Акрамя таго, што старшыня ЦВК Л.Ярмошына чарговы раз парушыла выбарчае заканадаўства, яна вымушана была прызнаць некаторыя памылкі

Правабаронца Аляксей Лапіцкі, які працаваў даўгатэрміновым назіральнікам у Жодзінскім Гарвыбаркаме, яшчэ да этапу падліку галасоў 17.12.2010, 18.12.2010 і раніцай 19.12.2010 падаў у Жодзінскую пракуратуру, Гарвыбаркам і ЦВК некалькі прынцыповых заяваў аб грубых парушэньнях ВК Рэспублікі Беларусь, зафіксаваных назіральнікамі місыі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на ўчастках у Жодзіне адносна:

*

адміністрацыйнага прымусу грамадзянаў да папярэдняга галасаваньня;
*

скажэньня ў выбарчых пратаколах лічбаў фактычнай колькасьці прагаласаваўшых на ўчастках учасе датэрміновага галасаваньня (УВК№8,УВК№9);
*

перашкодаў у назіраньні з боку старшыняў УВК;
*

скаардынаванага ўціску на незалежных назіральнікаў з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў, падпарадкаваных адпаведным Гарадзкім штабам, узначальваемым старшынямі выканкамаў у Жодзіне й Смалявічах (фактычна, кіраўнікамі Агітацыйна-выбарчых штабоў А.Лукашэнкі);
*

безкантрольнай практыцы фармаваньня сьпісаў выбарнікаў у тым ліку дадатковых, цалкам закрытых для назіраньня;
*

прадстаўленьня асбным катэгорыям грамадзянаў магчымасьці галасаваць не на сваіх участках - адразу пасьля вуснага паведамленьня ў Гарвыбаркам і без адпаведнай працэдуры гарантаванага выдаленьня іхных прозьвішчаў з асноўных сьпісаў па месцы жыхарства;
*

выяўленых у Жодзіне дакумэнтальных рэчавых доказаў фактаў прымусу да галасаваньня на Жодзінскім Хлебазаводзе, прадстаўленых запісам у «Кнізе майстраў» і пісьмовым распараджэньнем аднаго зь іх …

Акрамя некалькіх з адказаў Гарвыбаркаму, якія дасылаліся апэратыўна з выкарыстаньнем факсу альбо перадаваліся пры асабітых кантактах у будынку выканкаму - усе адказы з Жодзінскай пракуратуры й ЦВК былі дасланыя заяўніку толькі 21.12.2010, зь відавочным парушэньнем тэрмінаў, вызначаных ВК Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым, адказы з ЦВК адсылаліся заяўніку толькі 20.12.2010, а Жодзінкай пракуратураю аж 21.12.2010, што вынікае з штампаў на адпаведных паштовых капэртах.

Заканадаўства акрэсьлена адзначае, што скаргі пададзеныя ў асноўны дзень галасавання мусяць быць разгледжанымі ў гэты ж дзень, каб была магчымасьць выправіць сытуацыю яшчэ да пачатку падліку галасоў, спыніць ужываемы ўціск на выбарнікаў, правесьці галасваньне без парушэньня права на свабоднае волевыяўленьне.

Як бачна, ва ўмовах працягваемага ўціску на незалежных назіральнікаў, на выбарнікаў, працуючых на жодзінскіх прадпрыемствах, Жодзінская пракуратура й ЦВК проста не выконвалі ўласныя функцыі. Назіральнікаў працягвалі адклікаць на прадпрыемствы, а на працоўных, напрыклад, Хлебазаводу (як паказваюць дакумэнтальны сьведчаньні) і ў дзень галасаваньня працягваў аказвацца скаардынаваны й мэтавы адміністрацыйны ўціск.

Па сутнасьці ўсіх атрыманых адказаў можна адзначыць толькі тое, што ўсе яны скіраваныя на непрызнаньне зафіксаваных назіральнікамі фактаў парушэньня альбо завуаляваную, ціхую канстатацыю відавочных парушэньняў (адносна завышаемых лічбаў прагаласаваўшых у пратаколах на УВК №8 і №9) і прадстаўленьне іх у выглядзе прыватных памылак з боку старшыняў гэтых камісыяў, зь якімі «праведзены інструкцтыўныя нарады па пытаньнях правільнага запаўненьня пратаколаў аб выніках датэрміновага галасаваньня.» (ЦВК)

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline