Вадзім Сівіцкі (КЖРЭУП "Чыгуначнае" з паперамі ... і абураны жыхар дома №22 па вул. Цімафеенкі, г.Гомель. Фота: Аляксея Лапіцкага

Вадзім Сівіцкі (КЖРЭУП "Чыгуначнае" з паперамі ... і абураны жыхар дома №22 па вул. Цімафеенкі, г.Гомель. Фота: Аляксея Лапіцкага

Чыноўнікі партабуюць ад бытавых абанэнтаў аплаты з уласных кішэняў замены электралічыльнікаў на новыя, электронныя, пры стварэньні сыстэмы АСКУЭ.

Як паведаміў праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які ўласна сутыкнуўся ў Гомелі з праблемамі ў сфэры ЖКГ, 111-ць жыхароў дому 22 па вул. Цімафеенкі разам зь ім падалі калектыўны зварот у КЖРЭУП «Чыгуначнае», а таксама яшчэ ў некалькі інстанцыяў.

Заяўнікі выказалі нязгоду зь дзеяньнямі камунальнікаў пры капітальным рамонце па замене інжынэрных сетак, які праводзіцца ў доме першы раз за 48 гадоў, з парушэньнямі вызначанай заканадаўствам працэдуры, а таксама з вымагальніцтвам грашовых сродкаў у жыхароў і бязконцымі дадатковымі паборамі.

Жодзінскі Інфармацыйныя Партал міжрэгіянальнага інфармацыйнага цэнтру Licviny-INFA (licviny.info) паведамляў крыху раней пра гэтыя выпадкі й нетыповую, заганную ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Беларусі, практыку гомельскага ЖКГ.

У адрозьненьні ад іншых гарадоў Беларусі ды існуючай, цалкам безканфліктай, законнай практыкі, у Гомелі са звычайных спажыўцоў камунальных паслугаў (уласьнікаў і наймальнікаў кватэраў), бытавых абанэнтаў электрасетак у шматкватэрных жылых дамах (ШЖД) - за замену прыбораў пакватэрнага ўліку электраэнэргіі на новыя электронныя пры стварэньні аўтаматызаванай сыстэмы ўліку й кантролю энэргаспажываньня (АСКУЭ) настойліва патрабуюць грошы (!?).
Як адзначае сьведка, менавіта ў Чыгуначным раёне Гомеля побач апынуліся абсалютна аднолькавыя дамы, у якіх мадэрнізацыя сыстэмы ўліку электраспажываньня для бытавых абанэнтаў «Энэргазбыту» прайшла па-рознаму.

Для адных, – дамы №№ 36, 34, 22 па вул. Кожара, – замену зрабілі зусім незаўважана (бясплатна), як гэта робіцца паўсюль па краіне, а для другіх, – дом № 32 па вул. Кожара, напрыклад, - за грошы з кішэняў тых жа бытавых абанэнтаў гомельскай філіі «Энэргазбыту» РУП «Гомельэнэрга» - грамадзянаў.

Новыя электралічыльнікі ў доме №34 па вул. Кожара - усталяваныя бясплатна ў 2017 годзе, праз 3 гады пасьля рамонту. Фота: Аляксея Аапіцкага

Новыя электралічыльнікі ў доме №34 па вул. Кожара - усталяваныя бясплатна ў 2017 годзе, праз 3 гады пасьля рамонту. Фота: Аляксея Аапіцкага

І гэты экспэрымэнт праходзіў у горадзе спакойна, быццам так і патрэбна, пакуль справа не дайшла да дома №22 па вул. Цімафеенкі, дзе ў жыхароў узьніклі законныя пытаньні да кіраўніцтва ЖКГ, якое за 48 год не зрабіла ў доме аніводнага паўнавартаснага капрамонту, доўгі час не выконвае свае абавязкі па належным даглядзе ды эксплюатацыі пад“ездаў і прыдамавой тэрыторыі, не робіць неабходныя рамонты ў кватэрах дзяржаўнага жыльлёвага фонду. З-за гэтага жыхары як дабрасумленныя выканаўцы дамоваў і плацельшчыкі камунальных паслугаў вымушаныя несьці матэрыяльныя й маральныя страты, а таксама адчуваць пастаянны дыскамфорт пры пражываньні.

Пад'езды не рамантаваліся й не прыбіраюцца дзесяцігодзьдзямі. ЖКГ адмаўляецца выконваць свае наўпростыя абавязкі. Фота: Аляксея Лапіцкага

Пад'езды не рамантаваліся й не прыбіраюцца дзесяцігодзьдзямі. ЖКГ адмаўляецца выконваць свае наўпростыя абавязкі. Фота: Аляксея Лапіцкага

У такіх умовах КЖРЭУП «Чыгуначнае», як недабрасумленны дамоўны бок, верагодна, не адчуваючы сваіх запазычанасьцяў перад плацельшчыкам, вырашыла яшчэ «сабраць» зь іх дадатковыя грошы за замену электралічыльнікаў пры стварэньні мадэрнізаванай сыстэмы АСКУЭ. І гэта пры тым, што для бытавых спажыўцоў электраэнэргіі, такая замена павінна адбывацца ў межах адзінай дзяржпраграмы мадэрнізацыі сыстэмы канктролю і ўліку электраэнэргіі - бясплатна.

Жыхары дома №22 па вул. Цімафеенкі. Сярод белага дня ў іх вымагаюць грошы. І яны пратэстуюць. Ну, а што б вы ў такой сытуацыі рабілі?! Фота: Аляксея Лапіцкага

Жыхары дома №22 па вул. Цімафеенкі. Сярод белага дня ў іх вымагаюць грошы. І яны пратэстуюць. Ну, а што б вы ў такой сытуацыі рабілі?! Фота: Аляксея Лапіцкага

Чым завершыцца змаганьне жыхароў за свае правы, пакажа час. А пакуль яны са зьдзіўленьнем знаходзяць усё новыя і новыя пацьверджаньні таго, што замена лічыльнікаў на новыя ў іх павінна адбывацца не за іхны кошт.

У кв. № 56 таго ж дому, у якім за замену электралічыльнікаў сёньня ў жыхароў патрабуюць дадатковыя сродкі, ужо стаіць новы электронны лічыльнік (гл. фота вышэй). І самае цікавае, што замянілі яго – бясплатна!

Новы электралічыльнік кв. 56 у доме №22 па вул. Цімафеенкі. Фота: Аляксея Лапіцкага

Аляксей Лапіцкі камэнтуе:

- У адпаведнасці з п.2, Пастановы № 847 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры ўзнікненьні неабходнасьці замены старога электра-лічыльніка для пастаноўкі АСКУЭ, арганізацыя замяніла яго на новы ў адпаведнасьці з заканадаўствам - за кошт прыбытку ад рэалізацыі электраэнэргіі, спажытай бытавымі абанэнтамі ды ўлічваемай у адпаведных тарыфах, якія фармуюцца з пакрыцьцём патрэбаў амартызацыі на асноўныя сродкі, якія знаходзяцца на балансе дадзенай эксплюатуючай арганізацыі.

Такім чынам, у кватэры № 56 таго ж дома № 22 па вул. Тимафеенко, дзе за замену электра-лічыльнікаў сёньня ў жыхароў патрабуюць больш за 117 BYN з кожнага, - ужо стаіць адзін новы электронны прыбор пакватэрнага ўліку электраэнэргіі (гл. фота). І самае цікавае тое, што замянілі яго зусім нядаўна і абсалютна бясплатна!

Што адкажуць жыхарам дому №22 па вул. Цімафеенкі прадстаўнікі ЖКГ на іх зварот, мы хутка даведаемся, - адзначае сёньня ў сваёй публікацыі папулярны ў Гомелі гарадзкі сайт «Моцныя навіны», які таксама зацікавіўся падзеямі й будзе інфармаваць сваіх чытачоў пра разьвіцьцё сытуацыі з электроннымі электра-лічыльнікамі.

ДАДАТКІ:

Копія калектыўнага звароту з пратэстам і патрабаваньнямі ад 111-ці жыхароў дома №22 па вул. Цімафеенкі ў Гомелі (PDF -файл, без прывядзеньня ўсіх далучаных подпісаў)

Алесь Вольны,
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі (Гомель, Canon G7x)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 20.06.18 20:58 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 09.07.18 20:21: Гомель: пратэст жыхароў вуліцы Цімафеенкі супраць пераўсталёўкі электра-лічыльнікаў за свой кошт працягваецца і ўжо прынёс першыя вынікі [ ]

    [...] абмяркоўваецца адказнымі арганізацыямі з улікам калектыўнай пазыцыі заяўнікаў і неабходнасьці выкананьня патрабаваньняў [...]

  2. 10.09.18 22:51: Жыхары яшчэ адной шматпавярхоўкі не будуць пераўсталёўваць электра-лічыльнікі за свой кошт. ЖКГ адмовілася ад «экспэрыменту» у доме на «С [ ]

    [...] мы паведамлялі пра пратэст жыхароў дома №22 па вул.Цімафеенкі ў раёне «Старога [...]

  3. 03.11.18 20:38: Жодзіна і Барысаў: як тут праводзіцца замена электра-лічыльнікаў без стварэньня праблемаў з жыхарамі (фота, дакумэнты, высновы) | Жодзінскі [ ]

    [...] дамах (ШЖД). І гэта ўсё робіцца, ня гледзячы на тое, што людзі пратэстуюць, а мадэрнізацыя сродкаў уліку электрычнай энэргіі з [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline