Катэгорыі: Cупольнасьць, Навіны |
Апублікавана 09.09.09 19:11
Сёньня ля в. Красны Беражок праваслаўны сьвятар Леанід асьвяціў крыжы на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага ды правёў набажэнства.А таксама грамадзкасьцю быў усталяваны новы крыж (трэці) з надпісам “ГЕРОЯМ БЕЛАРУСІ ад Таварыства Аховы Помнікаў”.
У мэрапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі зь Вялейкі, Маладзечна, Менску. Перад прысутнымі выступілі старшыня Руху Салідарнасьць “Разам” Вячаслаў Сіўчык і старшыня Рады Таварыства Аховы Помнікаў Антон Астаповіч. Завітаў на мэапрыемства і паэт Славамір Адамовіч.


