Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Ранкам па шляху ў суд, Менск

Ранкам на шляху ў суд, Менск

Прадстаўляем фотарэпартаж зь пятага дня судовага паседжаньня 16 лістападу па разглядзе крымінальнае справы 1-978-11 адносна праваабронцы Алеся Бяляцкага. Нагадаем, што з 10 лістападу да гэтага часу быў абвешчаны перапынак па прозьбе пракурора Сайкоўскага, які прасіў у судзе час, каб зфармуляваць новае, істотна адрозьнае ад першапачатковага, абвінавачваньне. Напрыканцы прадстаўляецца пазыцыя Міжнароднай назіральнай місыі.

Будынак суда Маскоўскага раёну, Менск 16 лістападу 2011

Будынак суда Маскоўскага раёну, Менск 16 лістападу 2011

Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале паседжаньня

Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале паседжаньня

... і пад аховаю

... і пад аховаю

...

...

У пачатку судовага паседжаньня пракурор павінен быў прадставіць новае абвінавачваньне.

Пракурор Уладзімер Сайкоўскі перад паседжаньнем

Пракурор Уладзімер Сайкоўскі

...

... перад паседжаньнем

... ...

... ...

Пракурор Сайкоўскі перад абвяшчэньнем "новай фармулёўкі" абвінавачваньня ...

Пракурор Сайкоўскі перад абвяшчэньнем "новай фармулёўкі" абвінавачваньня ...

Прадстаўнікі амбасадаў у Беларусі

Прадстаўнікі амбасадаў у Беларусі й прысутныя ў чаканьні ...

Аднак пракурор пачаў са звароту да суду з прозьбай аб 20-хвілінным перапынку для складаньня «больш удалых фармулёвак». Судзьдзя Сяргей Бандарэнка абвясьціў перапынак да 10.30. Меркаваньне абвінавачанага й абароны па дадзеным хадайніцтве не ўдакладнялася.

Рэакцыя амбасадараў у працэсе ...

Рэакцыя амбасадараў у працэсе ...

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Ганебная працэдура ўтрыманьня праваабаронцы ў кайданках, а таксама іхнае зьняцьцё толькі за кратамі клеткі ў зале судовага паседжаньня - выглядаюць абразьлівым выклікам і паказальным актам, якім падкрэсьліваюцца адносіны “дзейснага парадку” у краіне да ўсяго беларускага грамадзтва. Дадзеныя дзеяньні, як і само ўтрыманьне Алеся Бяляцкага пад арыштам да суду ды ў часе судовага разьбіральніцтва, паказваюць замоўны характар разправы над правабаронцам. Бо апошні зусім не хаваўся ад сьледства, а ў сувязі з прэтэнзыямі падаткавікоў наадварот сам шукаў правасудзьдзя, ня гледзячы ні на што ды ўсё ж спадзяючыся на ягоны праўны патэнцыял.

А тут - усімі паводзінамі прадстаўнікі “правааховы” паказваюць прысутным і самаму падсуднаму, што ён асабліва небясьпечны злачынца, якому нават кайданкі здымаюць і апранаюць па ўсіх правілах узмоцненай бясьпекі абыходжаньня са злоснымі крымінальнікамі, забойцамі й разбойнікамі.

Пасьля ўваходу Алесю Бяляцкаму кайданкі здымаюць за закрытымі кратамі ...

Пасьля ўводу ў залу Алеся Бяляцкага міліцыянты здымаюць яму кайданкі толькі за закрытымі кратамі ...

Пасьля перапынку ў 6 дзён і дадатковых 20 хвілінаў пракурор агучыў абвінавачваньне, у якім істотна нічога не зьмянілася - А. Бяляцкаму па-ранейшаму інкрымінуецца арт. 243, ч. 2 КК РБ (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Дадалася толькі адна фраза - “у частцы дагаворных абавязацельстваў паміж абвінавачаным і нерэзыдэнтамі Рэспублікі Беларусь”. Сутнасьці абвінавачваньня новы тэкст не зьмяніў: той жа артыкул, тыя ж тэрміны, тыя ж прэтэнзыі дзяржаўнага абвінаваўцы.

Перад вывадам Алеся Бяляцкага з клеткі кайданкі яму апранаюць таксама праз краты  ...

Перад выхадам з-за кратаў у судовае зале Алесю Бяляцкаму зноў апранаюць кайданкі - праз рашотку ...

... ганебная й балючая працэдура ...

... ганебная й балючая працэдура ...

...

...

На думку большасьці экспэртаў Міжнароднай місыі назіраньня, новая фармулёўка абвінавачваньня ня зьведала абяцаных істотных зьменаў. Не была зьменена ні запытаная мера пакараньня, ні артыкул абвінавачваньня. Аднак ход працэсу выклікае асьцярогі ў тым, што абвінавачваньне ўсё яшчэ пакідае за сабою магчымасьць выкарыстаць артыкул 193-1 (дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі) супраць Алеся Бяляцкага ды іншых актывістаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Абвешчаны ў пачатку паседжаньня нечаканы 20-хвілінны перапынак дае падставы выказаць здагадку, што пункт абвінавачваньня, зьвязаны з дзейнасьцю незарэгістраванай арганізацыі, мог быць выключаным зь яго непасрэдна ў дзень паседжаньня.

Матэрыялы крымінальнае справы Алеся Бяляцкага ...

Матэрыялы крымінальнае справы Алеся Бяляцкага ...

... цяжка ...

Непад'ёмная справа праваабронцы ... І цяжка ...

...

... і весела, мабыць, ... - адной толькі сакратарцы!? ...

Мнагатомная справа ... Адзін з большых томоў - хадайніцтвы аб вызваленьні з-пад арышту Алеся Бяляцага ...

Тамы справы №1-978-11 ... Сярод якіх, верагодна НАЙЦЯЖЭЙШЫ, ... - хадайніцтвы грамадзянаў аб вызваленьні з-пад арышту Алеся Бяляцага

Пазіцыя Міжнароднай назіральнай місыі

Ацэньваючы выкладзеныя факты, Міжнародная назіральная місыя лічыць, што пракурор сваімі заявамі й дзеяньнямі прадэманстраваў непасьлядоўнасьць і слабасьць пазыцыі абвінавачваньня.

Прадстаўнікі Місыі ўпэўненыя, што ў сытуацыі, якая склалася адзіным годным выйсьцем для беларускіх уладаў зьяўляецца спыненьне крымінальнага перасьледу Алеся Бяляцкага, а таксама ціску на іншых актывістаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Такі крок можа прадэманстраваць імкненьне Рэспублікі Беларусь вярнуцца да выкананьня сваіх міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавеку й вяршэнства права.

Падрыхтаваў Ales LETA,
Licviny-INFA

FOTA: Аlaksiej Lapicki, Zhodzina

Гэты артыкул размешчаны 18.11.11 00:48 у катэгорыі: - Арганізацыі, Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 18.11.11 01:18: Міжнародная назіральная місыя: кароткі агляд пятага дня судовага паседжаньня па справе Бяляцкага | Беларускі Праўны Партал [ ]

    [...] Агляды папярэдніх пасяджэньняў, падрыхтаваныя Міжнароднай назіральнай місыяй Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі: 1 дзень - http://prava-by.info/archives/7370#more-7370 2 дзень - http://prava-by.info/archives/7394#more-7394 3 дзень - http://prava-by.info/archives/7405 4 дзень - http://spring96.org/be/news/47371 5 дзень - фотарэпартаж на Licviny-INFA [...]

  2. 18.11.11 23:46: A brief review of the fifth day of the Ales Bialiatski hearing | Belarusian Legal Portal [ ]
  3. 30.12.11 00:43: International observation mission’s position on the sixth and seventh days of Ales Bialiatsky’s case hearing | Belarusian Legal Portal [ ]

    [...] Day 5 - http://prava-by.info/archives/7526 # more-7526 and  photo-report on Licviny-INFA [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline