Пасьля скаргі аб парушэньнях Закона «Аб найменьнях гэаграфічных аб’ектаў» (далей - Закон) у Жодзіне, якія адбываюцца падчас замены старых шыльдаў з назвамі вуліцаў на новыя цалкам па-расейску, улады паабяцалі выпраўляць сытуацыю, але надта дзіўным чынам …

Сапраўды, у сваім адказе ад 24.05.2018 першы намесьнік старшыні жодзінскага гарвыканкаму, Сяргей Конан, паабяцаў, а ГП “ЖодзінаЖылЦеплаСэрвіс” да 01.06.2018 павесіў шыльду з беларускамоўнай назваю вуліцы - наўпрост на гаўбцы (на балконе) кватэры заяўніка (гл. фоты).

Пры гэтым, зь іншага боку на доме нічога не зьмянялі - там застаўся адзін вялікі надпіс па-расейску.

Такім чынам, падобнае выкананьне абяцаньня выглядае, як зьдзек над заяўніком, Законам і беларускай моваю.

P.S.

У гэтай кватэры па пр. Ф.Скарыны, 3 да ліквідацыі афіцыйнага статусу ў 2005 годзе з-за забароны Мінюстам месцазнаходжаньня офісаў грамадзкіх арганізацыяў у памяшканьнях жыльлёвага фонду, - знаходзілася афіцыная штабкватэра Жодзінскай гарадзкой арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны”.

Разам з тым, ня гледзячы на адказ зь Менаблвыканкаму ад 25.05.2018 пра тое, што

“найменьні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову” і такая практыка ў адпаведнасьці з Законам вызначана для гарадоў і населеных пунктаў Менскай вобласьці

- жодзінскія службы (быццам бы іх гэта не датычыцца) ужо пасьля дадзенага адказу памянялі беларускую назву на будынку станцыі “Жодзіна-Паўднёвае” на расейскамоўную “Жодино-Южное” і такім чынам цалкам завернышылі русыфікацыю назваў у гэтай часты гораду.

prskr_adkazkonan_adzn1_

Такія дзеяньні ў адказ на скаргу, якая ўтрымлівала патрабаваньне выконваць Закон, выглядаюць дастаткова дзіўнымі. Яны самі па сабе шмат пра што кажуць.

Гэтае пасланьне жодзінскіх чыноўнікаў прачытаць можна па-рознаму. Але сутнасьць яго дастаткова зразумелая, і яна, нажаль, - не на карысьць беларускай мовы, ейных нозьбітаў, не на карысьць беларускага закандаўства і дастаткова ясна выказанай пазыцыі абласной выканаўчай улады зь Менску.

У выніку, у кантэксьце двух дадзеных фактаў напрошваюцца, як мінімум, тры пытаньні:

1) “Ці мусіць працаваць у Жодзіне дзейсны беларускі Закон і практыка беларускай сталіцы, Менску, да якога горад машынабудаўнікоў наўпрост падпарадкаваны?”

2) “Хто будзе адказваць і ці будзе навогул за наўмысна-неправамернае скарыстаньне сродкаў і парушэньні заканадаўства?”

3) “Ці не зьяўляюцца падобныя ўчынкі выклікам і непавагаю як да беларускай мовы, гэтак і да ейных канкрэтных нозьбіраў непасрэдна ў Жодзіне, а такама ў беларускай сталіцы?”

Алесь Вольны

Фоты: Аляксей Лапіцкі

Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 16.07.18 01:28 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 08.08.18 01:07: Жодзіна ўзмоцнена рыхтуецца сустрэць сваё 55-годзьдзе … Усё цудоўна, але некаторыя «недарэчнасьці» не дадаюць сьвяточнага настрою (фота [ ]

    [...] боку аднаго дома №3 па праспэкце Ф.Скарыны ды, увага, на гаўбцы (балконе) кватэры заяўніка (гл. фота ніжэй), які ў сваім звароце прасіў улады [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline