Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Выйшаў новы нумар часопісу “Асамблея” пад назвай “Заходняе партнэрства”. На старонках часопісу – экспэртныя ацэнкі й аналітыка па актуальнай эўрапейскай тэматыцы. Аўтары артыкулаў ня схільныя разглядаць Беларусь у якасьці “нямоглага” аб’екту эўрапеізацыі. Грамадзянская супольнасьць Беларусі здольная й выступае суб’ектам пераменаў. (далей - правапіс першакрыніцы)

Юнэля Сальнікава: “Асамблея НДА намацала вельмі важны, але вельмі небясьпечны для сябе ўзровень – архетыповыя ўстаноўкі беларусаў”.
Павал Леснавы: “У Беларусі можа ўзьнікнуць штосьці накшталт скрайне кансэрватыўнага папулізму, арыентаванага калі і на Эўропу, то толькі на Эўропу зь мінулага”.
Юры Чавусаў: “Розныя палітычныя і грамадзкія суб’екты дэманструюць часам несумяшчальныя пазыцыі ў дачыненьні да таго, якім чынам праэўрапейскасьць мусіць праяўляцца” .

Agata Maksimowska – Adam Ostolski: “мы хочам выцягнуць Польшчу з пэрыфірыйнасьці разумовага жыцьця і мысьленьня пра палітыку”.
Яўген Крупка: “Пасьля перайменаваньня ПКБ сталіністам і рэвізіяністам – не па дарозе”.

Якія магчымасьці адкрываюцца перад беларускім грамадзтвам праз удзел ва “Ўсходнім партнэрстве”? Ці здолее Эўропа дэмакратызаваць Беларусь? Як ставяцца да новай ініцыятывы ЭЗ суб’екты грамадзянскае супольнасьці? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні – на старонках новага нумара “Заходняе Партнэрства” часопіса “Асамблея”.

З новым нумарам можна азнаёміцца праз бібліятэку Камуніката па спасылцы: http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13024

Калі вы жадаеце атрымаць папяровую вэрсію “Асамблеі” (не зьяўляецеся сталым падпісчыкам на часопіс), вышліце запыт на ngo@belngo.info і пазначце ў тэме “casopis”.

Паводле Разсылкі “Асамблеі”
Алесь ЛЕТА

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline