Катэгорыі: Навіны |

Маркі зь беларускай сымболікай

Беларускія маркі на пошце

Белпошта” прадае маркі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За 14 тысячаў рублёў можна набыць калекцыю з “Пагоняй” і клянаваным Крыжам Эўфрасіні Полацкай.

Выглядае на тое, што калекцыі марак “Белпошты” – гэта парог вальнадумства й лібэралізацыі на нашых дзяржаўных прадпрыемствах.

Месяц таму выйшла пацешная калекцыя, прымеркаваная да Алімпіяды ў Ванкувэры.  З шасьці марак ажно пяць намалявалі з памылкамі. Замест беларускага фрыстайліста ўляпілі ўкраінца, біятляністку Дамрачову намалявалі ў мужчынскай эстафэце, а хакеістаў нашай зборнай часткова “апранулі” ў форму амэрыканцаў. У дадатак да гэтай крэатыўнай калекцыі “Белпошта” выдала новыя маркі.

Студэнт хімфака БДУ Аляксей пахваліўся карэспандэнту Беларускай службы Польскага радыё яшчэ адной  сэнсацыйнай калекцыяй.

Аляксей: Паколькі я езджу электрычкай, а часам цягніком, я зайшоў на пошту на вакзале й купіў маркі. Там збылася мая мара. На марках былі старыя ілюстрацыі – Камянецкая вежа, стары герб “Пагоня”, той самы бел-чырвона-белы сьцяг.

Ня веру сваім вушам і бягу у 11-е аддзяленьне “Белпошты”, якое функцыянуе на менскім чыгуначным вакзале.  І, раскрыўшы рот, купляю за 14 тысяч рублёў тую самую калекцыю. На сучасным глянцавым альбоме надпіс “Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь”. А ўнутры - герб “Пагоня”, бел-чырвона-белы сьцяг, яшчэ тры маленькія “пагонькі”. Крыж Эўфрасіні Полацкай клянаваны – чамусьці дзьве аднолькавыя маркі. У альбом таксама зьмясьцілі  Камянецкую вежу, Мірскі замак, Нясьвіскі замак, вялікую марку “1000-годзьдзе Беларускай праваслаўнай царквы” й іншае. Уся калекцыя датуецца 1992 годам.

Грэх пасьля такога не зрабіцца філятэлістам.

Паводле “Польскага радыё”,

Алесь ЛЕТА.

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline