Праваабаронцы за свабодны выбар.

Фінальны мультфільм з сэрыі “Стоп 193.1!” ад Асамблеі НДА даступны ў сеціве. Чарговы ўзор мультымэдыйнай прадукцыі нясе выключны пазытыў, хоць падставаў для шчасьлівых сьвяткаваньняў Новага году аб’ектыўна мала: артыкул 193.1 КК РБ па-ранейшаму пагражае героям папярэдніх мультоў.

Бабулькі, асуджаныя за калектыўны збор грыбоў, студэнты напярэдадні іспытаў і нелегальныя Дзяды Марозы не жадаюць псаваць сабе настрой перад сьветлымі сьвятамі, таму і зьвяртаюцца да беларускіх праваахоўнікаў з дапамогай песьні бітла Джона Ленана  “Happy Christmas”. Асновай гэтага сьпева зьяўляецца слоган “Вайна скончыцца,
калі вы гэтага захочаце”. Ці прагнуць людзі ў форме вайны? Што агульнага паміж міліцыянтамі і сябрамі падпольнай арганізацыі Дзядоў
Марозаў? Адказы на гэтыя пытаньні – у навагоднім мульце “Стоп 193.1!”.

Крыніца: Асамблея НДА. Глядзець ролік

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline