Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавеку 2012 году.
Пра стварэньне Міжнароднага арганізацыйнага камітэту абвясьціла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна у часе прэс-канфэрэнцыі 3 кастрычніка.
На сёньня ў складзе камітэту выбітныя палітыкі й праваабаронцы з многіх краінаў сьвету, сярод якіх Людміла Аляксеева, старшыня Маскоўскай Гэльсынскай групы, Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку Сухайр Белхасэн, прэзыдэнт БНР Івонка Сурвіла, рэктар Эўрапейскага гуманітарнага універсітэта Анатоль Міхайлаў ды іншыя. Пакуль у адкрытым сьпісе сябраў камітэту 29 асобаў.
“Нашае грамадзтва без дзейнасьці праваабарончых арганізацыяў, без працы Алеся Бяляцкага шмат страціла. Менавіта беларускія праваабаронцы ды цэнтар “Вясна” узялі на сябе пасьля 19 сьнежня 2010 году клопат пра палітрэпрэсаваных і іхныя сем’і, дзякуючы чаму людзі справіліся з страхам і бездапаможнасьцю”, - заявіла Жана Літвіна.
Сябра камітэту, лаўрэат прэміі імя Сахарава 2006 году Аляксандар Мілінкевіч адзначыў наступнае:
“Для мяне Алесь Бяляцкі – гэта чалавек, які без сумневаў адпавядае ўсім крытэрам, якія павінныя быць здзейсьненыя пры вылучэньні на Нобэлеўскую прэмію. Яму дастатковы было б быць проста гістарычным беларусам праваабаронцам. Але мне падаецца, што яшчэ й высокаграмадзкі, маральны чалавек, чалавек моцнага духу. І ён сваім прыкладам паказвае, якім мусіць быць сапраўдны грамадзянін”.
Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міра: у 2006 і 2007 гадах.
Паводле spring96.org
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.


[...] правоў чалавеку Стэфан Эссэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэту па вылучэньні старшыні Праваабарончага цэнтру [...]