», ваяваць з талібамі!?

Цудоўная пэрспэктыва для кожнага беларуса, які “безумоўна падтрымае” дадзеную «выдатную гэраічную пэрспэктыву» для сябе ды ўласных дзяцей, каб толькі вось «кроў з носу» рэалізаваць у жыцьцё «рэваншыскае інтэграсцыйнае крэда» вялікай тройкі «правадыроў» зь мінулага …

Дык вось, адразу становіцца зразумелым і абсалютна відавочным, што такім чынам, беларусаў чарговы раз без іхнай на тое волі ўцягваюць у бязконцыя безвыніковыя нацыянальна-рэлігійныя спрэчкі на паўднёвым усходзе, рыхтуюць да зусім непатрэбных нікому зь іх войнаў за чужыя (у тым ліку рэлігійныя ды імпэрскія) інтарэсы на чужых тэрыторыях, прывучаюць да думкі аб непазьбежнасьці будучых незьлічоных ахвяраў і ўжо зараз прызвычайваюць да «стражайшай вайсковай дысцыпліны» ў межах дэкляраванага толькі на паперы «дэмакратычнага грамадзтва», «дзяржаўнага сувэрэнітэту» дый «незалежнасьці краіны»…

У дадзеных умовах грамадзянскай і палітычнай несвабоды ў краіне, на фоне паказальна замоўнага працэсу над праваабаронцам Алесем Бяляцкім і чакаемых сьмяротных пакараньняў па «загнанай ў шыю» справе аб тэракце ў менскім мэтро з мноствам невысьветленых сьледзтвам пытаньняў … - ганебна й цынічна скарыстоўваюцца зьнешнія атрыбуты «бутафорскага дэмакратызму» (сьцяжкі, плякаты, выбарчыя сходы, выступы, чарговыя мегагеоаб’яднаньні, а тасама магічныя прыёмы ўзьдзеяньня на вялікія масы насельніцтва). Але ўвесь гэты танны папулізм ды псыхатропнае ўзьдзеяньне на грамадзтва, што зьдзяйсьняецца ва ўмовах каласальнага падаўленьня правоў і свабодаў, у тым ліку асноўнага гармадзянскага права на свабодны й асэнсаваны выбар на дэмакратычных выбарах …, залішні раз паказвае небясьпеку існуючых намэнклятурана-кланавых ды аўтарытарных рэжымаў.

Пры гэтым дзяржаўныя СМІ усё падаюць такім чынам, быццам бы гэтыя «палітычныя дзеячы» ужо даўно выявілі па гэтай праблематыцы волю сваіх народаў! Быццам даўно абмеркаваныя й выяўленыя ў беларускім грамадзтве наступствы дадзенай «гэапалітычнай камбінацыі», падобных «братэрскіх абдымкаў», і на ўсе 100% тут ўсё даўно вядома й вырашана наперад!? А беларусы быццам бы ўжо адзінагалосна падтрымалі дадзеную мадэль разьвіцьця й чакаемую «вайскова-абараніцельную пэрспэктыву» на бязьмежных абшарах «гатак доўгачаканага усімі» Эўрапеска-Азіяцкага «эканамічнага» ўтварэньня.

Спробы пераўтварыць народ з “крыніцы ўлады” ў ейны безмозглы “замбіяваны прыдатак” – мара любой дыктатуры. Аднак, дадзеныя намаганьні ня проста незаконны й антыканстытуцыйны, яны злачынны й небясьпечны, бо ліквідуюць усе легітымныя мэханізмы ратацыі ўлады ды ўтвараюць невырашальныя канфлікты ва ўмовах поўнай падмены канстытуцыйнага ладу ў краіне.

Нутраныя й зьнешнія ворагі, абвастрэньне супрацьстаяньня ў канфліктах (нутраных і зьнешніх) … - спроба адцягнуць увагу ды выпусьціць “выбуховую пару” народнага незадавальненьня. У такіх умовах прасьцей пускаць у “вайсковыя мясарубкі” ды “сьпісваць” з рахункаў чалавечыя жыцьці, а тым часам пад выглядам абароны “простага чалавека” ды “ратаваньня нацыі” - працягваць руйнаваць канстытуцыйныя падставы дзяржаўнасьці, вынішчаць парасткі грамадянскай супольнасьці, ініцыятыўнасьці, дэмакратычнай ды праўнай самасьвядомасьці ў грамадзтве.

Але, прабачце ўжо за адкрытасьць, такое “эўра-азыяцкае кіно” - нам дакладна не патрэбнае.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 28.11.11 02:41 у катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Праваабарона: закон і права, Эканоміка.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 28.11.11 17:30: Ales` [ ]

    Сапраўды так. Піраміда з пуціныххх - мядведзевыхх … назарбаевыххх … лукашэнаххх … - трымаецца на адніххх “плюсаххх” прапануемай “эўраазыяцкасьці” - “плюсаххх”, якія ў выніку выглядаюць толькі як узмацненьне абароназдольнасьці перад рэальнымі выклікамі азіяцкіх узброеных канфліктаў з удзелам тых жа талібаў на поўднёвым усходзе (для Казахстану й Расеі) … Для цяперашняй Беларусі - гэта страхххоўка дыктатарскага рэжыму ад агрэсыі з Захххаду (зь Вільні ды Варшавы!?))))), што скрайне ўтапічна… Таму ў “эўра-Азыяцкім саюзе” (як яго назваў Лукашэнка) з “плюсамі” для эўрапейскай складаючай … - усё выглядае зусім наадарот - гэта наўпростае ўцягваньне Беларусі ў даўгатэрміновыя вайсковыя канфлікты на Азыяцкім кантынэнце. І плата за “танны газ” сёньня ў хуткім часе можа абернуцца безкаштоўнымі жыцьцямі беларускіх хлопцаў у недалёкім будучым … Ці не дарагаваты кошт за захаваньне ўстойлівасьці й стабільнасьці для цяперашняга антынароднага рэжыму!?

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline