У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

Пры замене электра-лічыльнікаў на новыя, электронныя, бытавым абанэнтам у жылых шматпавярхоўках, часам, як гэта адбываецца сёньня ў Гомелі, узьнікаюць сур’ёзныя праблемы і канфліктныя сытуацыі. Але ў Менску, Жодзіне й Барысаве, да прыкладу, усё робіцца строга па нормах дзейснага заканадаўства без якіх-небудзь злоўжываньняў. Праваабаронцы зрабілі спэцыяльны запыт у Барысаўскі “Энэргазбыт”. Што ў выніку яны атрымалі?

Вядома, што адмоўныя прыклады існуюць у Гомелі, дзе чыноўнікі сыстэмы ЖКГ, спасылаючыся на арт. 97 новага Жыльлёвага Кодэксу, уведзенага з 01.03.2013, ігнаруючы часовыя межы дзеяньня нормаў новага ЖК, тлумачэньні Мінэнэрга ды існуючую станоўчую практыку, - мэтанакіравана й настойліва патрабуюць ад жыхароў аплаты за пераўсталёўку электра-лічыльнікаў падчас капрамонтаў у іхных шматпавярховых жылых дамах (ШЖД).

І гэта ўсё робіцца, ня гледзячы на тое, што людзі пратэстуюць, а мадэрнізацыя сродкаў уліку электрычнай энэргіі з стварэньнем АСКУЭ да 2023 году па ўсёй краіне праводзіцца плянава і для бытавых абанэнтаў - БЯСПЛАТНА.

Каб даведацца, якімі нормамі й дакумэнтамі карыстаюцца лідары выкананьня разглядаемай дзяржпраграмы, якія не ствараюць праблемаў для спажыўцоў жыльлёва-камунальных паслугаў, мы зьвярнуліся ў тыя арганізацыі, якія працуюць без падобных на “гомельскі экспэрымэнт” парушэньняў і канфліктаў.

Дапамаглі нам у гэтым праваабаронцы, юрысты Аляксей Лапіцкі (г.Жодзіна) ды Алег Мацкевіч (г.Барысаў).

Першы непасрэдна сутыкнуўся з праблемаю ў горадзе Гомелі ды распачаў дзеяньні па калектыўным адстойваньні правоў жыхароў, пра якія пачалі пісаць “Моцныя Навіны”, але (пры гэтым) мае перад уласнымі вачыма станоўчы  досьвед з горада Жодзіна. А другі, назіраючы за канфліктнай сытуацыяй, - зьяўляецца сьведкам выключна пазытыўнага і паказальнага для гомельскай сытуацыі прыкладу бясплатнай замены электра-лічыльнікаў пры стварэньні АСКУЭ менавіта падчас капрамонту ў шматпавярховым жылым доме (ШЖД).

Юрыст і праваабаронца з г.Барысава, Алег Мацкевіч. Фота - Аляксея Лапіцкага

У выніку, на запыт праваабаронцаў ад імя Алега Мацкевіча у Барысаўскае адзьдзяленьне “Энэргазбыту” з просьбай патлумачыць і пракамэнтаваць вызначальныя для разуменьня сытуацыі рэчы па замене электра-лічыльнікаў, а таксама сытуацыю з назіраемай рознай практыкай па краіне … - быў атрыманы вось такі афіцыйны адказ з Барысаўскага «Энэргазбыту» РУП «Мінскэнэрга» (дадаткова гл. дакумэнты ў дадатку).

Начальнік Барысаўскай філіі Энэргазбыту, Сабадаш Г.А., у сваім адказе адзначыў літаральна наступнае:

Па вашым адрасе пражываньня замена індукцыйных лічыльнікаў электрычнай энэргіі на электронныя праведзена падчас капрамонту дома, а таксама пасьпяхова ўведзена ў эксплюатацыю аўтаматызаваная сыстэма кантролю і ўліку электраэнэргіі.

З адказу вынікае, што ўсе “адзьдзяленьні РУП “Белэнэрга” ў сваёй дзейнасьці па замене электра-лічыльнікаў карыстаюцца спэцыяльна распрацаванай ГПА “Белэнэрга” Праграмай мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энэргіі да 2023 году, зацьверджанай 28.09.2015г. першым намесьнікам гендырэктара - галоўным інжынэрам А.В. Сіваком“.

Нам. гендырэктара ГПА "Белэнэрга" Сівак А.В., 2015г.

Нам. гендырэктара ГПА "Белэнэрга" Сівак А.В., 2015г.

Адзначаецца, што дадзеная спэцыяльна распрацаваная РУП “Белэнэрга” Праграма ўтрымлівае плян па замене электра-лічыльнікаў да 2013 году і

“прадугледжвае выкананьне адзначаных мерапрыемстваў за кошт сродкаў РУП “Мінскэнэрга”, якія штогод улічваюцца пры фармаваньні тарыфаў на электрычную энэргію ў складзе выдаткаў на рамонтна-эксплюатацыйнае абслугоўваньне”.

У адказе афіцыйна пацьвярджаецца, што на бясплатнай аснове выконваюцца работы па замене электра-лічыльнікаў пры стварэньні АСКУЭ для ўсіх бытавых абанэнтаў жылых дамоў, прыборы ўліку электрычнай энергіі якіх знаходзяцца на балансе, то бок - на пастаянным бясплатным абслугоўваньні ды камэрцыйным выкарыстаньні энергазабесьпячальнай арганізацыяй.

ВЫСНОВЫ

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:

Існуючая пазытыўная практыка ў гарадах Беларусі, дзе праблем з рэалізацыяй разглядаемай дзяржпраграмы не ўзнікае, у тым ліку адносна шматкватэрных жылых дамоў (ШЖД), у якіх праводзяцца капрамонты, - у чарговы раз даказвае наяўнасьць наўмысных альбо памылковых інтэрпрэтацыяў заканадаўства, пры якіх прадстаўнікі адказных арганізацыяў ЖКГ і «Энэргазбыту» у Гомелі парушаюць дзейснае закандаўства і адпаведную Праграму РУП «Белэнэрга». У выніку ў рэгіёне зьяўляюцца шматлікія канфлікты й праблемы, нарастае незадаволенасьць грамадзянаў адпаведнымі органамі ўлады. І гэта – натуральная рэакцыя на назіраемую тут адмоўную практыку, пры якой бытавых абанэнтаў, жыхароў ШЖД, прымушаюць за ўласны кошт аплачваць рэалізацыю дадзенай дзяржпраграмы па мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энэргіі пры стварэньні АСКУЭ.

ДАДАТКІ:

1) Запыт Алега Мацкевіча ў філію Барысаўскага «Энэргазбыту» РУП «Мінскэнэрга» (PDF-файл, 33,5 Kb)

2) Адказ начальніка Барысаўскага «Энэргазбыту» РУП «Мінскэнэрга (JPG-файл, 204 Kb)

а

Алесь ЛЕТА

Фоты (акрамя афіцыйнай) - Аляксей Лапіцкі


Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс" |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline