online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

altУ сераду 29-га красавіка ў Курапатах у 17.00 адбудзецца традыцыйная акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Неабыякавыя людзі ізноў прыйдуць на гэтае журботнае, сьвятое для беларусаў месца, каб запаліць сьвечкі, ускласьці кветкі, памаліцца за нашых бязьвінна загінулых продкаў, каб гэтая трагедыя больш не паўтарылася. Гісторыкі і грамадскія дзеячы распавядуць аб гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі ды аб гісторыі Курапатаў.

У такім фармаце жалобныя мерапрыествы па ўшанаваньні памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў праводзіцца ў 29-ты дзень кожнага месяца напрацягу ўсяго 2008-га году. Арганізуе іх секцыя «Мемарыял» Беларускага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы сябраў аргкамітэту БХД ды іншых грамадскіх і палітычных актывістаў.
Штомесяцовае памінаньне ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў было распачатае Аргкамітэтам Году Памяці ў 2007-м годзе і працягнутае ў 2008-м годзе на ўвесь перыяд так званага «тунэля сьмерці» (з 1937-га па лістапад 1938-га), - перыяду асабліва жорсткага, масавага зьнішчэньня сталінскім рэжымам людзей у Беларусі (да 150 чалавек у дзень), найперш яе духоўнай, інтэлектуальнай эліты. Пры гэтым 29-ты дзень кожнага месяца быў вызначаны як сымбаль даты 29 кастрычніка – Дня Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Гэтая дата зьвязаная з найцяжэйшай стратай Беларусі – у 1937-м годзе за адны суткі 29-30 кастрычніка толькі ў Менску было зьнішчана каля 100 выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў.

Заклікаем усіх неабыякавых людзей прыйсьці ў сераду 29-га красавіка а 17-ай гадзіне да месца пахаваньня бязьвінна расстраляных беларусаў, прынесьці да крыжоў сьвечкі ды кветкі, узьнесьці малітву за супакой іх душаў ды за спыненьне рэпрэсіяў сёньняшняга рэжыму, каб трагедыя ХХ стагодзьдзя больш не паўтарылася.

Шануйма памяць нашых бацькоў і дзядоў, каб і нам не загінуць!.

Паводле сайту Праект “Пакаянне”

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline