Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

М.Амельянчук

Амельянчук М.М.

Вяртаючыся да пачатку восені ў Жодзіне, якая супала з пэрыядам чаканьняў старту новай грамадзка-палітычнай актыўнасьці ў Беларусі, цяжка не падзяліцца пэўнымі асацыяцыямі й меркаваньнямі наконт апошніх тэрміновых кадравых перастановак у гэтым вядомым на ўвесь сьвет (ня толькі сваімі БелАЗамі) горадзе абласнога падпарадкаваньня Менскай вобласьці.

03 верасьня ў Жодзіне адбыўся сваеасаблівы завяршальны акт у кардынальнай ператасоўцы кадраў кіруючае вэртыкалі, якая пачалася тут з замены старшыні Жодзінскай гарадзкой рады сп. Аляксандра Пугача на кіраўніка мясцовага Адзьделу Адукацыі, сп. Яўгена Гарыда.

Так, на пост старшыні выканкаму тут напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі заступіў Міхал Амельянчук, вядомы жодзінцам у мінулым, як намесьнік старшыні Жодзінскага выканкаму па ідэалягічнае працы.

На самым пачатку росту грамадзянскай актыўнасьці й хуткага разьвіцьця лякальнай супольнасьці ў Жодзіне з 1999 па 2003 год Міхал Амельянчук займаўся каардынацыяй працы выбарчых камісыяў, акруговай (у 2000 і годзе) і тэрытарыяльнай (у 2001 годзе) адпаведна на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах.

Тады, пасьля скандалу з трапіўшымі ў рукі назіральнікаў рэчавымі доказамі й сьведчаньнямі маніпуляцыяў дакумэнтамі строгай адказнасьці ў Жодзіне, а таксама распачатага Аляксеем Лапіцкім адміністрацыйна-судовага разьбіральніцтва з запрашэньнем у суд старшыні ЦВК Л.Ярмошынай, спадар Амельянчук М.М. быў часова пераведзены з Жодзіна на працу старшынём Салігорскага выканкаму.

А ўжо ўчасе апошніх парлямэнскіх выбараў 2008 году сп. Амельянчук М.М. узначальваў Галоўнае ўпраўленьне арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкаму ды адказваў за фармаваньне Акруговых выбаркамаў на абласным узроўні.

Аднак, і на гэты раз дзейнасьць адзначанае важкае асобы непасрэдна судакранулася з зафіксаванымі незалежнымі назіральнікамі грубымі парушэньнямі Выбарчага Кодэксу. Гэтыя парушэньні вызначанай ВК працэдуры пры фармаваньні Акружкамаў далі падставы, у тым ліку дакумэнтальныя, лічыць зфармаваную з парушэньнем законнай працэдуры Акруговую выбарчую камісыю ў Жодзіне нелегітымнай.

У сувязі з чым, адна з прэтыдэнтаў на выбарах у ПП НС 13 скліканьня ў Жодзіне, Сьвятлана Лапіцкая, зрабіла публічную заяву й зьняла сваю кандыдатуру.

Аб чым сьведчыць дадзеная сытуацыя? Ці азначае гэта, што перад чарговай прэзыдэнцкай кампаніяй, якая распачалася 14.09.2010 пасьля абвяшчэньня выбараў на 19 сьнежня 2010г., у Менску вырашылі тэрмінова ўмацаваць «тутэйшую вэртыкаль» і пазыцыі прыхільнікаў дзейснага палітычнага рэжыму?

А.Лапіцкі

А.Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі камэнтуе: - Як бы там ні было, дадзеная перадвыбарная кадравая перастаноўка ў Жодзіне, разам з зусім нечаканым перамяшчэньнем Яўгена Гарыда зь ягонай нязьменнай пасады кіраўніка мяцовага адзьдзелу адукацыі на пасаду старшыні Гарадзкой Рады дэпутатаў горада Жодзіна дастаткова красамоўна сьведчыць пра ўзмацненьне ўладных структураў, якія любымі спосабамі, у тым ліку адміністрацыйнага рэсурсу, звычайна, без асаблівых праблемаў забясьпечваюць у Беларусі 100 адсоткавы патрабуемы зь верху вынік.

Усё гэта, безумоўна, выглядае як далейшае мэтавае ўмацаваньне рэсурсу мясцовае вэртыкалі перад прэзыдэнцкай кампаніяй, зьдзяйсьняемае з улікам наяўных абставінаў і пэрсаналіяў у межах працягваемага росту адміністрацыйнага ўціску ды адпаведнага мэтавага сілавога ўзьдзеяньня на асноўных суб’ектаў незалежнага назіраньня, як і любой альтэрнатыўнай грамадзка-палітычнай ініцыятывы ў Жодзіне.

ДАДАТАК: перапіска па інцыдэнту з дакумэнтамі (заявамі, скагамі, адказамі … у тым ліку ад М.М.Амельянука)

Алесь Вольны,

Жодзіна.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline