Sioletnija DZIADY

Sioletnija DZIADY

Дзень памяці продкаў у народзе называюць Дзядамі. Традыцыйна ў Беларусі продкаў памінаюць некалькі разоў напрацягу года. Зімою дзядоў памінаюць перад Калядамі, вясной на Радаўніцу, затым у суботу перад тыднем Сьвятой Тройцы, потым перад летнімі сьвяткамі Пятра й Паўла, а таксама восеньню – у суботу перад Дзімітрам.

Лічыцца, што ў гэты дзень душы памерлых продкаў прыходзяць да жывых паглядзець на сваіх нашчадкаў, радуючыся за іх посьпехі й сумуючы, калі ў хаце робіцца штосьці ня так.

Таму да сустрэчы дзядоў старанна рыхтаваліся. Мужчыны прыбіралі падворкі, жанчыны рыхтавалі сьвяточныя й абрадавыя стравы, прыбіралі ў хаце, праціралі й завешвалі новымі ручнікамі абразы.

На працягу ўрачыстае вячэры стрымана размаўлялі толькі пра дзядоў. Успаміналі іх добрыя справы. Так адзначаліся Дзяды на Палесьсі раней і адзначаюцца зараз.

Дэмакратычныя актывісты грамадзкага жыцьця й праваабаронцы, а таксама прадстаўнікі іншых грамадзкіх арганізацыяў зь Лельчыцаў, Мазыру й Калінкавічаў, працягваючы добрыя справы продкаў, таксама адзначылі Дзімітрыеўскую суботу.

Рэгіянальныя актывісты ў пачатку памінальнага шляху ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну ля помніку ў вёсцы Міхалкаўская Рудня, усталяванага ў памяць аб жыхарах Міхалкаўскага сельскага Савету. Потым яны наведалі помнік-могілку ахвярам фашызму – габрэям, закатаваным у 1941 годзе й пахаваным на сельскім цьвінтары каля вёскі Чарамошня Мазырскага раёну, дзе запалілі памінальныя сьвечкі й прачыталі памінальную малітву аб бязьвінна забітых ахвярах фашызму.

Трэцім пунктам памінальнага шляху стаў крыж Пакутаў, усталяваны зусім блізка скрыжаваньня дарог, каля вёскі Міхалкі Мазырскага раёну, на месцы дзе напярэдадні вайны з 1928 па 1941 год расстралялі вельмі шмат вязняў. Сьвядомыя грамадзяне аддалі даніну памяці тым, хто бязьвінна загінуў у турэмных засьценках ўчасы ліхалецьця сталінскіх рэпрэсыяў.

Неабыякавыя грамадзяне сабраліся ля крыжу, каб ускласьці кошык кветак. Удзельнікі мерапрыемства запалі шмат памінальных агенчыкаў і таксама прачыталі памінальную малітву.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ДЕДЫ – истоки каждого народа

День памяти предков в народе называют Дедами. Традиционно в Беларуси предков поминают несколько раз в течение года. Зимой дедов вспоминают перед Святками, весной на Радуницу, затем в субботу перед неделей Праздника Троицы, потом перед летними праздниками Петра и Павла, а также осенью – в субботу перед Дмитрием. Считается, что в этот день души умерших предков приходят к живым посмотреть на своих потомков, радуясь за их успехи и печалясь, когда в доме делается что-либо не так. Поэтому к встречи дедов старательно готовились. Мужчины убирали подворье, женщины готовили праздничные и обрядовые блюда, убирали в доме, протирали и завешивали новыми полотенцами образа.

В течение торжественного ужина сдержанно разговаривали только про дедов. Вспоминали их хорошие дела. Так отмечались Деды на Полесья раньше и отмечаются сейчас.

Демократичные активисты общественной жизни и правозащитники, а также представители других общественных организаций с Лельчиц, Мозыря и Калинковичей, продолжая хорошие дела предков, тоже отметили Дмириевскую субботу.

Региональные активисты в начале заупокойного пути почтили память погибших в Большую Отечественную войну у памятника в деревне Михалковская Рудня, установленного в память о жителях Михалковского сельского Совета. Потом они посетили памятник-могилу жертвам фашизма – евреям, замученным в 1941 году и похороненным на сельском погосте около деревни Чарамошня Мозырьского района, где зажгли заупокойные свечки и прочитали заупокойную молитву о безвинно убиенных жертвах фашизма.

Третьим пунктом заупокойного пути стал крест Страданий, установленный совсем близко пересечения дорог, около деревни Михалки Мозырьского района, на места где накануне войны с 1928 по 1941 года расстреляли очень много узников. Сознательные граждане отдали дань памяти тем, кто безвинно погиб в тюремных застенках во время лихолетья сталинских репрессий.

Неравнодушные граждане собрались у креста, чтобы возложить корзинку цветков. Участники мероприятия зажгли множество заупокойных огоньков и также прочитали заупокойную молитву.

Мікалай ПАЛЕССКІ
Г.п. Лельчыцы

Паволе Беларускага ПРАЎНАГА ПАРТАЛУ,
Падрыхтаваў, Алесь ЛЕТА,
www.prava-by.info

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline