Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Гомельскае ЖКГ працягвае зьдзіўляць і шакаваць назіральнікаў сваімі дзеяньнямі ды бязьдзеяньнем. Як паведамляюць “Моцныя Навіны” гомельскія будаўнікі пры капрамонце ў падвале аднаго з дамоў на “Старым аэрадроме” знайшлі НЕШТА, ад чаго ім стала кепска …

У доме 22 па вул. Цімафеенкі рамонт ужо завершаны - будаўнікі каля 2 месяцаў таму пераехалі на дом 24 па вул. Кожара, але дарабіць усё з розумам і па праекце, а таксама прыбраць за сабою, як бачна, забыліся.

Трэці месяц заказчык і падрадчык тут вырашаюць пытанне, хто ж павінен і ў нарэшце прыбярэ з будаўнічай пляцоўкі на аб’екце «Капітальны рамонт (замена) інжынерных сетак дома №22 па вул. Цімафеенкі» у склепе, дзе яшчэ ў траўні 2018 працягвалі свае работы сантэхнікі ды энэргетыкі ад падраднай арганізацыі.

Працягваючы наскрозь (праз адкрытыя адрыны) трубы ацяпленьня, рабочыя натыкаліся на вось такія сюрпрызы (гл. фоты). Пасьля чаго некаторым зь іх станавілася вельмі дрэнна.

Горы лому і смецця ад разбураных сцен, выкінутых з адкрытых і вычышчаных для вытворчасці работ хлявоў, нічыйных дошак і трупаў жывёл

Горы лому і смецьця ад разбураных перагародак, выкінутых з адкрытых і вычышчаных для вытворчасьці работ адрынаў, нічыйных дошак і трупаў жывёлаў

Пасьля спэцыяльнага звароту і прыходу 25.05.2018 прадстаўніцаў з кіраўніцтва ЖЭУ-13, якія на свае вочы пераканаліся ў важкасьці прысутных у склепе аргумэнтаў (слухай аўдыё-доказы - здась), мумію «здохлага ката» прыбралі з склепа праз 1 дзень.

Запіс ўваходу 25.05.2018 у склеп і рэакцыі на ўбачанае з боку 2-х прадстаўніцаў кіраўніцтва ЖЭУ-13, аднаго “пацярпелага» ад «сустрэчы з … катом» - працоўнага падраднай арганізацыі, а таксама заяўніка, праваабаронцы Аляксея Лапіцкага - слухац ТУТ.

Але праблему з будаўнічым ломам і сьмецьцем, а таксама дэфэктамі й недаробкамі па праекце - спэцыялісты эксплюатацыйнай арганізацыі-заказчыка па рамонтна-будаўнічых работах разам з арганізацыяй-падрадчыкам - дагэтуль самастойна вырашыць ня могуць.

За гэты час у падвале ўжо двойчы спрабавалі вытруціць выяўленых там блох.

Чаго яшчэ не выявілі ў летнім гомельскім падвальчыку ў спальным раёнчыку на «Старым аэрадроме» прадстаўнікі гомельскай санстанцыі - не вядома.

Але ясна, што калі такое становішча захаваецца яшчэ даўжэй, то рассаднікам якой-небудзь хваробы дадзеная “замарожаная будаўнічая пляцоўка” у хуткім часе, цалкам вызначана, можа стаць.

У той жа час, дзіўна, але мы зусім не прадбачылі, што менавіта вось так могуць выглядаць дапаможныя памяшканьні шматкватэрнага жылога дома, якія адносяцца да сфэры балансавай прыналежнасьці ды эксплюатацыйнай адказнасьці камунальных службаў і падрадчыка па рамонтных работах, падчас і пасьля рамонту.

Праведзеныя трубы не па цэнтры праходу - дзверы хлявоў ўпіраюцца ў іх - адны адкрыты і закоинены, іншыя не адкрыць (дэфект «выпраўляецца» больш за 3-х месяцаў).

Трубы, праведзеныя не па цэнтры праходу - дзьверы адрынаў упіраюцца ў іх - адны адчыненые не зачыняюцца, другія - не адчыніць (дэфект «выпраўляўся» больш за 3-ы месяца).

У адпаведнасьці з заканадаўствам і дамовамі на вытворчасьць рамонтных работ належны санітарны стан і ўборку дадзеных памяшканьняў і адпаведнай рамонтна-будаўнічай пляцоўкі па рэалізуемым праекце павінны забясьпечваць як службы ЖКГ (у ходзе эксплюатацыі), гэтак і арганізацыя-падрадчык (у ходзе вытворчасьці работ).

Калі ж гэтыя суб’екты “гаспадараньня» змогуць, нарэшце, падзяліць … (не ўзгадваючы пра «дохлага ката») сфэры сваёй непасрэднай адказнасьці й дамовіцца, а жыхары дома пасьля такога вось «капрамонту» бясьпечна зайсьці ў свае склепы і выкарыстоўваць па прызначэньні свае падсобныя памяшканьні?

Алесь Вольны
Фота, аўдыё - Аляксея Лапіцкага

Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 21.07.18 00:39 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 31.07.18 16:27: Гомель: як у горадзе над Сожам робяцца капрамонты ў шматкватэрных жылых дамах грамадзянаў … (фоты, аўдыё, дакумэнты) | Жодзінскі Інфармац [ ]

    [...] камфортнага пражываньня (калі яшчэ ўлічыць, што там пакінута ў [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline