"Жодзіна-ПаўднёваЕ" па "новых правілах". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЕ" па "новых правілах"? Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Моўныя пытаньні ў Жодзіне дагэтуль не вырашаныя на карысьць патрабаваньняў беларускага заканадаўства і правілаў граматыкі.

Станцыю электрацыі «Жодзіна-Паўднёвае» у парушэньне Закона «Аб назвах гэаграфічных аб’ектаў» перайменавалі ў «Жодино-Южное».

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Акрамя таго, на гэтай жа станцыі, на ейных плятформах, зьявіліся новыя доказы альбо безадказнай неахайнасьці, альбо звычайнай моўнай непісьменнасьці, альбо … (!?)

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? ... Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? ... Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Як бачна, шыльды зь беларускамоўнымі назвамі станцыі аформленыя тут з памылкамі ў канчатках. Замест «Жодзіна-ПаўднёваЕ» на пэронах зьявіліся вялікія стацыянарныя надпісы «Жодзіна-ПаўднёваЯ».

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? на пэроне станцыі. Жодзіна перадсьвяточны, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

"Жодзіна-ПаўднёваЯ"? на пэроне станцыі. Жодзіна перадсьвяточны, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

І гэтым, напэўна, мог скончыцца зьдзек з нормаў права і правілаў граматыкі.

Але ў самім памяшканьні станцыі, верагодна, тыя ж самыя «гарадзкія дызайнэры» прымацавалі на дзіва правільна аформленую дошку для раскладу руху электрацыяў, на якую, аднак, павесілі надпісы, у якіх замест «ў» (”у” кароткага) паўсюль надрукавалі «у» з апострафам (гл. фота). Як гэтую літару называюць і праз які шрыфт яе надрукавалі - асобнае пытаньне.

Замест "Ў" надрукавана нешта ..., быццам не на роднай мове. Фота - Аляксея Лапіцкага

Замест "Ў" надрукавана нешта ..., быццам не на роднай мове. Фота - Аляксея Лапіцкага

Расклад руху на станцыі "Жодзіна-Паўднёвае". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Расклад руху на станцыі "Жодзіна-Паўднёвае". Жодзіна, 2018. Фота - Аляксея Лапіцкага

Да ўсяго гэтага можна дадаць абнаўленьне вывесак з назвамі вуліцаў на дамах горада, якое праведзена асэнсавана з парушэньнем заканадаўства.

А ў амаль падрыхтаванай да сьвяткаваньняў новай частцы горада адзіную беларускамоўную шыльду з назвай вуліцы па-беларуску зрабілі толькі з аднаго боку аднаго дома 3 па праспэкце Ф.Скарыны ды, увага, на гаўбцы (балконе) кватэры заяўніка (гл. фота ніжэй), які ў сваім звароце прасіў улады выконваць патрабаваньні адпаведнага беларускага закону.

Хто і што такім чынам хоча данесьці да гараджанаў ці беларускай супольнасьці? І ці насамрэч гэты мэсыдж адрасаваны беларусам?

Аднак, у гэтым, думаецца, няма нічога ні прыгожага, ні законнага ні, тым больш, сьвяточнага. Ці не так?

Алесь ЛЕТА
Фота – Аляксея Лапіцкага

Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline