Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
На афіцыйным моладзевым мерапрыемстве ў Жодзіне летам 2019 нечакана зьявіліся вось такія пэрсанажы … Фота – Аляксей Лапіцкі

«Ветлівыя людзі» ці «зялёныя чалавечкі» раптоўна зьявіліся ў Жодзіне недзе год назад, 29.06.2019, на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада падчас правядзеньня тут моладзевага фэстывалю гарадзкіх субкультураў «Моладзевая сьпякота».

Пра гэты выпадак напісала «Наша Ніва» – гл. артыкул «У Жодзіне запісваюць на «курсы выведніка». Інструктар сцвярджае, што прайшоў Крым і Данбас».

Сёньня засьвяціўшаяся раптоўна, але невыпадкова групоўка альбо ліквідаваная, альбо проста да свайго часу “х” замаскіравалася й чакае загаду (!?). Усе сеткавыя кантакты – прыхаваныя, акаўнты – недасяжныя. Што адбвалася, адбываецца? Што чакаць далей?!

Паказальна, што афіцыйныя СМІ, у тым ліку мясцовы сайт «Жодзінскіх Навінаў», у той час – сьціпла абыйшлі раптоўнае зьяўленьне на моладзевай пляцоўцы людзей у вайсковым камуфляжы з унушальным збройным рыштункам і ў масках, удзел якіх у мерапрыемстве загадзя нават не анансаваўся.

Бо меркавалася, што перад выступам у гэты дзень вядомага гурта «Дразды» на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы ля парка культуры свае фотазоны арганізауюць беларускія байкэры ды прадстаўнікі ФК «Тарпеда-БелАЗ», а таксама выступяць калектывы дзяржаўнай установы «Моладзевы Цэнтар» і гарадзкой самадзейнасьці.

Распаўсюд кантактаў у Жодзіне (лета, 2019). Фота – Аляксей Лапіцкі

З старонкі ў Інтэрнэце, якую рэклямавалі «людзі ў камуфляжы ад спэцназу ГРУ РФ» (!?) ды з адкрытай інфармацыі ў сацыяльным сеціве аказалася, што ўсе яны зьяўляюцца прыхільнікамі ідалёгіі “русского мира” і сапраўды асацыююць сябе з спэцназам Расеі (!?). Прынамсі, гэты праглядалася з перапіскі, зь якой была бачная сувязь з аднадумцамі з замежжа ды адным менскім палітыкам, Д.Радзьковым, які мае шчыльныя сувязі (як аказалася) зь ідэолягам гібрыдных войнаў, кіраўніком расейскай партыі – ПВО (“Партия Великого Отечества”), М.Старыкавым.

Кіраўнік групоўкі ў лесе ля Жодзіна …
Д. Радзькоў у поўным баявым рыштунку. Фота з сацыяльнай старонкі ў VK.

Аказалася, што ўдзельнікі дадзенай групоўкі падтрымліваюць сувязі з падобнымі сабе як у Беларусі, гэтак і ў Расейскай Фэдэрацыі. Яны вітаюць анэксію расейскімі войскамі Крыма ды сепаратыскі праект “Новороссии” на Данбасе. Тобок – падтрымліваюць сепаратызм, скіраваны на пашырэньне тэрыторыі РФ да межаў былой “царскай імпэрыі” праз падзел і захоп тэрыторыі суседніх дзяржаваў любымі спосабамі – стварэньне (пры падтрымцы й каардынацыі звонку) такіх абставінаў, якія скіраваныя на ліквідацыю дзяржаўнага суверэнітэту суседніх з РФ краінаў.

М.Старыкаў (у цэнтры) з пачытацелямі. “Баец” Радзькоў – другі з правага боку.
Фота з сацыяльнага сеціва VK.

Як аказалася, у 2019 годзе ў Жодзіне, групоўка скарысталася блізарукасьцю ідэолягаў і кіраўніцтва “Моладзевага Цэнтру” і запісалася ў дадзеную структуру для – “патрыятычнага выхаваньня” беларускай моладзі (!?). Гэта дало магчымасьць “разьведчыкам” дзеля “выведку боем” легалізаваць свой выхад на публічную пляцоўку горада для шырокай самарэклямы ды мэтанакіраванага пашырэньня сваіх структураў, а таксама сеткі падобных ваенізаваных атрадаў па ўсёй Беларусі. Назвы ейных атрадаў (бачныя ў той час праз сеціва ў VK) кажуць самі за сябе – гэта: «Медведь», «Белорус», «Язь», «Гагарин», «Спартак», «Кот» …

Крыху пазьней, падчас афіцыйнага “Дня Незалежнасьці”, 03.07.2019, групоўка “выйшла ў поле” ў 2-гі раз і працягнула вэрбаваць жодзінцаў у свае шэрагі ўжо ў 300 мэтрах ад будынку гарадзкой адміністрацыі, на вул. Дзеравянкі, ля ДК «БелАЗ» (!?).

Падчас “Дня Незалежнасьці”, 03.07.2019 на вул. Дзеравянкі ў Жодзіне.
Фота з сацсетак групоўкі (зараз ужо – недасяжнае для свабоднага прагляду)

Паказальна, што і пра гэты выпадак гарадзкія СМІ нічога не напісалі. Сумняваліся? Задаваліся пытаньнямі? Альбо назіралі й вывучалі …?

Таксама сымбалічна, што другі такі выхад “у народ” групоўкі адбываўся ў Жодзіне ўсяго за некалькі гадзінаў да трагічнага інцыдэнту ў Менску. Тады адбыўся мала падобны на выпадковы «разрыў» 3-х з 6-ці салютовых марціраў у Менску – падчас сьвяточнага салюту ў гонар Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь …

Нехта можа сказаць, што тут няма ніякай сувязі й навогул – няма пра што турбавацца. І выказваньні “ў жарт” пра “платныя паслугі байцоў” па захопе “адміністрацыйных будынкаў”, закладнікаў ці палонных …, (без уліку навучаньня дыверсійным прыёмам, мінаваньню з пастаноўкай расьцяжак, карыстаньню халоднай і стралковай зброяй, дывэрсійным прыёмам …) – гэта ўсяго толькі супадзеньні ды жартоўны піар…

Але адказным грамадзянам, патрыётам Беларусі, тут не да жартаў, калі ў памяці й дагэтуль, як перад вачыма, – трагічныя падзеі ва Ўкраіне …

І асабліва цяпер, калі за сьпінамі, як мінімум трох прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах 09.09.2020, адкрыта (ці таксама прыхавана да пары да часу) зьяўляецца ўжо й расейская атрыбутыка (гл. фота з пікету В.Цапкалы), і вялікія грашовыя сродкі (знойдзеныя 900 тыс. даляраў на дачы ў Ціханоўскага, арыштаванага ў Гародні пасьля правакацыяў і нападу на міліцыянта), ды вялікія расейскія фінансы, Газпрамаўскія інтарэсы (увядзеньне зьнешняга кіраўніцтва ў расейскай структуры Газпраму ў Беларусі, БелГАЗПРАМбанку, арышт групоўкі з шмат каму сымпатычным інтэлігентам, прэтындэнтам у кандыдаты, В.Бабарыкам).

Усё тут зразумела без камэнтароў … Збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам … (Менск, 2020)

Бо многія зь беларусаў памятаюць зусім яшчэ нядаўнюю гісторыю ў суседзяў ва Ўкраіне, анэксію Крыма ды распачатую не без удзелу Расеі сапраўдную трагедыю на Данбасе.

Памятаюць і разумеюць, чым абарачваюцца ды ўва што абыходзяцца «падобныя жартачкі», калі пры падтрымцы “інфармацыйных спэцапэрацыяў”, скіраваных на дэстабілізацыю грамадзтва, у прызначаны час “х” назапашаныя праблемы й пратэстныя настроі раптам скрайне абвастраюцца й нябачным сцэнарыстам майстэрскі скіроўваюцца ў дэструктызна-разбуральнае для краіны рэчышча.

У выніку – мы назіралі ў суседзяў, як распачынаўся разгойдвацца маятнік разбуральных тэндэнцыяў, як ён пераўтвараўся (быццам бы зь нічога) у захопы адміністрацыйных будынкаў, і захопы вайсковых часткаў, і тэрыторыяў, а ў выніку захопы й забойствы палонных так і не абвешчанай, але цалкам рэальнай, пашыраючай сваё сьмертаноснае кола вайны…

На моладзевай афіцыйнай пляцоўцы … (лета, 2019)
Фота – Аляксей Лапіцкі
На пляцоўцы ля Парку Культуры ў Жодзіне (лета, 2019) Фота – Аляксей Лапіцкі

І ад гэтага ўсяго, ад падобных публічных прэзентацыяў узброеных «людзей у расейскім камуфляжы й масках», з амаль сапраўднай зброяй расейскай вытворчасьці ў руках, з атрыбутыкай спэцназу ГРУ РФ і да таго ж (як вядома з адкрытых крыніцаў у сацыяльным сеціве ды ад прыхільнікаў ідэалёгіі «рускага сьвету»), – тут становіцца ад гэтага ўжо нават не сумна, а страшна.

Пасьля прагляду Інтэрнэт-старонак узгаданых актывістаў, ужо сёньня дыслякаваных у Беларусі сапраўдных тутэйшых «зялёных чалавечкаў», становіцца зразумелым, што іхны “патрыятызм”, якому яны мяркуюць навучаць моладзь, завэрбаваную пад прыгожыя назвы кшталту «павер у сябе» ці «актыўны адпачынак» – абсалютна ясна скіраваныя не на ўмацаваньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, а на інкарпарацыю яе (6-цю абласьцямі) у склад новай “Краіны для Жыцьця” – вялікадзяржаўнай ды й па ранейшаму небясьпечнай найперш для суседніх эўрапейскіх дзяржаваў – сучаснай, хворай на імпэрскасьць Расеі.

Замест цяперашняга дзяржаўнага “зялёна-чырвонага” сьцяга для нас і “сінявокай” дзялкі ўжо – прыдумалі “блакітна-чырвоны” … ?!

Фота – Аляксей Лапіцкі

Для такой (так бы мовіць) «прыхватызаванай” расейскім алігархатам ці “вызваленай з братазабойчага пекла” (якое старанна, як бачна рыхтуюць) “Белоруссии” ужо, верагодна, – спэцыяльна прыдумалі й асьцярожна піяраць новую, “каляніяльна-сепаратыскую сымболіку”. Яна па сваёй каляровай гаме цалкам упісваецца ў сэпаратыскія густы мірнага калісьці ўкраінскага Данбасу (і так званай «Новароссии»). Але сваім прынцыповым адрозьненьнем ад сучаснай дзяржаўнай сымболіцы гэтая (падложная) – не адразу кідаецца ў вочы.

Таксама “разьведка боем” з новымі сымбалямі – будучай “Краіны для Жыцьця”, верагодна?! (Гомель, 2019г., аўто зуткай дапамогі ля новага комплексу дзіцячац лякарні па вул. Жаркоўскага) Фота – Аляксей Лапіцкі
ФОта – Аляксей Лапіцкі

Вось такое піар-тэставаньне адбывалася й працягвае адбывацца дагэтуль у Гомелі праз скарыстаньне на бачным месцы ў аўтамабілі хуткай дапамогі (гл. фоты).

Верагодна, па задумцы крамлёўскіх стратэгаў, гэтая новая “беларускай атрыбутыка” потым будзе проста ўспрынята пры новым расейскім рэжыме кіраваньня … у акупаванай Беларусі (калі пляны Крамля рэалізуюцца тут на 100%) ці ў анэксаванай нейкай ейнай частцы … (калі атрымаецца толькі адхапіць частку й зноў падзяліць краіну) (!?)(

*** *** ***

Калі супаставіць убачанае ў Гомелі ды на цэнтральных сьвяточных пляцоўках у Жодзіне, у тым ліку за 5 дзён да апошніх трагічных падзеяў падчас салюту ў гонар Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, 03.07.2019 (!?), а таксама ўзгадаць пра наступны за гэтым, 09.07.2019, візыт у Берасьце кіраўніка службы расейскай зьнешняй разьведкі, Сяргея Патрушава (якога запрасіў на перамовы адносна пагрозаў і супрацьдзеяньню экстрэміскім падрыўным групоўкам кіраўнік беларускага КДБ, Вакульчык), – становіцца неяк няёмка й трывожна…
Асабліва – у сьвеце апошніх беларускіх падзеяў з фінансавым ды энэргетычным ціскам Расеі на Беларусь, інфармацыйнай вайною на фоне каранавіруснай, эканамічнай, перадвыбарча-выбарчай праблематыкі ды падзеямі ў грамадзтве …

Падчас замаскірванай пад структуру гарадзкога “Моладзевага Цэнтру” вылазкі “разьведкі”, на афіцыйным мерапрыемстве “Моладзевая гарачыня” у Жодзіне (лета, 2019)

Такое ўражаньне, што беларускія сілавікі адсочвалі ўсе падобныя незвычайныя зьявы й сёньня вымушана прымаюць контармеры адносна актывізаваных у спрыяльны час Расеяй на тэрыторыі Беларусі сваіх “агентурных сетак уплыву”, мэтамі яких ёсць ціск на палітычнае кіраўніцтва ды дэстабілізацыя сытуацыі ў краіне – каб схіліць Беларусь да ўжо ясна артыкуляванай Крамлём “інкарпарацыйнае схемы”. Што азначала б фактычную ліквідацыю Беларусі як дзяржавы ўжо да канца 2020 году з легалізацыяй ейнага поўнага паглынаньня Расеяй.

Расейскі цэнтар у Гомелі (2019г., “Стары Аэрадром”) Фота – Аляксей Лапіцкі

Думаецца, што пры такой колькасьці й свабодзе дзеяньня ў Беларусі расейскіх так званых «цэнтраў россупрацоўніцтва» дый шчодра фінансуемых імі прарасейскіх груповак, узброеных ідэнтычным расейскаму вайсковым рыштункам і атрыбутыкай (пры замене – адразу й не адрозьніш), стылізаванай пад спэцназ ГРУ РФ – можна дачакацца рознага віду правакацыяў у Беларусі ці на мяжы Беларусі з Ўкраінай. Як чарговае нагадваньне пра гэта й сыгнал трывогі выглядае апошні матэрыял «НН» – «Мінабароны: Інфармацыя пра расійскія войскі ў беларускай Чарнобыльскай зоне – фэйк».

ВАЙСКОВАЯ РАСЕЙСКАЯ ГРУПОЎКА ЛЯ МЕЖАЎ БЕЛАРУСІ

Варта не забываць, што вайсковая расейская танкавая групоўка ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы гомельскай вобласьці з Бранскай вобласьцю РФ, у Клінцах (напрыклад), стваралася ў тым ліку быццам бы «для супрацьдзеяньня магчымым правакацыям з боку ўкраінскіх ВС» на мяжы Беларусі… (!?)

Ілюстратыўны здымак з архіва ўдзельніка “жодзінскай групоўкі” … (зараз схаваны разам з акаўнтам у VK)

Дык можа сапраўды так адбыцца, што «інфармацыя пра расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі, калі прыйдзе загад звонку (як і войскі ў зоне гарачага канфлікту на Данбасе) – у пэўнай ступені можна будзе назваць фэйкам. Бо дзейнічаць, фармаваць атрады й распаўсюджваць зброю, ўчыняць дывэрсійныя дзеяньні па ўжо не жартоўным, а рэальным “захопе адміністрацыйных будынкаў”, ўчыняць правакацыі й далейшую эскалацыю напружанасьці з давядзеньнем да гарачай фазы сапраўднага канфлікту – пачнуць як раз падобныя на вышэй прыведзеную сетку групоўкі, з куратарамі ў Мскве і пад началам тутэйшых адэптаў “руССкого міра”, былых баевікоў з Данбасу й Крыма (!?).

Але ці будзе фэйкам тое, што падобныя на «курсы разьведчыкаў» ў Жодзіне аргструктуры, якія могуць актывізавацца ў час «Х» на тэрыторыі Беларусі, мала чым адрозныя ад тых, што ў 2014 годзе зьдзейсьнілі, а сёньня працягваюць агрэсію супраць суседняй для Беларусі незалежнай дзяржавы, Украіны?

Ці ёсьць фэйкам тое, што яны забівалі й працягваюць забіваць украінцаў дзеля анэксіі ўкраінскіх тэрыторыяў і дзеля рэалізацыі праімпэрскіх плянаў па ўтварэньні штучнага сэпаратыскага новаўтварэньня на Данбасе?

Ілюстратыўнае фота – з архіву жодзінскай “разьведкі” (дзейнасьць ГРУ РФ у Беларусі?!) – фота прыбрана з адкрытага прагляду разам з акаўнтамі сябраў групоўкі ў VK

Так. І ці ёсьць, нарэшце, фэйкам апошняя дагэтуль негалосная інсайдарская інфармацыя пра тое, што менавіта на “Дзень Выбараў” у Беларусі яшчэ з траўня 2015 года мэтанакіравана й плянамерна фармаваліся падобныя сецявыя структуры й спэцгрупоўкі, на дзеяньні якіх “у дзень выбараў” быдло выдаткавана “по 7,5 касарей зелёными на каждый избирательный участок”?!

Што чакаць заўтра грамадзянам Белаурсі, даведзеным да адчаю сплянаванай супраць іх спэцапэрацыяй Крамля ва ўмовах насамрэч істотных праблемаў з аўтарытарна-камандным дыктатам ды намэнклятурна-праўнай абыякавасьцю, адсутнасьцю сацыяльных ліфтоў і натуральнага транзіту ўлады праз справядлівыя й празрыстыя выбарчыя мэханізмы ды яшчэ пры агульнасусьветнай эканамічнае крызе, зьвязанай з пандэміяй COVID-19, а таксама – наўмысным і мэтанакіраваным (у такіх складаных умовах) ціскам Расейскай Фэдэрацыі?

Хто і што абароніць простага беларуса, усіх нас, калі ў ініцыюемыя ўжо сёньня (прамаскоўскімі ды газпрамаўскімі заклікаламі) пратэстныя натоўпы ў прызначаны час скаардынавана ўвальюцца загадзя падрыхтаваныя Крамлём групоўкі?

Што, калі яны будуць паводзіць сябе як сапраўдныя дывэрсанты альбо малазаўважныя правакатары, задачай якіх ёсьць максымальна абвастрыць сытуацыю, давесьці яе да кіпеньня, каб справакаваць сілавыя дзеньні Менску па абароне Канстытуцыйнага ладу з далейшым вядомым (па Ўкраіне й Крыму) разьвіцьцём падзеяў і далейшай “ветлівай экспансіяй” РФ па ўсіх накірунках …?!

… ! …

АДЗІН ЗЬ НЕБЯСЬПЕЧНЫХ СЦЭНАРОЎ …

Калі ўлічыць задачы высунутых да самых межаў зь Рэспублікай Беларусь вайсковых груповак Расеі, а таксама наяўнасьць пагадненьняў у межах АДКБ па абароне агульных межаў, можна чакаць нават тое, што “такія правакацыі” могуць быць зробленыя наўмысна заўважнымі, растыражаванымі, “СКАРЫСТАНЫМІ”.

У тыкім выпадку, правкатараў могуць апрануць (напрыклад) у форму з прыкметамі ўкраінскіх вайскоўцаў, выплеснуць гэта інфармацыйна як падставу для вайсковых груповак РФ ля Гомеля й Магілёва раптоўна ды адначасна па камандзе перайсьці дзяржаўныя межы Беларусі з новым вітком антыўкраінскае ды ўжо антыбеларускае гістэрыі, каб апраўдаць усе свае наступныя дзеяньні па кантролю над уладай і па захопе краіны цалкам.

Падобных сцэнароў можа быць шмат, гэта адзін з найбольш цынічных і жорсткіх, таму й малаверагодных.

ЗЬВЕСТКІ ПРА ПАДРЫХТОЎКУ ДА ЧАСУ “Х” І ПАЧАТКУ НОВАЙ ФАЗЫ СПЭЦАПЭРАЦЫІ ФСБ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ (ТРАПІЛІ Ў РЭДАКЦЫЮ АД ВАРТАЙ ДАВЕРУ КРЫНІЦЫ)

Ёсьць дакладныя зьвесткі пра тое, што на дзейнасьць асобных дэструктыўна-разбуральных прарасейскіх груповак і адпаведных сетак (паўтарымся – “на кожны ўчастак у дзень выбараў у Беларусі” – верагодна, праз легалныя структуры РФ – банкі ды “Расейскія цэнтры навукі й культуры” … – гл. фота вышэй ) вылучана па 7,5 тыс. даляраў.

У Беларусі сёлета па дадзеных ЦВК – 5767 выбарчых участкаў, зь іх на тэрыторыі краіны без уліку вайсковых (13) і бальнічна-санаторных, 231, усяго – 5479 участкаў.

Гэта кажа пра тое, што агульная сума сродкаў, пераведзеных толькі на пэўны этап спэцапэрацыі РФ у Беларусі ў межах агульнага сцэнару маштабнай дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне падчас выбараў … – складае астранамічную лічбу – 41 092 500 даляраў (!?).

ШТО ДАЛЕЙ?

Што атрымаецца з усяго гэтага? Што будзе далей – убачым.

АЛЕ хочацца верыць – народ Беларусі ды адказныя за захаваньне бясьпекі, правапарадку дзяржструктуры, ворганы кіраваньня й міністэрства абароны, адказныя журналісты, рэдакцыі незалежных і дзяржаўных СМІ – грамадзтва, усе разам, асэнсуюць сваю адказнасьць за лёс нацыяі ды краіны.

Паказальнай у гэтым сэнсе стала зусім нядаўняя прамова-заклік падчас малітвы Арцыбіскупа Кандрусевіча, у якой ён заклікае ўсе складаныя пытаньні вырашаць праз узаемапавагу шляхам дыялёгу.

І сапраўды. Мы ўжо маем жывы прыклад. Ён перад нашымі вачыма – ля нашых межаў, у нашых суседзяў і сяброў …

Таму, у гэты складанейшы й вызначальны для лёсу Беларусі пэрыяд, неабходна, каб усе, ад каго яшчэ тут нешта залежыць, пастараліся быць здольнымі мабілізаваць усе свае здольнасьці й намаганьні ды найлепшым чынам выканалі свае прафэсійныя абавязкі. А калі гэта спатрэбіцца – праявілі неабходную вытрымку, мудрасьць і сілу, каб у выніку – зьберагчы краіну, адстаяць сваё.

Беларускія дзяржаўныя інтарэсы й межы – ужо сёньня патрабуюць нашай супольнай пільнай абароны.

Гэта неабходна, каб не трапіць у безвыходную пастку правакацыяў, каб сваечасова іх папярэдзіць, абезшкодзіць альбо спыніць – не дапусьціць самага важнага для кожнага з нас – страты незалежнасьці й суверэнітэту краіны.

Застанецца Беларусь – прыйдзе й магчымасьць для ейнага станоўчага супольнага пераўтварэньня. Праз сапраўдную ўзаемапавагу й дыялёг. Праз паяднаньне ў сапраўды адзіную сям’ю, беларускую нацыю – вольны й годны, моцны сваім адзінствам і прагай да свабоды эўрапейскі народ.

Алесь Вольны,

спэцыяльна для Lićviny-INFA

Фоты – Аляксей Лапіцкі,

адкрытыя інтэрнэт-крыніцы й сеціва VK

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline