Вартавы, Селемен ля ўваходу на тэрыторыю Жодзінскага ГАЎС

Вартавы, Селемен ля ўваходу на тэрыторыю Жодзінскага ГАЎС

Жодзінскі ГАЎС працуе ў надзвычайным узмоцненым рэжыме. Нумар пастановы й час ейнага прыняцьця не называецца. Дзіўна, але надзвычайна ды ўзмоцнена закрытай ад грамадзянаў аказалася адзіная на ўвесь горад праваахоўная ўстанова ў Жодзіне. Уведзены рэжым цалкам ізаляваў ейнае начальства ад жодзінцаў і фактычна парушае правы грамадзянаў на атрыманьне наўпростае дапамогі, інфармацыі, ейны распаўсюд, абарону людзей ад любых спосабаў дыскрымінацыі й катаваньняў …

Праваабаронцы ПЦ «Вясна» у Жодзіне, Аляксей Лапіцкі (даўгатэрміновы назіральнік нацыянальнай місыі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў Жодзінскім Гарвыбаркаме) і актывістка Марыя Альшэўская (назіральніца на УВК№9, «Моладзевы цэнтар»), якія атрымалі звароты сваякоў людзей, трапіўшых за краты, паспрабавалі прайсьці на тэрыторыю ГАЎС але безвынікова.

Сапраўды, адзіная праваахоўная ўстанова горада па загадзе начальніка Жодзінскага ГАЎС Чынкіна з 14.12.2010 працуе ў надзвычайным, узмоцненым рэжыме. З спасылкай на ягонае распараджэньне, папярэдне даклаўшы свайму начальству па рацыі, вартавы міліцыянт, Аляксандар Селемен, не дапусьціў праваабаронцу нават ва двор будынку жодзінскай міліцыі (гл. фота).

Зараз тут замест свабоднага ўваходу ў будынак мясцовага ГАЎС на самых далёкіх падыходах да яго арганізаваны спэцыяльны прапускны пункт.

Вартавы міліцыянт Аляксандар Селемен адмовіўся прапускаць А.Лапіцкага для перадачы цыдулкі, якую праваабаронца справабаў пасьля папярэдняга тэлефоннага ўзгадненьні з намесьнікам начальніка Жодзінскага ГАЎС Сяргеям Сіўцом перадаць адной з асуджаных ад енага мужа праз сваякоў каго-небудзь з асуджаных.

Больш за тое, аказалася, што нельга прайсьці й па іншых пытаньнях, акрамя таго трапіць да прысутнага ў будынку самаго начальніка Жодзінскага ГАЎС, Чынкіна. Аляксею Лапіцкаму прапанавалі запісацца да яго на прыём і наведаць гэтага высокага службоўцу паваахоўнай жодзінскай установы толькі ў сераду.

У сувязі з гэтым не зусім зразумела, чаму бюджэтная ўстанова Жодзінскага ГАЎС аказалася закрытай для жодзінцаў у пэрыяд выбараў, якія (па заявах А.Лукашэнкі) улады «хацелі пераўтварыць у сапраўднае сьвята»? І якія правы альбо інтарэсы, а таксама ад каго і каго, яна працягвае ахоўваць?

У сваю чаргу А.Лапіцкі адзначыў:

Назіраемыя паводзіны жодзінскай міліцыі выклікаюць адпаведныя пытаньні. Намі назіраецца значнае пагаршэньне ў пытаньнях арганізацыі й зьместу перадачаў для трапіўшых за краты, асуджаных і пацярпелых.

Са звароту родных, мы бачым, што гэта аніякія не злачынцы. Гэта сумленыя й неабыякавыя грамадязне Беларусі, людзі, у якіх пасьля зьбіцьця й затрыманьня 19.12.2010 на плошчы ў Менску зусім раптоўна засталіся без дагляду хворыя й састарэлыя родныя, недаробленыя справы, службовыя абавязкі па працы й г. д. Пры  адсутнасьці камунікацыі яны перажывацюь сапраўдныя маральныя пакуты, бо прыходзілі на плошчу сем’ямі й не разьлічвалі быць затрыманымі. Яны ня ведаюць, хто з родных застаўся наволі, ці ёсьць каму адглядаць хворых, ці здольны нехта за іх дарабіць пільныя справы.

Як высьветлілася сёньня пры зьдзяйсьненьні перадачы для Болдзінай Алены (у якой засталася моцна хворая састарэлая маці дома, а дачка таксама апынулася за кратамі) міліцыянты спачатку дазволілі па тэлефоне (нам. начальніка С.Сівец), а потым адмовіліся па факце перадаваць запіску для арыштаванай ад ейнага мужа.

Акрамя рэчаў і вады сёлета для арыштаваных не дазваляецца перадаваць зусім аніякага харчаваньня. І гэта пры тым, што асуджаныя й разьмеркаваныя ў Жодзіна атрымалі ў асноўным ад 10 да 15 сутак пазбаўленьня волі.

Акрамя таго, людзей, блізкіх і родных асуджаных, якія прыяжджаюць для перадачаў трымаюць на вуліцы, у сьнезе й на марозе. Чаргою кіруюць вартавыя міліцыянты, якія прапускаюць людзей па 5 чалавек. Усе астатнія вымушаныя пакутваць на марозе. І гэта ёсьць чарговым сьведчаньнем непавагі да грамадзянаў і выглядае як дадатковае пакараньне іхных родных з элемэнтамі сапраўдных катаваньняў, ужываемых да апанэнтаў існуючага рэжыму ў Беларусі.

Нагадаем па некаторых папярэдніх зьвестках, якія ўдалося атрымаць жодзінскім праваабаронцам, у Жодзінскую Турму №8 скіравана 260 асуджаных.

Па апошняй інфармацыі - ля Жодзінскага ГАЎС зараз шмат людзей. Яны ўсе прыехалі ў асноўным зь Менску.  Сёньня 21.12.2010 перадачы будуць прымацца без зважаньня на ўстаноўлены графік (14-00 - 17-00). Іх паабяцалі прыняць ва ўсіх прыбыўшых для гэтага грамадзянаў.

Праблемай застаецца засакрэчанасьць сьпісаў асуджаных. Акрамя таго не вядома, хто з кім сядзіць і хто ячшэ не атрымаў тэрміновае перадачы.

На ўваходзе ...

На ўваходзе ...

Людзі ...

Людзі ...

Линия разьмежаваньня ...

Лінія разьмежаваньня ...

Зона кантролю ...

Зона кантролю ...

Алесь ЛЕТА,

Жодзіна

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline