Катэгорыі: Cупольнасьць, Навіны |
Апублікавана 10.09.09 17:27
Сёньня, 10 верасьня, уладамі зьнішчаны тры крыжы на месцы расстрэла Расьціслава Лапіцкага.Нагадаем, крыжы былі ўсталяваны 1 верасьня 2009 года, і асьвечаныя 9 верасьня.
Да ўсталёўкі крыжоў, на месцы расстрэлу стаяў памятны камень, але ён таксама быў зьнішчаны.
Арганізатар акту вандалізма старшыня Асіпавіцкага С/С Гіль Мікалай Іосіфавіч тэл.службовы 80177140235, тэл. хатні 8-01771-40210
Участковы Асіпавіцкага С/С Салавей Віталь Вадзімавіч, але ён у адпачынку. Яго замяняў другі ўчастковы. З ім можна звязацца па служовым нумары 8-01771-40236
Тэхніку прадаставіў старшыня мясцовага калгасу Бядрыцкі Аляксандр Яўгенавіч.
Асабліва цынічным выглядае гэтае зьнішчэньне на пярэдадні прыезда ў Вялейку сястры Расьціслава Лапіцкага спадарыні Алены. Яна зьбіралася наведаць радзіму ў в.Касута і месца расстрэлу ля в.Красны Беражок.





