Нефармальная дошка абвестак заўзятараў Жодзінскага Тарпеда. Жодзіна, 06.08.2020
Нефармальная дошка абвестак заўзятараў Жодзінскага Тарпеда. Жодзіна, 06.08.2020

Такія вось метамарфозы. З чаго б так рэзка ў заўзятараў Жодзінскага футбольнага клюбу “Тарпеда БелАЗ” зьмяніліся арыентыры ці прыярытэты?

Раней на самай адкрытай і публічнай “дошке абвестак” жодзінскіх заўзятараў ФК “Тарпеда БелАЗ”, што знаходзіцца насупраць чыгуначных шляхоў ад станцыі электрацыяў “Жодзіна-Паўднёвае” па накірунку ў Менск, можна было бачыць цалкам лягічны для “чорна-белых” надпіс – ЧОРНА-БЕЛЫ ГОНАР!

Заўзятары ганарыліся сваім любімым футбольным клюбам. І пра гэта такім спосабам ЗАЎСЁДЫ ПУБЛІЧНА ЗАЯЎЛЯЛІ.

Што так кардынальна зьмянілася й прымусіла дастаткова згуртаваны калектыў “футбольных патрыётаў” у Жодзіне адмовіцца ад сваёй “Чорна-Белай Славы” ды прыкласьці нямала сілаў і сродкаў, каб зьмяніць такі зразумелы для многіх надпіс на … вось гэта (гл. фоты).

Пра што яны заяўляюць сваім новым графіці, якое (відаць) нездарма зьявілася ня так ужо й даўно?

Жодзіна – Мінск (серп і молат) Владимир – Москва

Што хаваецца за такой метамарфозай?

Адразу вельмі зьдзівіла зьяўленьне тут … “Владимира” и “Москвы” … ды яшчэ з ужываньнем элемэнтаў савецкай сымболікі паміж беларускай і расейскай складаючымі аднаго вялізнага (каля 60-100 мэтраў) “графічнага транспаранта” …

“Серп і молат”, дарэчы, шмат хто з крытыкаў таталітарных рэжымаў ды ідэалёгіяў (у тым ліку бальшавіцкай, калі ўзгадаць вядомы з гісторыі кожнаму школьніку пасьлярэвалюцыйны бальшавіцкі тэрор) – ня толькі з-за іхнага графічнага й сутнаснага падабенства параўноўваў з ГАНЕБНАЙ фашыстоўскай свастыкай, прадстаўленай толькі ў бальшавіцкім ідэалягічным выкананьні, савецкім сымбалізме й стылістыцы.

Акрамя вось гэтай “загадкавай метамарфозы” у горадзе “БелАЗАў” замест звыклых патрыятычнаму воку беларуса насьценных знакаў разам з ужо адзначанай стылістыкай нехта (з атачэньня ўсё тых жа заўзяратскіх колаў) на добра падрыхтаванай гарадзкімі службамі паверхні (з былой “брудна-шэрай селікатнай цагліны”) нутрыдваравых пабудоваў – выдае і вось такое … (гл. фота ніжэй).

У тым жа вялікім надпісу на такім празрыстым прарасейскім ды постсавецкім рэваншыскім фоне (дарэчы – насупраць імя “Владимир” і апошняй літары “и” ў ім) зусім ужо не двухсэнсоўна (на фоне вядомых актуальных падзеяў у Беларусі, у тым ліку) выглядае такая адназначна бальшавіцкая прышлёпка, як літаразлучэньне “ЧК” (ледзь ні ГКЧП))(. Знаёмая абрэвіятура – усё “з той жа опэры”. Праўда?

Так. І пры ўсім гэтым абсалютна новым для горада аўтабудаўнікоў “прасавецка-бальшавіцкім і прарасейска-маскоўскім трэшы” – тут можна яшчэ ўбачыць (зусім адэкватныя для бандыцка-сепаратыскіх штучных утварэньняў на тэрыторыі суседняй Украіны) – старыя й звыклыя мясцовыя атрыбуты падтрыманага РФ расколу ўкраінскага грамазтва й адпаведнага конаррэвалюцыйнага “антымайдана” – гл. ніжэй: звыклая зьява – сьметніца ў жодзінскім дварыку па вул. 50 Год Кастрычніку.

Варта нагадаць пры гэтым (для ўсіх тых, хто не ў тэме) – Украіна з 2014 году як часу пачатка актыўнай контаррэвалюцыйнай расейскай спэцапэрацыі па анэксіі Крыма, распачатай праз падтрыманьне незаконных сепаратыскіх утварэньняў ды гібрыдную інтэрвенцыю на Данбасе, – працягвае стрымліваць “ветлівую міратворчасьць” Расеі (Крамля, Масквы альбо таго ж “не фанэрнага гэнэралісімуса”, Владимира Пуціна), а таксама супрацьстаяць сілавому падзелу й вайскова-гібрыднаму ўмяшаньню Крамля ў свае нутраныя справы.

Што так, раптам, прымусіла пераарыентавацца на даволі дзіўныя прарасейска-савецкія арэентыры тых, хто запраўляе спэцыфічна-футбольнымі “чорна-белымі” насьценнымі надпісамі ў горадзе?

Няўжо па сяброўска-братэрскай парадзе (і, верагодна, не толькі маральнай падтрымцы) яны (як па ўсім бачна) ужо нават вырашылі адмовіцца і ад свайго роднага “чорна-белага гонару” (?) … ды ўжо ўпарта шукаюць сабе месца на падобнай “правінцыйна-расейскай сьметніцы” пад любой ГАНЕБНАЙ назвай і НОВАЙ, штучнай і надуманай, праімпэрскай ці постсавецкай атрыбутыкай?

Няўжо?! І з чаго б так раптам?!

Усё ж, хочацца верыць, што гэты свой складаны этап у нашым асэнсваньні сябе паўнавартаснай і старжытнай, адзінай і непадзельнай беларускай нацыяй – беларусаў-ліцьвінаў – у сваёй вольнай і незалежнай, насамрэч эўрапейскай Беларусі мы неяк параадолеем з гонарам, вытрымаем і … перажывем.

ЧОРНА-БЕЛЫ ГОНАР альбо БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ … – ЗАЎСЁДЫ Ў НАШЫХ СЭРЦАХ.

Усё іншае – ад лукавага.

Алесь Вольны, спэцыяльна для

Lićviny-INFA

Фоты – Аляксей Лапіцкі (лета 2020, г.Жодзіна).

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline