Надпіс з выпраўленай памылкаю. Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

Надпіс з выпраўленай памылкаю. Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

І гэта адбылося толькі пасьля асабістай размовы ў “выканкамаўскім кабінэце”, дзе прыйшлося нагадаць пра “непрывабны твар мясцовае ўлады”, якая ўпарта дэманструе, што ня ведае альбо не жадае ведаць ні правілаў граматыкі, ні дзяржаўнае мовы навогул.

Нават пасьля таго, як у жніўні мы паказалі, як выглядае новая шыльда з надпісам “Жодзіна Паўднёвае” на пэроне станцыі электрацыяў у Жодзіне, адказныя асобы нават не паварушыліся.

Такі надпіс, з граматычнай памылкаю ў канчатку слова “Паўднёвае”, правісеў зь лета амаль да пачатку зімы. У дадатак сам будынак станцыі ў парушэньне Закону «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» у той жа час перайменавалі ў «ЖоДИнО-ЮЖНОЕ».

ТАК ВЫГЛАДАЛІ УСЕ 4 ШЫЛЬДЫ НА ПЭРОНАХ СТАНЦЫІ “ЖОДЗІНА-ПАЎЖНЁВАЕ” ЗЬ ЛЕТА ДА ПАЧАТКУ ЗІМЫ

"Жодзіна-ПаўднёваЕ" па "новых правілах". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЕ", г.Жодзіна, лета 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? ... Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? ... Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? на пэроне станцыі. Жодзіна перадсьвяточны, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"(?) на пэроне станцыі. Жодзіна перадсьвяточны, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Толькі ў пачатку зімы надпіс на ўсіх 4-х шыльдах выправілі. І «Жодзіна-Паўднёвае» атрымала сваю законную літару “Е” у канчатку слова…

Надпіс з выпраўленай памылкаю. Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

Надпіс з выпраўленай памылкаю. Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

Правільны надпіс на пэроне з курунку "Жодзіна-Барысаў". Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

Правільны надпіс на пэроне з курунку "Жодзіна-Барысаў". Жодзіна, зіма 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі.

Выпраўлены надпіс. Пэрон станцыі з кірунку "Жодзіна-Менск". Фота - Аляксея Лапіцкага.

Выпраўлены надпіс. Пэрон станцыі з кірунку "Жодзіна-Менск". Фота - Аляксея Лапіцкага.

  • Скажам дзякуй чыноўнікам, што паклапаціліся й нарэшце выправілі адну зь відавочных недарэчнасьцяў, якія падчас перадсьвяточных абнаўленьняў раптам зьявіліся на шыльдах публічных надпісаў з назвамі вуліцаў, станцыяў, геаграфічных аб’ектаў у Жодзіне.

Бо акрамя існаваньня правілаў беларускай граматыкі ў Беларусі з 2010 году пачаў дзейнічаць закон, у адпаведнасьці зь якім, - як адзначае ў сваім адказе Менскі Аблвыканкам, - у Менскай вобласьці ўсе назвы на шыльдах пішуцца па-беларуску, а на расейскую мову дублююцца шляхам транслітарацыі (без перакладу).

Тым часам праблемы застаюцца з надпісамі на шыльдах у раскладзе руху.

Замест «ў» (”у” кароткага) на іх паўсюль надрукаваныя «у» з апострафам (гл. фота).

Замест "Ў" надрукавана нешта ..., быццам не на роднай мове. Фота - Аляксея Лапіцкага

Замест "Ў" надрукавана нешта ..., быццам не на роднай мове. Фота - Аляксея Лапіцкага

Расклад руху на станцыі "Жодзіна-Паўднёвае". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Расклад руху на станцыі "Жодзіна-Паўднёвае". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Чаму на клявіятурах ПК адказных за друкаваныя матэрыялы работнікаў дагэтуль (на 27-м годзе незалежнасьці Беларусі) адсутнічае “беларускамоўная раскладка” (?) … - ня цяжка здагадацца.

Але, чаму такую “раскладку” ня могуць альбо не жадаюць усталяваць сабе на кампутар адказныя за выраб публічных надпісаў чыноўнікі - жыхары “ІТ-краіны” Беларусі - цяжка зразумець.

  • На сёньняшні дзень, нажаль, такія ж “вынаходніцтвы” ў напісаньні “Ў”, можна сустрэць і на чыгуначных станцыях, нават, у сталіцы Беларусі, Менску  - напрыклад, на станцыі “Менск-Уходні”.

Алесь ЛЕТА
Фота – Аляксей Лапіцкі

Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline