Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У сувязі з падрыхтоўкай горада да юбілею ў Жодзіне пачалася плянавая замена шыльдаў на дамах з назвамі вуліцаў, якая выклікае шмат пытаньняў. Бо старыя надпісы, зробленыя па-расейску, ігнаруючы адпаведныя звароты грамадзянаў, у парушэньне прынятага 11.2010г. закона “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, замяняюць тут зноў на расейскамоўныя (!?).

У сувязі з дадзенымі відавочнымі парушэньнямі ч. 1, арт. 17 адзначанага закона й не выкананьня мінулых абяцаньняў прадстаўнікоў улады ўлічыць прозьбы гараджанаў, выказаныя ў іхных зваротах (у тым ліку калектыўных), праваабаронца Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся з адмысловым зваротам (скаргаю) адразу ў 5-ць інстанцыяў: Жодзінскі гарвыканкам, Менскі аблвыканкам, Жодзінскую пракуратуру, Менскую абласную пракуратуру ды ў Адміністрацыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

У звароце праваабаронцы ў прыватнасьці адзначаецца, што

такімі дзеяньнямі парушаецца дзейснае заканадаўства адносна мовы найменьняў гэаграфічных аб’ектаў у Рэсупубліцы Беларусь, а канкрэтна – адносна неправамернага абнаўленьня шыльдаў з назвамі вуліцаў у горадзе Жодзіна не на беларускай мове.

Аляксей Лапіцкі зьвяртае ўвагу адказных асобаў улады ўсіх роўняў на мінулыя звароты грамадзянаў да мясцовых адміністрацыяў наконт мовы назваў вуліцаў у горадзе.

Пачынаючы з 2008 году, жодзінцы прасілі аформіць па-беларуску назвы асобных вуліцаў, але атрымалі аднолькавыя адмоўныя адказы:

1) ад в.а. дырэктара Жодзінскага ГУП АЖКГ В.А.Белавусава (адказ 284/01-08 ад 14.10.2008);
2) ад старшыні гарвыканкаму В.І.Грышчанкі, які паабяцаў тады скіраваць прапановы заяўнікоў “спэцыялістам” і што яны “будуць улічвацца для выкарыстаньня пры стварэньні пэрспэктыўных праектаў» - !? (адказ 02-03/1-л ад 22.01.2010).

Прычынамі адмоваў называліся альбо недахоп сродкаў ды нерацыянальнасьць, альбо парушэньне аднаабразнасьці, альбо тое, што пашпарты назваў вуліцаў аформленыя па-расейску і няма беларускамоўных трафарэтаў (!?) ды ў Беларусі - дзьве дзяржаўныя мовы … (!??)

Аднак, пасьля гэтага, у лістападзе 2010 году, быў прыняты спэцыялізаваны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, які паставіў усе кропкі над “і”!

Сапраўды, Закон Рэспублікі Беларусь 190-З ад 16.11.2010 «Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў», 2/1742 у Нацыянальным рэестры праўных актаў Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2010 г. (ЗАКОН), у сваёй ч. 1, арт. 17 “Мова найменняў геаграфічных аб’ектаў”, прадугледжвае прысваеньне назваў для любых гэаграфічных аб’ектаў на беларускай мове з наступнай трансьлітарацыяй, а не перакладам.

Але сёньня плянаваная замена шыльдаў у Жодзіне пачалася й праводзіцца з парушэньнем абяцаньняў улічваць звароты грамадзянаў і патрабаваньняў дзейснага заканадаўства. Бо сёньня ў горадзе ідзе масавая замена расейскамоўных шыльдаў на новыя, зноў расейскамоўныя, а не на беларускамоўныя, як таго патрабуе спэцыялізаваны ЗАКОН.

У выніку назіраецца - ігнараваньне зваротаў грамадзянаў, патрабаваньняў заканадаўства, а таксама вельмі паказальнай станоўчай практыкі беларускай сталіцы. І гэта - у горадзе абласнога падпарадкаваньня!(?)

Аляксей Лапіцкі:

Гэтыя акалічнасьці й новыя праўныя ўмовы тлумачыліся мною на сустрэчах 02.2018 г. з дэпутатам ПП НС Беларусі Д. Заблоцкім і намесьнікам старшыні жодзіскага выканкаму С. Конанам.

Праўнае абгрунтаваньне дадаткова прыводзілася ў публікацыі і на нашым сайце.

Але ўсё, як бачна, аказалася марным …

Бо ў Жодзне сёньня відавочна і (верагодна) абсалютна асэнсавана парушаецца ч. 1, арт. 17 “Мова найменняў геаграфічных аб’ектаў” ЗАКОНУ, якая кажа:

“У Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Найменне геаграфічнага аб’екту падлягае дзяржаўнаму ўлiку на беларускай і рускай мовах.”

У сваім звароце праваабаронца з Жодзіна ПРОСІЦЬ адказных за выкананьне заканадаўства асобаў спыніць неправамерную практыку й выкарыстаць наяўныя бюджэтныя сродкі для прывядзеньня ўсіх назваў вуліцаў у горадзе адпаведна з патрабаваньнямі Закона.

Прапанова па ўпрыгожваньні гораду мастацкім пано з выяваю Франіцішка Скарыны

Разам з тым, у звароце зноў пісьмова аформлена раней агучаная пры сутрэчах прапанова - упрыгожыць тарцавую сьцяну на доме 3 па пр. Ф.Скарыны вялікім мастацкім пано з выяваю знакамітага беларускага першадрукара, Францішчка Скарыны, першай беларускай бібліі ды друкарскага знака аўтара “Сонца Маладзіковага” з адпаведнымі надпісамі па-беларуску.

Заяўнік тлумачыць, што падобнае нацыянальна-гістарычнае пано, як узгадка пра старажытную гісторыю й карані дзяржаўнасьці цяперашняе незалежнае Беларусі, добра ўпісалася б ва ўжо існуючую кампазыцыю з сучаснай сацыяльна-вытворча-завадзкой тэматыкай, якая шэрагам мастацкіх пано ўпрыгожыла горад па вул. 50 Год Кастрычніку.

Як адрэагуюць адпаведныя дзяржструктуры на зварот жодзінскага праваабаронцы мы праінфармуем грамадзкасьць …

Варта нагадаць, што Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас выступу перад абодвума складамі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканьня абвясьціў беларускую мову “найважнейшай каштоўнасьцю беларускага народу разам зь дзяржаўным сувэрэнітэтам і незалежнасьцю краіны.

Цяжка не пагадзіцца з дадзенымі абсалютна слушнымі сьцьверджаньнямі й доўгачаканымі высновамі наконт беларускай мовы і незалежнасьці ад нозьбіта вышэйшай улады Рэспублікі Беларусь.

Але вельмі хацелася б верыць, што ДЗЕЙСНЫЯ беларускія ЎЛАДЫ здольныя выконваць ДЗЕЙСНЫЯ беларускія ЗАКОНЫ.

Важна паказваць прыклад законапаслухмянасьці й павагі да беларускай дзяржаўнасьці, культуры й самага вялікага скарбу для любой паважаючай сябе нацыі - мовы.

- Справа за малым - выканаць беларускі закон ды рэалізаваць на практыцы абвешчаную з вышэйшай трыбуны павагу да сапраўды “найвышэйшай  каштоўнасьці беларускага народу”, беларускай мовы, - адзначае Аляксей Лапіцкі.

Дадаткі:

1. Копія звароту ад 07.05.2018 па факце парушэньня дзейснага заканадаўства пры абнаўленьні шыльдаў з назвамі вуліцаў у горадзе Жодзіна не на беларускай мове.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фоты: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 10.05.18 23:37 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 21.06.18 16:41: Пасьля рэканструкцыі прапынку электрацыі “Жодзіна Паўднёвае” над ім зьявіўся надпіс “Жодино Южное” (фоты, дакумэнты) | Жодзінск [ ]

    [...] шыльдаў з назвамі вуліцаў на новыя пачалася й адбываецца тут з парушэньнем дзейснага заканадаўства. І замест спыненьня ды [...]

  2. 16.07.18 01:28: Пасьля заявы аб парушэньні Закона адзіную беларускамоўную назву вуліцы ў Жодзіне-Паўднёвым прымацавалі … - на балкон заяўніку (фота) | Жо [ ]

    [...] замены старых шыльдаў з назвамі вуліцаў на новыя цалкам па-расейску, улады паабяцалі выпраўляць сытуацыю, але надта [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline