Уладзімер Сіўчыкаў на ўласнай юбілейнай творчай імпрэзе ў Жодзіне. Фота: Аляксей Лапіцкі.
Беларускі саюз пісьменьнікаў ад імя ягонага старшыні, Барыса Сачанкі, зьвярнуўся да жодзінскіх уладаў з прапановамі новых назваў.

Пісьменнікі просяць аб наданьні сетцы публічных бібліятэкаў і адной з вуліцаў у горадзе Жодзіна імя беларускага літаратара, родам з Жажэлкі, Івана Сіняўскага.

Ліст (гл. у дадатку) скіраваны адмыслова да старшыні гарвыканкаму, Юрыя Шарага, і старшыні гарадзкой Рады, Натальлі Сушко.

У ім нагадваюцца кароткія біяграфічныя зьвесткі пісьменніка і ўзгадваецца пра ягоныя літаратурныя творы: восем кніжак прозы і раманы «Дарога на Замлынне», «Вярыгі», а таксама аповесьць «На правым флангу».

Зварот пісьменнікаў падтрымала Беларуская Асацыяцыя Журналістаў (БАЖ), якая па прапанове аднаго зь ініцыятараў і складальнікаў ліста, пісьменніка Уладзімера Сіўчыкава, таксама скіравала такія прапановы да мясцовых уладаў горада.

ДАДАТКІ:

Зварот Беларускага саюзу пісьменнікаў да ўладаў горада Жодзіна
Зварот Беларускага саюзу пісьменнікаў да ўладаў горада Жодзіна

Зварот Беларускага саюзу пісьменнікаў да ўладаў горада Жодзіна

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline