У Асамблею былі прынятыя 12 новых арганізацыяў. На дадзены момант колькасьць сябраў Асамблеі НДА складае 276 арганізацыяў ды ініцыятываў.
Падведзеныя прамежкавыя вынікі кампаніі “Стоп 193.1!”, сярод якіх: тэма сталася адной зь вядучых, яна гучыць у шэрагу з такім патрабаваньнем да беларускіх уладаў з боку міжнароднай супольнасьці як адмена сьмяротнага пакараньня; улады пачалі казаць пра магчымую адмену артыкула.
Але ня гледзячы на абяцаньні чыноўнікаў, кампанію вырашана працягваць да рэальнай адмены любой адказнасьці, а ня толькі крымінальнай, за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў.
Абмеркаваная Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, якая па даручэньні РГ была распрацаваная Праўленьнем Асамблеі. Вырашана працягнуць на некалькі месяцаў дыскусіі і абмеркаваньні сярод грамадзкіх актывістаў на рэгіянальным і сталічным узроўні.
Сябры РГ былі праінфармаваныя пра маючы адбыцца 16-17 лістапада Форум грамадзянскай супольнасьці ў межах Усходняга партнэрства. Вырашана правесьці кансультацыі з арганізацыямі, якія адабраныя для ўдзелу для ўзгадненьня агульнай пазыцыі і падыходаў.
Прынятая заява, у якой выказваецца стаўленьне РГ Асамблеі НДА да грамадзкіх слуханьняў па будаўніцтве АЭС, якія нядаўна прайшлі ў Астраўцы. У заяве гаворыцца, што слуханьні нельга назваць грамадзкімі, бо ня быў забясьпечаны доступ грамадзкасьці да ўдзелу ў іх, размова на мерапрыемстве адбывалася не па зьмесьце, не абмяркоўваўся даклад па ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе. Сябры РГ асудзілі затрыманьне на 10 сутак расейскага экспэрта і стварэньне перашкодаў для ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў экалягічных арганізацыяў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
В Ассамблею были приняты 12 новых организаций. На данный момент количество членов Ассамблеи НДА составляет 276 организаций и инициатив.
Подведены промежуточные итоги компании “Стоп 193.1!”, среди которых: тема стала одной из ведущих, она звучит на ряду с таким требованием к беларуским властям со стороны международного сообщества как отмена смертной казни; власти начали высказываться про возможную отмену статьи. Но не смотря на обещания чиновников, компанию решено продолжать до реальной отмены любой ответственности, а не только криминальной, за деятельность незарегистрированных организаций.
Обсуждалась Концепция развития гражданского общества, которая по поручению РГ была разработана Правлением Ассамблеи. Решено продолжить на несколько месяцев дискуссии и обсуждения среди общественных активистов на региональном и столичном уровне.
Члены РГ были проинформированы о планируемом к проведению 16-17 ноября Форуме гражданского сообщества в границах Восточного партнёрства. Решено правести консультации с организациями, которые отобраны для участия для согласования общей позиции и подходов.
Принятое заявление, в котором высказывается отношение РГ Ассамблеи НГО к общественным слушаниям по строительству АЭС, которые недавно прошли в Островце. В заявлении говорится, что слушания нельзя назвать общественными, так как не был обеспечен доступ общественности к участию в них, разговор на мероприятии вёлся не по содержанию, не обсуждался доклад по оценке воздействия на окружающую среду. Члены РГ осудили задержание на 10 суток российского экспэрта и создание преград для участия в мероприятии представителей экологических организаций.
Паводле РГ Асамблеі НДА Беларусі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info


