Na trase ...

Na trasie ...

Жодзінская ініцыятыва з умоўнай назвай “Вандровар”, у якой задзейнічаныя зацікаўленыя аматары ровараў, вандровак і рознага роду актыўнасьці й адпаведных спабораў - зьдзейсьніла сваю першую, выведачную вандроўку на возера “Каменка”, што знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах ля здымачнай пляцоўкі студыі “Беларусфільм” у Смалявіцкім раёне.

Цудоўныя краявіды разам з чыстай вадою й выдатным надвор’ем зьявіліся сапраўдным падарункам для стомленых 20 кілямэтровым прабегам удзельнікаў маратону, у якім у той ці іншай ступені прынялі ўдзел да 12 чалавек рознага веку (ад 1 месяца)) … да 48 гадоў ад нараджэньня) і нават чорная котка Бася)). Апошняя, з выгляду й па звычках - зьменшаная ў памерах копія сапраўднай пантэры)). Яна пільна ахоўвала намётавае мястэчка вандроўнікаў у начы й не дапускала няпрошаных наведвальнікаў (у асноўным у выглядзе катоў)))

Першы дзень

Першая група ванроўнікаў выйшла на старт а 09-15 27.08.2011 і ўжо 09-25 роварысты выехала з Жодзіна. Розны ўзровень фізычнай падрыхтоўкі й магчымасьці тэхнікі вымагалі дастаткова стрыманага руху па загадзя абраным праз Інтрэрнэт маршруце. Сярэдняя хуткасьць перасоўваньня на самым пачатку складала 25 кілямэтраў у гадзіну. Наперадзе ды ў хвасьце групы ехалі ўдзельнікі, якія мелі апэратыўную сувязь паміж сабою й калі было трэба першыя спыняліся, чакалі тых, хто адстаў, вырашалі ўзьніклыя пытаньні, тэхнічныя праблемы (без якіх канешне ж не абыйшлося) альбо, калі гэта было неабходным, вызначаліся з маршрутам па навігатары …

Самай складанай часткаю трасы былі апошнія 4 кілямэтры перад возерам, якія праходілі выключна на дастаткова крутым пад’ёме ў гару. Але, кожны складаны пад’ём (у другой палове трасы) аддзячваў за намаганьні хуткім ходам на спусках.

_prypyn_la_voziera-7001

На фінішы, ля возера ...

Ужо аб 11-30 удзельнікі вандроўкі спусьціліся па трасе да цудоўнага возера й аглядалі мясцовасьці. Яны абралі ціхае, прыдатнае для намётавай стаянкі мястэчка й там прыпыніліся.

Такім чынам, каб дабрацца да месца прызначэньня з усімі прыпынкамі (якіх было нямала) спатрэбілася ўсяго 2 гадзіны. Сярэдняя хуткасьць прабегу з Жодзіна да “Каменкі” склала 10 км. у гадзіну. Але пачаткова так і плянавалася, ніхто не зьбіраўся рабіць нейкіх рэкордаў, бо мэтаю была не гонка, а турыстычная ванроўка на вельмі прывабны вадаём, актыўны адпачынак на сьвежым паветры зь сябрамі …

Варта адзначыць, што ініцыятарам у гэтым сэнсе шмат чаго ўдалося. У гэтым вельмі дапамагла каардынацыя з сябрамі, якія маюць аўтамабілі, а таксама вельмі карысны досьвед асобных удзельнікаў. Вельмі істотнай аказалася падтрымка роварыстаў з боку аўтамабілістаў. Так у намётавым летніку да вечара з іхнай дапамогаю зьявіліся неабходныя прылады для гатаваньня ежы, уцяпленьня намётаў і асьвятленьня пляцоўкі …

stajanka_1_dz_ok_700

Стаянка ля возера ...

У першы дзень абсталяваньне летніку, падрыхтоўка дроваў для вогнішча … суправаджаліся адпачынкам і рухавымі гульнямі на пляжы ля возера, выхадамі ў лес, камунікацыяй паміж удзельнікамі, якія атрымалі магчымасць абмеркаваць цікавыя для ўсіх пытаньні й бліжэй пазнаёміцца. Цікавымі былі экскурсыі на здымачную пляцоўку “Беларусфільму”, на якой можна было бачыць працу здымачнай групы над мастацкай стужкай пад назвай “Бліндаж” (па Васілю Быкаву).

Вечар, як і раніца наступнага дня, быў цалкам бяз ветру. Ня гледзячы на тое, што месяцу не было бачна, ноч атрымалася сьветлая. На казачным па прыгажосьці зорным небасхіле з млечным шляхам і шматлікімі сузор’ямі безразьдзельна й аднаасобна валадарыла гэтым разам Зорка Вэнэра. Прастора была насычанае чароўнымі гукамі, зьнічкамі ад каметаў. Неба таямніча адлюстроўвалася ў бездакорным люстэрку возера, заваражвала й прыцягвала позіркі …

Другі дзень

Уся раніца й дзень наступнага дня 28.08.2011 - таксама былі прысьвечаныя водным працэдурам і апошняму летняму сонцу, вандроўнай трапезе на сьвежым паветры й разнастайным сяброўскім зносінам.

Ініцыятары вандроўкі пайшлі насустрач некаторым ейным удзельнікам і замест таго, каб выяжджаць ўвечары, вырашылі вяртацца абратна ў Жодзіна пасьля 15-00. І гэта было правільным рашэньнем, бо на абратным шляху ўжо па-за тэрыторыяй здымачнай пляцоўкі студыі “Беларусьфільм” адразу пасьля спуску з горкі на чыгуначных рэйках было прабіта кола ровару аднаго з удзельнікаў(((.

vada_01

Раніцай наступнага дня ...

На дапамогу прыйші сябры й праблема праз паўгадзіны была вырашаная. Спачатку група працягнула шлях пешу ў чаканьні тэхнічнай падтрымкі з боку выкліканага з Жодзіна сябра на аўтамабілі. Так, ужо праз 30 хвілінаў зламаны ровар разам з удзельнікам вандроўкі быў адпраўлены ў Жодзіна на прыватным аўто. Астатнія атрымалі магчымасьць працягнуць роварны прабег да Жодзіна.

Таксама, улічваючы пэўныя праблемы з роварам яшчэ аднаго ўдзельніку, пасьля 16-00 прыйшлося рухацца дастаткова павольна й з прыпынкамі. Ля гарадзкой мяжы удзельнікі былі ўжо а 17-30, а сярэдняя хуткасьць руху па дыстанцыі з улікам прапынкаў і вымушанай пешай вандроўкі склада 8 км. у гадзіну.

На прыпынку ля в.Калюжкі, параіўшысь, раварысты вырашылі адхіліцца ад маршруту. Яны заехалі яшчэ на маленькае й даволі чыстае возерца побач з гэтым паселішчам, пакупаліся й толькі пасья гэтага каля 18-30 вярнуліся ў Жодзіна.

Такім чынам, першы досьвед атрыманы “Вандроварам” быў вельмі карысным і станоўчым. Яшчэ раз пацьвердзілася неабходнасьць вельмі адказна падбіраць ровары, рыхтаваць тэхніку да працяглых вандровак. Але пры ўсіх тэхнічных нечаканых складанасьцях важнейшымі й пераважнымі ў экстрэмальных сытуацыях аказалася сяброўская салідарнасьць і ўзаемападтрымка. Без дадзеных складаючых любога працэсу й супольнага дзеяньня - не бывае аніякіх станоўчых альбо пераможных вынікаў.

Думаецца, што гэтая істына зноўку была практычна пацьверджаная й сталася асноўнай высноваю для ініцыятараў і удзельнікаў роварнай вандроўкі на “Каменку”. Апошнія здолелі яшчэ больш пасябравацца й адчуць салідарную падтрымку ўсіх тых, хто ў складаных момантах прыйшоў ім на дапамогу.


Алесь ЛЕТА,

Licviny-INFA


Фотарэпартаж - ФОТА: Аles`(Licviny-INFA)

jan_trasa_01_700apr1

Прыпынак на маршруце Жодзіна-Каменка ...

hanna_jan_trasa_01_500

...

prypynakna_trasie__500

...

Па дарозе, ля спэц. пабудоваў "Беларусфільма"

Па дарозе, ля спэц. пабудоваў "Беларусфільма"

...

...

...

...

rovarystajanka5002

Стаянка ля возера ...

...

...

...

...

У 20 кроках ад стаянкі ...

У 20 кроках ад стаянкі ...

...

...

Ля вогнішча ...

Ля вогнішча ...

...

...

...

...

На трапезе) ...

На трапезе ўвечар) ...

...

і ранкам ...

Вячэрні шпацыр на кінастудыю ...

Вячэрні шпацыр на кінастудыю ...

... і "прабежкі" на роварах

... і "прабежкі" на роварах))

ахова))

ахова))

...

...

...

...

Краявід з возерам ...

Краявіды з возерам ...

...

...

...

...

... вада ...

... вада ...

... у вадзе ...

... у вадзе ...

...

...

... ок))

... ок))

...

...

ранкам у паветры - паляваньне ...

ранкам у паветры - паляваньне ...

шлях да дому ...

Шлях да дому і ...

і - прабітае кола на самым старце(( ...

... і - прабітае кола на самым старце(( ...

Пошукі рашэньня праблемы ...

Пошукі рашэньня праблемы ...

...

...

вызначальны званок ...

вызначальны званок ...

працяг руху - у пешым парадку ...

працяг руху - у пешым парадку ...

на вяршыні залма ...

на вяршыні халма ...

вырашэньне праблемы ...

вырашэньне праблемы ...

... выратавальная аўтападтрымка))

... выратавальная аўтападтрымка))

Шлях да дому ...

Шлях да дому ...

... на фінішы

... на фінішы))

Гэты артыкул размешчаны 30.08.11 18:21 у катэгорыі: - Ініцыятывы, - Клюбы, Cупольнасьць, Адпачынак, Здароўе, Навіны, Спорт, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 02.09.11 14:22: Ales` [ ]

    Ёсьць пра што ўзгадаць)))

  2. 24.11.11 06:05: Buffee [ ]

    God, I feel like I should be takin notes! Great work

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline