Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Мікіта Ліхавід, палітвязень

Мікіта Ліхавід, палітвязень

Замоўленыя грамадзянамі пікеты ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда забаранілі ня толькі ў Барысаўскім райвыканкаме. Нематываваныя адмовы ў пікетаваньні падпісалі таксама намесьнікі старшыняў Лагойскага раённага й Жодзінскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў – Г.Драгунова і Ю.Шары адпаведна.

Мясцовая ўлада як бачна цалкам абмежавала правы грамадзянаў на правядзеньне мірных сходаў. Пры гэтым, службоўцы нават не палічылі патрэбным прапанаваць захады, пры якіх яны маглі гарантавана выканаць свой абавязак па рэалізацыі канстытуцыйных правоў заяўнікоў. У адказах для гэтага зусім не прапануецца, напрыклад, абраць іншыя час, месца альбо дату для правядзеньня мэрапрыемства.

Такім чынам, пікет ў падтрымку палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда, сябра “Руху “За свабоду” - забаронены на фармальных ці ідэалягічна-намэнклятурных, палітычных падставах.

Каб падобная “творчасьць” намэнклятурнікаў “не згубілася дарэмна”, каб іхныя імёны помніла гісторыя іхных гарадоў … - актывісты далей аспрэчуць адзначаныя нематываваныя забароны.

Так, наконт альтэрнатыўных магчымасьцяў для забароненых акцыяў сп.сп. Драгуновай і Шараму, гэтаксама як і сп. Мірановічу, старшыню Барысаўскага гарвыканкаму, усё ж давядзецца адказаць. Менская абласная арганізацыя Руху “За свабоду” падрыхтавала адпаведныя пісьмовыя запыты.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Жодино и Логойск: пикеты в поддержку Лихавида - запрещены!

Заявленные гражданами пикеты в поддержку политзаключенного Никиты Лихавида запретили не только в Борисовском райисполкоме. Немотивированные отказы в пикетировании подписали также заместители председателей Логойского районного и Жодинского городского исполнительных комитетов - Г. Драгунова и Ю. Шарый соответственно.

Местная власть как видно полностью ограничила права граждан на проведение мирных собраний. При этом, чиновники даже не посчитали нужным предложить меры, при которых они могли гарантированно выполнить свою обязанность по реализации конституционных прав заявителей. В ответах для этого совсем не предлагается, например, выбрать другие время, место или дату для проведения мероприятие.

Таким образом, пикет в поддержку политзаключенного Никиты Лихавида, члена Движения” За свободу “- запрещены на формальных или идеологически-номенклатурных, политических основаниях.

Чтобы подобное “творчество” номенклатурщиков “не пропало даром”, чтобы их имена помнила история их городов … - активисты далее оспорят указанные немотивированные запреты.

Так, по поводу альтернативных возможностей для запрещенных акций сп.сп. Драгуновай и Шарому, так же как и г. Мироновичу, председателю Борисовского горисполкома, всё же придётся ответить. Минская областная организация Движения “За свободу” подготовила соответствующие письменные запросы.

Паводле barysau.by,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Гэты артыкул размешчаны 17.08.11 20:53 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 17.08.11 21:33: Сыстэма ўлады, якая парушае Асноўны закон і ўціскае правы грамадзянаў - антыканстытуцыйная й антынародная па сутнасьці | Беларускі Праўны [ ]

    [...] Паводле Licviny-INFA, Падрыхтаваў Алесь Вольны, Беларускі Праўны Партал, http://www.prava-by.info [...]

  2. 17.08.11 23:00: Alaksiej [ ]

    Нажаль, гэта ўсё сыстэмна … іншага нельга й чакаць ад нязьменнай адзінаправільнай, злачыннай па сутнасьці “вэртыкалі”, якая не саромецца афіцыйна адмаўляцца ад міжнародных абавязкаў па дамовах, у якіх Беларусь абавязалася выконваць канстытуцыйныя нормы й міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавеку (МПГіПП - Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх и палітычных правах), улічваць экспэртныя высновы КПЧ ААН па дадзеных праблемах … А без гэтых асноўных неад’емных правоў і свабодаў (свабоды думкі, распаўсюду інфармацыі, мірных сходаў, асацыяцыяў …) - кожны з нас і беларускі народ цалкам фактычна пазбаўляецца (дзейсным рэжымам) свайго грамадзянскага статусу й пераўтвараецца ў падняволены натоўп у сваёй жа Бацькаўшчыне. У нас такім чынам - адбіраюць КРАІНУ і БУДУЧЫНЮ!!! У Беларусі даўно непадзельна кіруе не права, а пахан ды намэнклятурна-кланавае нахабства …

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline