Вул. Цімафеенкі ў Гомелі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Вул. Цімафеенкі ў Гомелі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратэст жыхароў вуліцы Цімафеенкі супраць пераўсталёўкі электра-лічыльнікаў за свой кошт прынёс станоўчыя вынікі.

Раней мы паведамлялі пра пратэст жыхароў дома 22 па вул.Цімафеенкі ў раёне «Старога Аэрадрому», якія запатрабавалі ад камунальнікаў спыніць «экспэрымент» па замене электра-лічыльнікаў на электронныя за кошт сродкаў грамадзянаў.Тады, праз 1 месяц пасьля калектыўнага звароту ў КЖРЭУП «Чыгуначнае» і ўжо на 2-гі дзень пасьля абскарджаньня атрыманага адказу ў разнастайныя вышэйшыя інстанцыі, камунальнікі адступілі ад сваіх першапачатковых патрабаваньняў у доме 24 па вуліцы Кожара, які быў таксама ўзгаданы ў скарзе. У тэрміновым парадку тут, за 1 дзень (нават без папярэдняй замены старых электрашчытавых на лесьвічных пляцоўках) Гомельскі «Энэргазбыт» усталяваў электра-лічыльнікі бясплатна.

Тым часам, у доме 22 па вуліцы Цімафеенкі камунальнікі адмовіліся ад рэалізацыі сваіх пагрозаў у выглядзе санкцыяў - бытавым абанэнтам у канцы чэрвеня тут не сталі падвышаць тарыф на аплату за электраэнэргію да 100% ад эканамічна абгрунтаванага, як гэта было абяцана зрабіць у дачыненьні да ўсіх, хто адмовіцца падпісаць новую дамову з камунальнікамі і заплаціць па 117.77 BYN за пераўсталёўку існуючых індукцыйных электра-лічыльнікаў на электронныя.

І вось цяпер - заяўнікі з вуліцы Цімафеенкі дамагліся поўнага вяртаньня зьнятых кантрольных плёмбаў з электра-лічыльнікаў на свае месцы для перакладу дадзеных прыбораў з «безуліковага» зноў у рэжым «камэрцыйнага ўліку» спажыванай электраэнэргіі.

Плёмбы Гомельскага "Энэргазбыту" зноў на лічыльніках. Фота - Аляксея Лапіцкага.

Плёмбы Гомельскага "Энэргазбыту" зноў на электра-лічыльніках. Фота - Аляксея Лапіцкага.

Рабонікі гомельскага «Энэргазбыту» вярнулі назад на ўсе існуючыя індукцыйныя электра-лічыльнікі бытавых абанэнтаў у гэтым доме свае кантрольныя плёмбы, якія былі зьнятыя імі ж яшчэ ў сярэдзіне сакавіка 2018 году па спэцыяльным запыце з КЖРЭУП «Чыгуначнае».

Пры гэтым, на зададзеныя жыхарамі пытаньні ад электрыкаў быў атрыманы адказ аб тым, што ўстаноўка электронных электра-лічыльнікаў у доме22 па вуліцы Цімафеенкі ў далейшым будзе праведзеная плянава і бясплатна - у поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі дзейснай дзяржаўнай праграмы па стварэньні ў краіне да 2023 году аўтаматызаванай сыстэмы кантролю і ўліку электрычнай энэргіі, АСКУЭ.

Адзін з актыўных удзельнікаў калектыўнага звароту, пэнсіянэр Чыгрынец В.М., якому ў сілу настойлівасьці камунальнікаў і адпісак з высокіх інстанцыяў на ягоныя ўласныя звароты таксама мусіў падпісаць дамову з КЖРЭУП «Чыгуначнае» па аплаце пераўсталёўкі электра-лічыльнікаў, у сувязі з вяртаньнем плёмбаў на месца тлумачыць:

- Аляксею Лапіцкаму вялікі дзякуй. Хоць з цяжкасьцю ў гэта ўжо верылася, але ўсё атрымалася. Малайчына. Я асабіста размаўляў з работнікамі «Гомельэнэрга», якія зьдзяйсьнялі вяртаньне плёмбаў на месца. Яны пацьвердзілі, што ўсталёўка новых прыбораў нам будзе праведзеная ў пэрыяд да 2023 году бясплатна. Так што, для нас, пэнсіянэраў, зьнікла яшчэ адна праблема і зусім неабгрунтаваны артыкул выдаткаў.

Такім чынам, можна канстатаваць, што жыхарам яшчэ аднаго дома на «Старым аэрадроме» ўдалося адстаяць свае правы і законныя інтарэсы і не ўдзельнічаць у сумніўным «эксперыменце» камунальнікаў.

Кантрольныя плёмбы на працуючыя прыборы камэрцыйнага ўліку электраэнергіі людзям вярнулі назад. І ніякіх стоадсоткавых тарыфаў на спажываную электраэнэргію за гэты, так званы «безуліковы пэрыяд», не ўводзілі.

P/S

КЖРЭУП «Чыгуначнае» ў чарговы раз вымушана адмовілася ад сваіх плянаў і сумнеўнай практыкі папаўненьня ўласнага бюджэту за кошт атрыманьня дадатковых сродкаў ад жыхароў рамантаваных старых шматпавярховікаў (ШЖД), бытавых абанэнтаў «Энэргазбыту».

Аднак, з-за малой актыўнасьці кантралюючых службаў і бязьдзейнасьці ў такіх сытуацыях праваахоўных ворганаў, пракуратуры й СК горада Гомеля, для іншых аб’ектаў «капітальнага рамонту інжынэрных сетак» - дадзеная тэма да гэтага часу застаецца адкрытай.

Паўтарэньне падобнай практыкі магчымае пры пэўнай накіраванасьці наяўнага ў ЖКГ адміністрацыйнага рэсурсу, малой праўнай інфармаванасьці як жыхароў ШЖД, гэтак і асобных чыноўнікаў адносна сфэры прымяненьня палажэньняў новага Жыльлёвага Кодэксу, а таксама односна рэалізуемай у краіне з 2006 году (бясплатнай для бытавых абанэнтаў ШЖД) дзяржпраграмы па мадэрнізацыі сродкаў кантролю ды ўліку спажыванай электраэнэргіі пры стварэньні ў краіне АСКУЭ.

ДАДАТКІ:

Паведамленьне з Гомельскага гарвыканкаму пра вяртаньне кантрольных плёмбаў на дзейсныя электра-лічыльнікі.

Алесь Вольны
Фота, дакументы - Аляксея Лапіцкага

Паводле гомельскага сайту “Моцныя Навіны”

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline