Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Ух, дарожкі! Гомель, вул. "Савецкая". Фота - Аляксей Лапіцкі

Так здарылася, што вуліца «Савецкая» ў Гомелі самая, што ні на ёсць цэнтральная - на роўных з праспэктамі Леніна ды Перамогі. І на ёй, як вядома, раз-пораз назіраюцца сапраўдныя “пліткавыя” аўралы, як гэта было перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі.

Але парадокс у тым, што ня кожны пешаход зможа прайсьціся па той жа “Савецкай”, каб ні вылаяцца альбо з зайздрасьцю ні ўзгадаць пра ходнікі Менску, Вільні альбо нават (у апошні час асабліва) пра цэнтральныя вуліцы такіх малых гарадоў Беларусі, як Жодзіна.

На вул. "Савецкай" у Гомелі. Фота - А.Лапіцкага

На вул. "Савецкай" у Гомелі. Фота - А.Лапіцкага

Кароткае, але паказальнае ВІДЭА зь бліц-апытаньнем мінакоў па вуліцы «Савецкай» у раёне «Старога Аэрадрому» -

можна паглядзець тут:

Уж, дарожкі! Гомель, вул. "Савецкая", раён "Старога Аэрадрому". Фота - Аляксей Лапіцкі

Ух, дарожкі! Гомель, вул. "Савецкая", раён "Старога Аэрадрому". Фота - Аляксей Лапіцкі

Сорамна прызнацца, але на гэтай самай цэнтральнай з усіх цэнтральных вуліцаў у горадзе над Сожам сапраўды ёсць месцы, на якіх гарадзкія службы, відавочна, пастаянна эканомяць. Яно й зразумела - высокія чыноўнікі сюды не заяжджаюць. А пра камфорт і здароўе простых грамадзянаў, рабацяг ці пэнсыянэраў, тут звычайна ўзгадваюць выключна на словах ды, у асноўным, у перадвыбарчы пэрыяд.

Ух, дарожкі! Вуліца "Савецкая" на "Старым Аэрадроме". Фота - А.Лапіцкага

Ух, дарожкі! Вуліца "Савецкая" на "Старым Аэрадроме". А "гэта" таксама тут фарбавалі вапнай?! Фота - Аляксей Лапіцкі

Вул. "Савецкая", "Стары Аэрадром", Гомель, 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі

Вул. "Савецкая", "Стары Аэрадром", Гомель, 2018. Фота - Аляксей Лапіцкі

Гараджанка, Алена Гурчанава:

- Калі вось гэта ўсё, вядома, не зьяўляецца нейкай гомельскай архітэктурнай альбо культурна-гістарычнай славутасьцю, - смяецца, - то сытуацыю неабходна тэрмінова выпраўляць. Хадзіць немагчыма. Выгляд ходнікаў тут жудасны, небясьпека атрыманьня траўмы павышаная - для пажылых людзей і малых дзяцей асабліва, - адразу ж адзначае гамяльчанка. - Вунь бачыце, пажылы мужчына, як толькі падыйшоў да гэтых калдобінаў, нават спыніўся, быццам перад нейкай забароненай рысаю. Вельмі паказальна - пастаяў, паглядзеў, падумаў і далей не пайшоў. Разгарнуўся на 180 і пайшоў назад.

Алена Гурчанава падчас размовы. Фота - Алякей Лапіцкі

Алена Гурчанава падчас размовы. Фота - Алякей Лапіцкі

Быць альбо ня быць? Пэнсыянэр прыпыніўся, паглядзеў, падумаў ды так і не пайшоў далей. Фота - Аляксея Лапіцкага

А.В .:

- Інтуітыўна, вядома ж, гэта ў яго атрымалася. Але вельмі показальна - цэлая «пратэстная дэманстрацыя» - ілюстрацыя таго, пра што гаворым!

Алена:

- Хадзіць тут сапраўды вельмі нязручна. Даўно пара гарадзкому кіраўніцтву убачыць праблемы ня толькі ў цэнтры гораду. Ўбачыць і заняцца іх вырашэньнем. Вельмі гэтага б хацелася.

- Многія мінакі абыходзяць гэтыя вельмі нязручныя і траўманебясьпечныя месцы. Магчыма, насамрэч, прыйшоў час адказным службам зрабіць адпаведныя высновы й прывесьці гэтыя ходнікі ў парадак, - заўважае маладая пара на нашае пытаньне, чаму хлопец зь дзяўчынаю вырашылі абыйсьці ўчастак з пашкоджанай пліткаю.

Алесь Вольны
Фота, відэа - Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline