
Прадстаўнікі адказных аргнізацыяў на аўто зьяжджаюць па "паўвекавой лужыне" пасьля інспэкцыі недаробкаў у жылым шматпавярховіку, які яны "капітальна адрамантавалі". Фота - Аляксея Лапіцкага
Капрамонт па замене інжынэрных сетак у жылым доме па вуліцы Цімафеенкі “завершаны” з эканоміяй сродкаў. Жыхары-плацельшчыкі - пратэстуюць супраць такой «завяршонкі».
Пра фармальнае завяршэньне рамонтных работ камунальнікі маглі заявіць даўно. Бо рамонтныя брыгады будаўнікоў сыйшлі з аб’екту больш за 2 месяцы таму. А па тым, як паводзяць сябе пасьля гэтага прадстаўнікі «заказчыка» і падрадчыка з жыхарамі, можна было б падумаць, што працы па ўказаным праекце (№1-68КP-16) імі цалкам выкананы.
Але, факты (гл. фоты) кажуць пра адваротнае. Дом № 22 па вуліцы Цімафеенкі на «Старым аэрадроме” ня вельмі то падобны на цалкам адрамантаваны й прыдатны для далейшага камфортнага пражываньня (калі яшчэ ўлічыць, што там пакінута ў падвале).

Разьмеркавальны электрашчыт на доме пасьля капрамонту (замены) інжынэрных сетак. Фота - Аляксея Лапіцкага
Тым больш, што некаторыя запраектаваныя віды рамонтных работ, як сьцвярджаюць відавочцы (гл. фотакопіі праектных дакумэнтаў), тут нават не пачыналіся.

Фотакопія пляна ўладкаваньня падлогі ў падвале па праекце рамонту дома №22 па вул. Цімафеенкі - тып падлогі ў памяшканінях падвала пад нумарам 15 (агульныя падвальныя праходы), дзе павінна была ўкладвацца бэтонная падлога таўшчынёю 100 мм. Фота - Аляксея Лапіцкага

Фотакопія з праекту капрамонту сетак у доме №22 па вул. Цімафеенкі як абвяржэньне сьцьверджаньняў прадстаўніка тэхнагляду КЖРЭУП "Чыгуначнае" (слушай- аўдыёзапіс №1). На здымку відаць наяўнасьць запраектаваных работ па ямачным рамонце міжлесьвічных пляцовак у пад'ездах на дадзеным аб'екце. Фота - Аляксея Лапіцкага

Фрагмэнт тлумачальнай запіскі праекта капрамонту па замене сетак у доме №22 па вул. Цімафеенкі, з якога відаць, што "рамонт бэонного пакрыцьця пляцовак у лесьвічных клетках" у доме запраектаваны, а таксама адзначана неабходнасьць апрацоўкі плямаў цвілі й карозіі ў пад'ездах, што з'яўляецца абвяржэньнем пазыцыі тэхнагляду КЖРЭУП "Чыгуначнае" пра тое, што ўсе работы па пад'ездах у доме - павінны выконваць самі жыхары (слухай - аўдыёзапіс №1) - p/s: пазнакі ў дакумэнце арыгінальныя, яны прысутнічалі пры азнаямленьні з дакумэнтацыяй. Фота - Аляксея Лапіцкага

Фрагмэнт праектнай дакумэнтацыі, зь якога бачныя запланаваныя аб'ёмы работ з ужываньнем супрацьгрыбковай пранікальнай грунтоўкі Cerezit 99 CT для лячэньня месцаў карозіі ў пад'ездах, кватэрах, падвале (нічога з гэтага ў доме не зроблена і ня прызнаецца тэхнаглядпм выканаўцы неабходным для выкананьня). Фота - Аляксея Лапіцкага
Пра факты невыкананьня неабходных рамонтных работ, указаных у рэалізаваным праекце, настойваюць жыхары дома ды актывісты, заяўнікі. Пры гэтым, яны спасылаюцца на афіцыйную праектную дакумэнтацыю, зь якой у свой час азнаёміўся заяўнік і праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

Стомлены ад "змаганьня з капрамонтам" адзін з жыхароў дома №22 па вул. Цімафеенкі на фоне іржавай электраскрыні. Фота - Аляксея Лапіцкага
Аднак, у прадстаўніка «выканаўцаў», Шашкова А.В., які ў якасьці інжынэра па тэхнаглядзе арганізацыі-заказчыка (КЖРЭУП «Чыгуначнае») абавязаны ажыцьцяўляць непасрэдны кантроль за выкананьнем праекту й патрабаваць якаснага выкананьня рамонтных работ ад падрадчыка, - заўвагі рамонтнікам па невыкананьні запраектаваных работ, пазначаных у дакумэнтах, адсутнічаюць.
Больш за тое, на прад’яўленыя жыхарамі дома заўвагі, ён адказвае, што «такіх работ у праекце няма» альбо: «вы павінны ўсё гэта рабіць самі». І гэта заяўляецца адказнай асобаю КЖРЭУП жыхарам, якія спраўна плацілі за капрамонты 48 гадоў, але так і не ўбачылі ніводнага паўнавартаснага капрамонту ў сваёй панэльнай шматпавярхоўцы.
Аўдыё адказаў Шашкова А.В. на пытаньні заяўніка пры інспэкцыі дома № 22 па вул. Цімафеенкі ў прысутнасьці галоўнага інжынэра падрадчыка, якімі ён адмаўляе наяўнасьць названых работ у праекце ды неабходнасьць іхнага выкананьня за дадатковыя сродкі спажыўцоў
Адзін з заяўнікоў па фактах адступленьняў ад праекту, праваабаронца Аляксей Лапіцкі, у гэтай сувязі адзначае, што яму даводзіцца даказваць наяўнасьць у праекце дадзеных работ і іх невыкананьне падрадчыкам літаральна з «фота-копіямі дакумэнтаў у руках», бо прадстаўнік заказчыка, выканаўца праекту, усё адмаўляе.
Аўдыё прадстаўленьня фотакопіі дакумэнтальнага пацьверджаньня пра невыкананьне работ па вырабе бетоннай падлогі таўшчынёю ў 100 мм у памяшканьнях агульных праходаў падвала дома № 22 па вул. Цімафеенкі
Цікава, але тым часам стала вядома пра атрыманьне заказчыкам (КЖРЭУП «Чыгуначнае) і падраднай арганізацыяй значнай «эканоміі» па дадзеным доме.
Аўдыё прадстаўніцы заказчыка пра эканомію сродкаў на аб’екце
З прычыны чаго і па якіх пазыцыях ўтварылася дадзеная эканомія, якой ейны аб’ём і куды будуць накіраваныя зэканомленыя сродкі, яшчэ прыйдзецца высьветліць.

Адна зь не адрамантаваных міжлествічных пляцовак, адносна якой прадстаўнік тэхнагляду КЖРЭУП "Чыгуначнае" заявіў (слухай аўдыё) пра адсутнасьць у праекце такіх работ. Фота - Аляксея Лапіцкага

Фрагмэнт сьцяны на 1-м паверсе пад'езда №7 дома №22 па вул. Цімафеенкі. Дадзеныя аздобныя працы ўскладаюцца на жыхароў, спажыўцоў-плацельшчыкаў. Фота - Аляксея Лапіцкага

Яшчэ адзін характэрны прыклад адной з выбоінаў на лесьвічных пляцоўках (першы паверх, пад'езд №7, насупраць кв. 90 у доме па вул. Цімафеенкі, 22). Фота - Аляксея Лапіцкага

Прыклады месцаў у агульных праходах падвала дома №22 па вул. Цімафеенкі, дзе па праекце (у праекце глядзі тып падлогі падвала пад нумарам 15) павінна была ўкладацца бетонная падлога таўшчынёю ў 100 мм, а засталася зямля з рэдкімі выключэньнямі ў выглядзе вузкіх палосак з бэтону. Фота - Аляксея Лапіцкага
Жыхары дома як плацельшчыкі па праекце ды спажыўцы жыльлёва-камунальных паслугаў маюць права ведаць ня толькі агульны кошт праекту, але й кантраляваць, куды ў далейшым у выпадку атрыманай «эканоміі» накіроўваюцца іхныя сродкі.
Мы будзем сачыць за сытуацыяй і разам з “Моцнымі Навінамі” горада Гомеля праінфармуем чытача пра атрыманыя вынікі.
Алесь Вольны
Фота, аўдыё - Аляксей Лапіцкі
Паводле Gomel.today падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA