online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Навіны |

Абласны сход прадпрымальнікаў у Берасці ўзгадніў тэкст звароту да прэзідэнта, ураду і абласнога Савету дэпутатаў, намеціў план далейшых дзеянняў па абароне свайго бізнэсу.

Сход прадпрымальнікаў напачатку абяцаў быць звычайным, дзелавым. Звыш 30 прадпрымальнікаў сабраліся ў той жа зале спартыўнага комплекса “Алімп”, што і на мінулым тыдні. Акрамя прадпрымальнікаў на сходзе прысутнічаў старшыня РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка і журналісты. Анатоль Шумчанка зачытаў прысутным падрыхтаваны тэкст звароту да прэзідэнта, ураду і абласнога Савету дэпутатаў, у якім РГА “Перспектыва” прапанавала адмяніць дыскрымінацыйнае, антырынкавае рашэнне Берасцейскага аблвыканкама наконт забароны продажу піва ў шапіках на прыпынках грамадскага транспарту. Тэксты зваротаў былі абмеркаваны, узгоднены і прыняты прадпрымальнікамі.

Пад час зачытвання звароту ў залу ўвайшоў нам. нач. управы прадпрымальнікаў Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Юркевіч. Яго выступ паламаў дзелавы, акрэслены стыль сходу і выклікаў шквал эмоцый. Прадпрымальнікі не пагадзіліся з тым, што ў асноўным яны вінаваты ў алкагалізацыі насельніцтва і што людзі стануць менш піць, калі ў іх шапіках не будуць прадаваць піва. Калі ў крамах будуць прадаваць спіртовыя напоі, то не будзе праблем з іх набываннем і ўжываннем. У час фінансавага крызісу , па словах Анатоля Шумчанка, дзяржаве трэба падрыхтавацца да таго, што павялічыцца п’янства. На думку Шумчанка і ягонага намесніка з Берасця Віктара Чайкоўскага, трэба больш увагі ўдзяліць культуры і выхаванню, забараніць распіваць спіртовыя напоі на вуліцах і штрафаваць за парушэнне гэтай забароны. Анатоль Шумчанка даводзіў пра тое, што гэта проста падстава для знішчэння малога бізнэсу ў інтарэсах буйнага. У той час, як прадпрымальнікі нічога не просяць у дзяржавы, спраўна плацяць падаткі, утрымліваюць сябе і свае сем’і, ствараюць працоўныя месцы, падаткавым ёсць з каго “здзіраць” штрафы. Чыноўнікі рэжуць курыцу, якая нясе залатыя яйкі. Прысутны на сходзе юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей не пагадзіўся з Юркевічам, што рашэнне аблвыканкама законнае, паколькі яно не зарэгістравана ў дзяржаўным рэестры. Яшчэ Юркевіч прапанаваў прадпрымальнікам перапрафілявацца. Што выклікала абурэнне. Бо не так проста гэта зрабіць, тым больш пры цяперашнім неспрыяльным інвестыцыйным клімаце.

У рэшце рэшт чыноўнік пагадзіўся, што ёсць пытанні для абмеркавання. Вырашана,што дэлегацыя прадпрымальнікаў 4 мая будзе прысутнічаць на прэс-канферэнцыі, зладжанай з гэтай нагоды. 5 мая прадпрымальнікі дружна прынясуць зварот у аблвыканкам. Калі пытанне не будзе вырашана станоўча, звароты гэтак жа дружна будуць дастаўлены прэзідэнту і ўраду.

Трэба адзначыць, што Анатоль Шумчанка дамовіўся на сустрэчу з старшынёю абласнога Савета дэпутатаў Ашмянцавым. Пазней гэтае рашэнне было адмененае, аб чым паведамілі Шумчанку па тэлефоне.

Не абыйшлося і без скандалу. Нам. дырэктара “Алімпа” Людміла Шаўчук дзейнічала не горш КДБ. Забараняла браць інтэрв’ю ва ўдзельнікаў сходу ў вестыбюлі, дапытвалася прозвішчы ў прысутных, шкадавала, што здала залу ў арэнду. Здзіўляла нервовая рэакцыя кіраўніцы, у той час як мінулым разам усё было цывілізавана.

Ганна Васілевіч. Радыё Рацыя. Берасце
Правапіс першакрыніцы

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline