Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Гэта адбылося пасьля адказу з Менаблвыканкаму і насуперак таму, што ў ім адзначаецца.

Ня гледзячы на адказ з Менаблвыканкаму пра прынятую ў вобласьці адпавядаючую закону практыку пры афармленьні найменьняў геаграфічных аб’ектаў, у горадзе Жодзіна адзначаная практыка й нормы заканадаўства працягваюць адкрыта ігнаравацца.

Замена шыльдаў з назвамі вуліцаў на новыя пачалася й адбываецца тут з парушэньнем дзейснага заканадаўства. І замест спыненьня ды выпраўленьня парушэньняў, пра якія было заяўлена ў розныя ўладныя інстранцыі ў тым ліку Пракуратуру і АП Беларусі, мясцовыя ўлады працягваюць выдаткоўваць бюджэтныя сродкі на выраб надпісаў з парушэньнем закона (гл. вышэй фота адрамантаванага прыпынку “Жодзіна Паўднёвае”).

Само ж пытаньне пра належнае выкананьне патрабаваньняў заканадаўства па назвах, як бачна з адказу, плянуецца толькі абмеркаваць напрыканцы году, на паседжаньні камісіі гарадзкой Рады з прыцягненьнем экспэртаў РАН Рэспублікі Беларусь.

У той жа час зь Менаблвыканкаму паведамляюць літаральна настунае:

“У Мінскай вобласці прысваенне назваў геаграфічным аб’ектам ажыццяўляецца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” і з іншымі актамі заканадаўства: найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову”.

Вось і наяўны прыклад, у якой Беларусі прыходзіцца жыць. Што тут адбываецца ў рэальнасьці, а што можна знайсьці ў папярова-тэлевізійных фантазіях. Ці можна ў такой сытуацыі  верыць чыноўніку, афіцыйным адказам вышэйшых інстанцыяў, якія абавязаны запатрабаваць ад гарадзкога кіраўніцтва тэрміновага й безумоўнага выкананьня заканадаўства?

Такім чынам, пры наяўнасьці правільных і пазытыўных адказаў зь Менаблвыканкаму (гл. цалкам адказ у дадатку) на звароты праваабаронцы, актывіста “Цэнтру Ліцьвіны” ТБМ імя Ф.Скарыны, Аляксея Лапіцкага, - у Жодзіне нават беларускамоўныя назвы прыпынкаў электрацыі на вачах становяцца расейскамоўнымі.

“Было “Жодзіна Паўднёвае” - самае клёвае, стала “Жодино Южное” - никому ненужное!?”, - можна было пачуць з вуснаў маладых мінакоў, якія скіроўваліся ў Менск электрацыяй. Словы з казкі не выкініш, тым болей - з жывога размоўнага “моладзевага фальклёру”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі:

Ідэолягі “ламаюць галовы”, як затрымаць моладзь у горадзе БелАЗаў ды й навогул зьмяніць нэгатыўныя міграцыйныя тэндэнцыі ў краіне, а таксама прыцягнуць увагу замежнікаў, у тым ліку й турыстаў. Як стварыць адметнае, захаваць наяўныя артэфакты, калі ў нас на сваё гістарычна значнае, здольнае быць цікавым для многіх - заўсёды не хапае сродкаў, а на ўніфікаваную правінцыйнасьць, як на тую жа вапну для пафарбоўкі крывых бардзюраў, - заўсёды маюцца сродкі. І ніхто не нясе адказнасьць за падобнае самае сапраўднае шкодніцтва й марнатраўства бюджэтных сродкаў.

Узгаданая намі вышэй “прымаўка”, “падслуханая ў маладзёнаў” з электрацыі, кажа сама за сябе. А яна, насамрэч, шмат пра што кажа.

А пакуль, факты сьведчаць пра тое, што жодзінскія ўлады сьвядома, плянава ды ўпарта выдаткоўваюць бюджэтныя сродкі на дзеяньні, парушаючыя патрабаваньні дзейснага заканадаўства.

P/S

У той час, як працягваецца парушацца закон, прадстаўнікі мясцовае Рады Дэпутатаў заплянавалі абмеркаваць закранутыя пынаньні толькі напрыканцы году (ды й то - на дэпутацкай камісіі), верагодна, ужо пасьля таго, як горад з парушэньнямі закону “пасьпяхова” выкарыстае ўсе вылучаныя для сьвяточнага абнаўленьня гарадзкіх вуліцаў рэсурсы (!?).

ДАДАТКІ:

Адказ адносна назваў з Менаблвыканкаму ад 25.05.2018 (PDF-файл, 74,4 Кb)

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Lićviny-INFA

Фота: Сьвятлана Лапіцкая

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 21.06.18 16:35 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 16.07.18 01:29: Пасьля заявы аб парушэньні Закона адзіную беларускамоўную назву вуліцы ў Жодзіне-Паўднёвым прымацавалі … - на балкон заяўніку (фота) | Жо [ ]

    [...] бы іх гэта не датычыцца) ужо пасьля дадзенага адказу памянялі беларускую назву на будынку станцыі “Жодзіна-Паўднёвае” на [...]

  2. 08.08.18 01:05: Жодзіна ўзмоцнена рыхтуецца сустрэць сваё 55-годзьдзе … Усё цудоўна, але некаторыя «недарэчнасьці» не дадаюць сьвяточнага настрою (фота [ ]

    [...] Станцыю электрацыі «Жодзіна-Паўднёвае» у парушэньне Закона «Аб назвах гэаграфічных аб’ектаў» перайменавалі ў «Жодино-Южное». [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline