Катэгорыі: Навіны |
Апублікавана 01.05.09 14:11
Паводле пастановы расейскага ўрада, з 1 траўня экспартная пошліна на расейскую нафту вырасла са 110 да 137,7 даляра ЗША за тону, піша БЕЛАПАН.
Экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты павялічана з 86,4 да 104—105 даляраў за тону, на цёмныя — з 46,5 да 56,5 даляраў за тону.
У адпаведнасьці з беларуска-расейскімі дамоўленасьцямі пошліна на нафту для Беларусі ў 2009 году разлічваецца з ужываньнем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны. Такім чынам, экспартная пошліна на пастаўляную ў Беларусь расейскую нафту з 1 траўня павялічыцца на 8 даляраў — з 39,16 да 47,16 даляра за тону.
