Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

Stefan Eryksan
Stefan Eryksan

Stefan Eryksan

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан увойдзе ў гісторыю ня толькі як адзін з першых замежных дыпляматаў, які амаль без акцэнту размаўляе па-беларуску, але й як чалавек, які неацэнна шмат зрабіў для разьвіцьця швэдска-беларускіх стасункаў.

У інтэрвію TUT.BY спадар Эрыксан падвёў папярэднія вынікі шасьцімесячнага старшынства Швэцыі ў Эўразьвязе, а таксама падзяліўся сваімі новымі назіраньнямі аб Беларусі й беларусах.

— Наколькі зьмянілася ваша ўяўленьне пра Беларусь у часе працы тут? У чым вашыя цяперашнія меркаваньні цалкам не адпавядаюць першапачатковым?

— Я столькі жыву ў Беларусі, што ўжо не памятаю свае ўяўленьні чатыры з паловай гады таму (смяецца). Калі сур’ёзна, дык я прыехаў у Беларусь не зусім падрыхтаваным. Дагэтуль я працаваў у Маскве й Санкт-Пецярбурзе, не ведаў так добра беларускую гісторыю, не разумеў, наколькі, з аднаго боку, яна складаная, але адначасова пераплецена з эўрапейскай. Адзін з маіх галоўных прынцыпаў: калі за нешта бярэшся, трэба цалкам аддаваць сябе гэтае справе. Паколькі час дазваляў, я стаў глыбей цікавіцца беларускай культурай і традыцыямі, мінулым і сучаснасьцю вашага народу, стаў вучыць беларускую мову. Таму зьмены ў маім бачаньні Беларусі адбываліся паступова й натуральным чынам.

Сёньня мне цяжка ўявіць, як бы я працаваў, ня ведаючы ўсе гэтыя дэталі. Аднак ёсць і пэўныя моманты, якія дасюль не магу патлумачыць. Напрыклад, мяне па-ранейшаму зьдзіўляе абыякавасьць і нават крывадушша беларусаў у дачыненьні да роднай мовы. З аднаго боку, я ведаю гістарычныя й сацыяльныя прычыны такой сытуацыі, але розумам і сэрцам не магу зразумець і пагадзіцца з гэтым.

— На вашу думку як аднаго з першых замежных беларускамоўных амбасадараў, ці застанецца Беларусь незалежнай сувэрэннай дзяржаваю, калі страціць беларускую мову?

— Тэарэтычна, канечне, гэта магчыма. Ёсць вядомы прыклад Ірляндыі. Аднак моўная сытуацыя ў вас значна лепшая, і гэтую перспэктыву я лічу не вельмі прывабнай для Беларусі. Перадусім важна, каб людзі зразумелі, што мець родную мову гэтаксама важна, як мець уласныя карані й гісторыю. Нездарма ж прарочыў Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”.

Для мяне як прадстаўніка не самага вялікага (але й ня самага маленькага!) эўрапейскага народу вельмі важна, што Эўропа сёньня робіць усё магчымае для захаваньня нацыянальных моваў. Кожная мова - каштоўная й неад’емная частка нашай агульнай эўрапейскай спадчыны. Напрыклад, у Швэцыі апроч дзяржаўнай швэцкай мовы ёсьць яшчэ некалькі тых, што маюць афіцыйны статус моваў нацменшасьцяў — фінская, саамская, меанкэлі, ідыш і романі. Іх носьбітаў не так шмат, але дзяржава спрыяе ў іхным захаваньні. Гэта й наша агульная задача.

Як сымбачны акт і таксама з мэтаю заахвочваньня інтарэсу да беларускай мовы сярод сваіх калегаў, а таксама ў беларускім грамадзтве я прапанаваў стварыць у Менску суполку беларускамоўных амбасадараў. Гэту ідэю мне падказаў міністар культуры Павал Латушка, які падчас працы ў Варшаве ўваходзіў у суполку польскамоўных амбасадараў. На гэтым тыдні адбылося першае паседжаньне нашага нефармальнага клюбу, на якім прысутнічалі амбасадар Польшчы Гэнрык Літвін, амбасадар Украіны Ігар Ліхавы, амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, а таксама спадар Латушка. Нам бы вельмі хацелася, каб колькасьць сябраў нашае суполкі павялічвалася. Буду надзвычай рады, калі наш нефармальны клюб кагосьці падштурхне да вывучэньня беларускае мовы.

Крыніца: Tut.by.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline