Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Што гэта за дэманстрацыя?

Дом на адным з даволі ажыўлённых завулкаў у Смалявічах, насупраць будаўнічай крамы “МАСТАК”, за 50 мэтраў ад Эўраопту, 23.07.2020 можна было ўбачыць вось такое.

Сьцяг РФ, вывешаны так, каб кожны мінак яго бачыў, дэманструе прыхільнасьці гаспадароў дома да суседняй краіны ды й да сваёй у тым ліку (калі Беларусь, насамрэч, для іх ёсьць сваёй, канешне).

Цалкам верагодна, што ў доме пражываюць ці засяліліся адэпты “рускага сьвету”, грамядзне Беларусі альбо грамадзяне Расеі як асобы зь відам на жыхарства … (у “Белоруссии будущего” – !?).

Апошнія, вельмі часта, як гэт ўжо назіралася неаднойчы ў Жодзіне ды Гомелі паводзяць сябе як гаспадары ўва ўласным вялікім “руССко-мировском” доме ды нават імкнуцца навучыць беларусаў, на якой мове ім размаўляць, а тут у Смалявічах, відавочна, – якія “правільныя атрыбуты” і як скарыстоўваць, якую дзяржаву шанаваць, у якой жыць (!?).

У любым выпадку, ня гледзячы на тое, што сьцяжок ужо не адзін раз заматала вакол дрэўка ветрам ды ён па краях істотна “пазнасіўся”, ніхто з смалявіцкіх праваахоўнікаў не заўважае такой відавочнай антыбеларускай дэманстрацыі фактычна ў цэнтры Смалявічаў.

На фоне эканамічнага ціску й дыктату Расеі з абсалютна ўжо празрыстымі плянамі інкарпарацыі Беларусі ў склад РФ такія факты, шчыра кажучы, прымушаюць задумацца.

Ці ўсё ў парадку зь лёгікай і мэтадамі супрацьстаяньня паўзучай імпэрскай экспаніі РФ у шэрагах абаронцаў “нашага каралеўства”?

Спэцыяльна для Lićviny-INFA

Алесь Вольны

Фота: Аляксея Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline