Апошнія з Магіканаў...!?

Апошнія з Магіканаў ...!?

За час кіраваньня Лукашэнкі зьнішчана нямала газэтаў.

Але замах на «Нашу ніву» і «Народную волю» - гэта асаблівы выпадак. Гэта пералом у адносінах уладаў з незалежнымі СМІ. (далей - правапіс першакрыніцы)

Нават царскі ўрад у пачатку ХХ стагоддзя не апусцілася да таго, каб закрыць «Нашу Нiву». Поскудзяў рабілі нямала, але вось каб проста ножыкам па горле - гэтага не было.

Падобна да таго, іншых аргументаў - акрамя ножыкам - у цяперашняй улады ўжо не засталося. Здавалася б: яна цалкам манапалізавала грамадска-палітычнае тэле- і радыёвяшчанне, дзяржаўныя газеты выходзяць тыражом несувымерна больш вялікім, чым незалежныя. А толку - крышку. Афіцыйная прапаганда трывае поўнае паражэнне. Ці дарма што пасля нядаўніх выбараў разбор палётаў скончыўся адстаўкамі двух выдатных байцоў ідэалягічнага фронту - Наталлі Пяткевіч і Аляксандра Зімоўскага. Не спадабаліся Аляксандру Лукашэнку вынікі галасавання, не спадабаліся…

Падзеі першых чатырох месяцаў 2011-га - валютны крызіс, рост коштаў, тэракт, - папулярнасці кіраўніку дзяржавы відавочна не дадалі. І, мяркуючы па ўсім, праблемы ў эканоміцы будуць нарастаць. Складаецца ўражанне, што ўлада пачынае губляць кантроль над сітуацыяй. У гэтай сітуацыі любая альтэрнатыўная інфармацыя падаецца ёй небяспечнай. Рэакцыяй на тое, што адбываецца стаў немы крык: «Усім - маўчаць!»

Відавочна, што атакай на «Нашу ніву» і «Народную волю» справа не абмяжуецца. У бліжэйшы час можна чакаць «зачысткі» у Інтэрнэце. Ад тых СМІ, якія не патрапяць пад раздачу цяпер, запатрабуюць «падціснуць хвасты». Наступны пераломны момант, калі права на існаванне мае толькі адзін пункт гледжання - афіцыйная…

Адтэрмінаваць ці, наадварот, паскорыць развязку стаўка на грубую сілу? Бог ведае. На форуме «НН» адзін з чытачоў напісаў:

«Былі чарнасоценцы і была «Наша Ніва». «Наша Ніва» засталася, дзе цяпер чарнасоценцы?

Былі бальшавікі і была «Наша Ніва». «Наша Ніва» засталася, дзе цяпер бальшавікі?..

Ёсць «Наша Ніва» і ёсць Лукашэнка. Я ні на што не намякаю, але «Наша Ніва» выйшла ў фінал».

Чым у выніку скончыцца гэты паядынак, у мяне сумневаў няма.

Паводле сharter97.org

Гэты артыкул размешчаны 27.04.11 23:30 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Артыкулы, Выданні, Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 24.11.11 06:37: Jenny [ ]

    Articles like this just make me want to visit your website even more

  2. 13.01.17 21:23: AngelaMog [ ]

    You always do the right thing. God Bless you.
    Thank you

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline