Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У доме №22 па вул. Кожара тэрмінова ўсталявалі новыя электра-лічыльнікі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Доме №24 па вул. Кожара, дзе падчас рамонту тэрмінова й бясплатна ўсталявалі новыя электра-лічыльнікі. Фота Аляксея Лапіцкага.

На настуны ж дзень пасьля скаргаў жыхароў вуліцы Цімафеенкі адразу ў розныя інстанцыі з адлюстраваньнем сытуацыі ў суседнім доме №24 па вул. Кожара ды спасылкаю на адпаведную праблемную Інтэрнэт-публікацыю - кіраўніцтва КЖРЭУП “Чыгуначнае” тэрмінова спыніла свой “экспэрымент” па замене электра-лічыльнікаў за сродкі жыхароў ШЖД у раёне “Старога аэрадрому”.

У выніку, на працягу 2 дзён пасьля падачы скаргі ў шэраг інстанцыяў і кантралюючых ворганаў жыхарам дома 24 па вуліцы Кожара неадкладна і, нават, без папярэдняй замены паэтажных электра-шчытавых на новыя, - ўсталявалі электронныя электра-лічыльнікі сістэмы АСКУЭ.

Абвестка пра бясплатную пераўсталёўку электра-лічыльнікаў у доме №24 па вул. Кожара. Фота Аляксея Лапіцкага.

Абвестка пра бясплатную пераўсталёўку электра-лічыльнікаў у доме №24 па вул. Кожара. Фота Аляксея Лапіцкага.

І зроблена гэта было насуперак папярэднім патрабаваньням камунальнікаў - не за кошт грамадзянаў, але, як таго патрабуе адпаведная галіновая Праграма РУП “Белэнэрга” і Пастанова 847 Савета Міністраў Беларусі, - за кошт энэргазабесьпячальнай арганізацыі. У Гомелі такой арганізацыяй зьяўляецца гомельская гарадзкая філія “Энэргазбыту” РУП “Гомельэнэрга”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Заяўнік, праваабаронца Аляксей Лапіцкі, адзначае, што такімі дзеяньнямі кіраўніцтва КЖРЭУП “Чыгуначнае” цалкам абвергла законнасьць сваіх папярэдніх спробаў прымусіць жыхароў такіх жа самых панэльных «хрушчовак», што плянава рамантуюцца на “Старым аэрадроме”, аплачваць рэалізацыю дзяржпраграмы па пераўсталёўцы электра-лічыльнікаў на электронныя пры стварэньні АСКУЭ.

- На нашых вачах, фактычна, ЖКГ г. Гомеля стварыла станоўчы прэцэдэнт, які паказвае памылковасьць спасылак на п. 2, арт. 97 Жыллёвага Кодэксу ў абгрунтаваньне сваіх патрабаваньняў па пераўсталёўцы індукцыйных электра-лічыльнікаў на электронныя за кошт бытавых абанэнтаў, грамадзянащ, у рамантуемых старых шматкватэрных жылых дамах (ШЖД) «Чыгуначнага раёну», - адзначае праваабаронца.

в

в

Вытрымка з адказу КЖРЭУП "Чыгуначнае", яки абскарджваецца. Фота Аляксея Лапіцкага

Працяг вытрымкі з адказу КЖРЭУП "Чыгуначнае"... Фота Аляксея Лапіцкага.

Працяг вытрымкі з адказу КЖРЭУП "Чыгуначнае"... Фота Аляксея Лапіцкага.

Тым часам, жыхары дома 22 па вул. Цімафеенкі, скарга якіх разглядаецца ўжо на ўзроўні аблвыканкаму, паведамляюць, што ў іхным доме КЖРЭУП «Чыгуначнае» адмовілася ад рэалізацыі сваіх пагрозаў у выглядзе санкцыяў - бытавым абанентам у канцы чэрвеня тут не сталі падвышаць тарыф на аплату за электраэнергію да 100% ад эканамічна абгрунтаванага, як гэта было абяцана зрабіць у дачыненьні да ўсіх, хто адмовіцца падпісаць новую дамову з камунальнікамі ды заплаціць па 117.77 BYR за пераўсталёўку існуючых індукцыйных электра-лічыльнікаў на электронныя.

Жыхары дому №22 па вул. Кожара пасьля сходу 20.04.2018. Фота Аляксея Лапіцкага

Жыхары дому №24 па вул. Кожара пасьля сходу 20.04.2018. Фота Аляксея Лапіцкаг

Акрамя таго, зьявілася інфармацыя, што пытаньне плянавай замены й крыніцы фінансаваньня на пераўсталёўку электра-лічыльнікаў для жыхароў гэтага дома па вул. Цімафеенкі - у цяперашні час «застаецца адкрытым» і актыўна абмяркоўваецца адказнымі арганізацыямі з улікам калектыўнай пазыцыі заяўнікаў і неабходнасьці выкананьня патрабаваньняў адпаведнай дзяржпраграмы па мадэрнізацыі сыстэмы кантролю і ўліку электра-спажываньня пры стварэньні АСКУЭ для бытавых абанэнтаў.

Мы будзем сачыць за дадзенай сытуацыяй ў Гомелі, якая публікуецца на гомельскім сайце “Моцныя Навіны” і паведамляць пра далейшае разьвіцьцё падзеяў.

_________________________________

+++

ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ ПРА ПРАВААБАРОНЧЫЯ ЗАХАДЫ І ПЕРШЫЯ СТАНОЎЧЫЯ ВЫНІКІ (факты, сьведчаньні, дакумэнты)

Вул. Цімафеенкі ў Гомелі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Нагадаем, што ў сваім калектыўным звароце ад 27.04.2018 жыхары з вуліцы Цімафеенкі (гл. публікацыю ад 26.04.2018) узьнялі тры асноўныя праблемы:

1) адсутнасьць уборкі й рамонту пад’ездаў;
2) адсутнасьць паўнавартасных капрамонтаў;
3) неправамернасьць замены электра-лічыльнікаў на электронныя за кошт бытавых абанэнтаў у рамантуемых ШЖД пры рэалізацыі дзяржпраграмы па стварэньні АСКУЭ.

20-21.05.2018 заяўнікі абскардзілі адмоўны адказ з ЖКГ адразу ў некалькі вышэйшых інстанцыяў і акцэнтавалі ўвагу ўладаў на наўмысна неправамерных, на іхную думку, дзеяньнях камунальнікаў у суседнім доме 24 па вуліцы Кожара, дзе распачаўся такі ж самы капрамонт інжынэрных сетак, і дзе на агульным сходзе ў людзей камунальнікі так-сама запатрабавалі аплату за пераўсталёўку электра-лічыльнікаў.

У прывтнасьці, у скарзе было адзначана, што прадстаўнік камунальнай службы, Шашкоў А.В., адказваючы на пытаньне праваабаронцы Аляксея Лапіцкага на гэтым сходзе, прызнаўся ў тым, што старыя электра-лічыльнікі ў доме 24 па вул. Кожара знаходзяцца на балансе РУП «Гомельэнэрга». Але, пры гэтым, ён патрабаваў ад жыхароў аплаты па іх замене.

Аўдыёзапіс адказу Шашкова А.В. ад 20.04.2018 на пытаньне праваабаронцы А.Лапіцкага і размовы з прадстаўніком КЖРЭУП “Чыгуначнае” Вадзімам Сівіцкім - слухаць ТУТ

З гэтага аўдыё-запісу размовы з праваабаронцам вынікае, што прадстаўнік камунальнікаў, Вадзім Сівіцкі, прызнаў адсутнасьць лёгікі ў сваіх жа дзеяньнях, праз якія ён і ягоныя калегі абавязваюць бытавых абанэнтаў набываць элетра-лічыльнікі, а ён асабіста працягвае рыхтаваць “абгрунтаваньні гэтаму” у адказах на калектыўныя пратэсты і скаргі грамадзянаў …

Пасьля абскарджваньня такіх дзеяньняў Аляксеем Лапіцкім, камунальнікі адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў, а жыхарам за адзін дзень бясплатна паставілі новыя электронныя электра-лічыльнікі.

Па сытуацыі ў доме № 24 па вуліцы Кожара

Новыя электра-лічыльнікі ў старых элекрта-скрынях - дом №22 па вул. Кожара г.Гомеля. Фота Аляксея Лапіцкага.

Новыя электра-лічыльнікі ў старых элекрта-скрынях - дом №24 па вул. Кожара г.Гомеля. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жыхары дома 24 па вуліцы Кожара сьцьвярджаюць, што работнікі ЖКГ да апошняга моманту патрабавалі ад іх заплаціць за ўсталяваньне электронных электра-лічыльнікаў больш за 100 BYN.

Але нешта пайшло ня так. І за адзін дзень у доме новыя электронныя лічыльнікі ўсталявалі бясплатна, - адзначаюць відавочцы.

З словаў жыхаркі дома 24 па вуліцы Кожара, Літвіненкі,

- прыблізна за 5 дзён да нечаканай для многіх, тэрміновай і бясплатнай замены электра-лічыльнікаў у іхным доме, жыхары тэлефанавалі ў КЖРЭУП «Чыгуначнае», а там працягвалі паўтараць, што ў любым выпадку неабходна будзе заплаціць. Тым, хто адмовіцца – пагражалі налічваць плату за электраэнергію па падвышаным да 100% тарыфе. Калі зьявіліся паведамленьні ад «Энэргазбыту» аб планавай замене электра-лічыльнікаў усе зьдзівіліся й пачалі тэлефанаваць, каб удакладніць. Там сказалі, што ўсё будзе бясплатна. І ўжо на наступны дзень, 22.05.2018, усе лічыльнікі ў доме замянілі бясплатна.

Жыхарка дому 24 па вуліцы Кожара, Юлія, якая сам тэлефанавала ў «Энэргазбыт» распавяла, што

яна не магла паверыць, што КЖРЭУП «Чыгуначнае» раптоўна адступіла ад сваіх патрабаваньняў, і ім не прыйдзецца ў будучыні рабіць нейкія выплаты праз штомесячныя камунальныя адлічэньні. Яна хацела ўдакладніць напэўна, за чый рахунак у доме будуць ўсталёўвацца новыя электра-лічыльнікі. Прадстаўнік «Энэргазбыту», Андрэй Важко, пацьвердзіў ёй, што замена прыбораў для жыхароў дома будзе бясплатнай.

Аўдыёзапіс тэлефоннага пацьверджаньня ад Андрэя Важкова (гомельскі “Энэргазбыт”) - слухаць ТУТ

Брыгадзір электраманцёраў арганізацыі «Энергазбыту», таксама Андрэй, які кіраваў работамі па замене электра-лічыльнікаў у доме24 па вуліцы Кожара, пацьвердзіў, што іхная арганізацыя, РУП «Гомельэнэрга», заўсёды выконвае работы па замене электралічыльнікаў для жыхароў ШЖД горада бясплатна (!).

Усе платныя работы ажыцьцяўляюцца ў выключна індывідуальным парадку, па заявах грамадзянаў, у асноўным - для грамадзянаў, якія купілі новую кватэрку ці дом, і ім неабходна набыць электра-лічыльнікі.

Аплата спаганяецца таксама з тых грамадзянаў, хто хоча ў індывідуальным парадку ўсталяваць электра-лічыльнік дадаткова ў сваім жылым памяшканьні, у падсобных памяшканьнях альбо паставіць дадатковыя прыборы для паасобнага ўлік электраэнэргіі, спажываемай у любым сумежным памяшканьні сваёй кватэры альбо дома.

Ва ўсіх іншых выпадках усе работы па замене электра-лічыльнікаў у ШЖД для бытавых абанэнтаў выконваюцца работнікамі «Энэргазбыту» за кошт сродкаў арганізацыі.

Аўдыёзапіс размовы з прадстаўніком электрыкаў гомельскага “Энэргазбыту” Андрэем  - слухаць ТУТ

Такім чынам, жыхароў дома №24 па вул. Кожара ўжо можна павіншаваць зь іхным маленькім, але досыць показателным посьпехам.

Станоўчую ролю адыграла своечасовая фіксацыя праваабаронцам, Аляксеем Лапіцкім, дзеяньняў чыноўнікаў 20.04.2018, на сходзе каля гэтага дому, і адпаведная агалоска ў публікацыі ад 26.04.2018 на старонцы “Праваабарона: закон і права” Жодзінскага Інфармацыйнага Парталу, www.licviny.info, наступнае абскарджваньне ад 20.05.2018 зафіксаваных дзеяньняў і назіраемага бязьдзеяньня вышэйпастаўленых чыноўнікаў у разнастайныя ўладныя і кантралюючыя інстанцыі (адну з пададзеных скаргу - гл. у дадатку да публікацыі).

У той жа час, жыхары з вуліцы Цімафеенкі працягваюць адстойваць свае законныя патрабаваньні.

Тое ж самае пытаньне для жыхароў дому 22 з гэтай вуліцы, ня гледзячы на адмову КЖРЭУП “Чыгуначнае” ад рэалізацыі сваіх пагрозаў па эканамічным ціску на ўсіх, хто абмовіцца плаціць за пераўсталяваньне электра-лічыльнікаў на электоронныя ў гэтым доме, - дагэтуль застаецца адкрытым.

ДАДАТКІ:

Скарга ад 20.05.2018 на неправамерныя (на думку заяўнікоў) дзеяньні супрацоўнікаў адказных арганізацыяў адносна жыхароў рамантуемых ШЖД па вул. Цімафеенкі і вул. Кожара … “Чыгуначнага раёну” г.Гомеля (PDF-файл, 71.2 Kb)

Аўдыё-сьведчаньні:

Аўдыёзапіс адказу Шашкова А.В. ад 20.04.2018 на пытаньне праваабаронцы А.Лапіцкага і размовы з прадстаўніком КЖРЭУП “Чыгуначнае” Вадзімам Сівіцкім - слухаць ТУТ

З гэтага аўдыё-запісу размовы з праваабаронцам вынікае, што прадстаўнік камунальнікаў, Вадзім Сівіцкі, прызнаў адсутнасьць лёгікі ў сваіх жа дзеяньнях, праз якія ён і ягоныя калегі абавязваюць бытавых абанэнтаў набываць элетра-лічыльнікі, а ён асабіста працягвае рыхтаваць “абгрунтаваньні гэтаму” у адказах на калектыўныя пратэсты і скаргі грамадзянаў …

Аўдыёзапіс тэлефоннага пацьверджаньня ад Андрэя Важкова (гомельскі “Энэргазбыт”) - слухаць ТУТ

Аўдыёзапіс размовы з прадстаўніком электрыкаў гомельскага “Энэргазбыту” Андрэем  - слухаць ТУТ

а

Алесь Вольны

Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі (г.Гомель, травень-чэрвень 2018, Canon G7x)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы, Эканоміка |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline