Адзьдзяленьне БелГАЗПРАМбанку па вул. Пушкіна (16.10.2019г., Гомель).

У публічных месцах і арганізацыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь распаўсюд інфармацыі праз тэлеканал “Россия 24” быў і застаецца забароненым. Але, як бачым …)

У парушэньне дзейснага заканадаўства, ён трасьляваўся ў публічных месцах адзьдзяленьняў БелГазпрамБанку. Прыклад – фотафакты з адзьдзяленьня банку на вул. Пушкіна ў Гомелі.

З тлумачэньняў Міністэрства інфармацыі вынікае, што ў грамадзкім месцы паводле закону можна трансьляваць толькі дзевяць каналаў так званага «сацыяльнага пакету», сярод якіх: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5». То бок у любой банкаўскай установе, рэстарацыі ці кавярні … можа быць уключаны толькі адзін з дазволеных дзевяці.

Расейская прапаганда ў БелГАЗПРАМбанку, рэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (16.10.2019г., Гомель)

Больш за тое, канала «Россия 24» няма нават сярод 209 замежных каналаў, дазволеных для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

Натуральна, калі ў вас талерка і вы зловіце яго, ніхто вас штрафаваць не стане. Але калі вы захочаце падлучыць экран і трансляваць канал на сьцяне суседняга дома, то гэта ўжо будзе распаўсюд, і вас можна будзе прыцягнуць да адказнасьці.

Па другой частцы артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях «Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Алесь ЛЕТА, Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline